Васіль Быкаў - Сцюжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сцюжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Сцюжа” пра перадвайну і вайну, пра лёс нацыі, пра вытокі той бездухоўнасці, у якой цяпер апынулася наша грамадства. Напісана вострасюжэтна, глыбока псіхалагічна, з даверам да чытача. Чытаючы “Сцюжу”, чысцееш душой і смутнееш сэрцам. Як у антычнай трагедыі, праходзіш катарзіс. Вабіць і мова твора – натуральная, шматпланавая.

Сцюжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Смелы, ага, — проста пагадзіўся той. Кабета павярнулася да іх тварам:

— Малы ён, кажа немаведама што. Які там смелы...

— Смелы,— стаяў на сваім малы. — Маўчы, Шурка!..

Шурка, мабыць, і яшчэ хацеў запярэчыць, але тады ціхенька азвалася малая Лёдзя:

— А і ты нясмелы. Во плакаў, як татка ляжаў і з яго кроў цякла...

Усе змоўчалі, маўчаў і Шурка, і Азевіч з няёмкасці перасмыкнуў нутром, адчуўшы нейкую трагедыю гэтых падарожнікаў. Але трагедый ён ужо начуўся і набачыўся столькі, што яшчэ адна не хацела змяшчацца ў яго душы, і ён не запытаў нічога. Ды кабета, мусіць, ужо зачапілася за стрэмка свае бяда і растлумачыла:

— Гэта ж во іхніх бацьку з маткай забілі. Вязу сірот дахаты. Пляменнікі ж...

— А ў цёткі сабака ёсць, — не ў тон гаворкі паведаміўШурка. — Жулік завецца.

— Ат, які там сабака! — сказала кабета. — Шчанюк адзін.

Азевіч, аднак, каб не дужа распытваць, стараўся зразумець, што напаткала гэтых малых, ды не шмат зразумеў і перапытаў у кабеты:

— Бацькоў — немцы? А завошта?

— Каб жа немцы! — нібы папракнула кабета. — Свае, партызаны.

— Во як! За што?

— А нізашто, — памаўчаўшы, казала кабета. — Што за немца заступіўся. Не даваў немца застрэліць. Дык застрэлілі ўсіх.

— Цікава, — выдыхнуў Азевіч, аднак не адчуваючы да таго здарэння вялікай цікавасці.

— Настаўнікі яны, Біклагі. Якраз во ля царквы жылі.Недалёка ад школы. Бацька фізіку вучыў, а матка, мая сястрыца Фанечка, нямецкую мову. Домік такі ладны мелі, яна ж, Фаня, чысцюткая такая сястрыца, усё ў іх прыбранае было, ладнае, — ці комнатка, ці ганак, усё вышаравана, аж жоўценькае. Во гэта іх і згубіла. Каб тое знаццё... Но, ты! Чаго гэта ён стаў? — здзівілася кабета, мабыць, з каня, які і сапраўды спыніўся сярод дарогі, бы спужаўся чаго. Неўзабаве, аднак, яна зразумела.

— А, гэта ж тут раздарожжа. Хутары Альхоўскія, калі ўправа, а ўлева — аб'ездзіны. Як яно цяпер лепей? — не разумела кабета, і Азевіч падказаў:

— Лепш на аб'ездзіны.

— Ага ж, і праўда, мусіць, лепш на аб'ездзіны. Но, мілая...

Фурманка трохі павярнула кудысь улева, і яны ціха паехалі ў цемры. Дарога тут стала горшая, з калдобінамі, кустоўе збоч скончылася, і неўзабаве яны апынуліся ў цёмным ветраным полі. Стала сцюдзяней на возе, Азевіч ужо ледзьве трываў дрыжыкі, дужа мерзла правая нага ў мокрым дзіравым боце.

— Яны і дзетак гэтак вучылі, каб акуратна, ветліва. Шурка во малы, яшчэ ў школу не хадзіў, а ўжо кніжкі чытаў, увесь буквар знае...

— А, буквар нецікавы, — сур'ёзна зазначыў малы. — Казкі цікавейшыя.

— Хто цяпер вас вучыць будзе, ай, дзеткі вы мае няшчасныя, — сказала і захліпала цётка. Азевіч счакаўтрохі і запытаўся:

— Дык а завошта ж іх забілі ўсё ж такі?Кабета трохі памарудзіла, выцерла далоняй вочы.

— Я ж і кажу: чысценька ў іх было, во і ўпадабаў кватэру той немец. Што ў раёне за начальніка прыехаў. У рудым такім пінжаку з абвязкай на рукаве, немалады ўжо такі, дужа строгі. Стаў кватарантам...

— Бургамістр, ці што? — нагадаў Азевіч.

— А чорт яго ведае,— бургамістр ён ці яшчэ хто. Але заняў большы пакой, іх перасялілі ў бакоўню, каб да яго ні-ні. I дзяншчык там у яго, абслуга...

— А ў яго наган — во такі, у скураной сумцы. Парабел называецца, — уставіў Шурка.

— Во-во, наган ты толькі і запомніў, — наган...

— Ага, запомніў, — заварушыўся ў кажусе Шурка. — Як той дзядзя застрэліў немца, дык узяў ягоны наган і стрэльнуў у татку.

Тое ўжо ўражвала і здзіўляла, і Азевіч урэшце не стрымаўся:

— Дык завошта ж іх? За кватэру?

— А хто ж іх ведае, я ж не была там, не ведаю. Але ж людзі расказваюць: прыйшлі ноччу, паклікалі ў пуню Біклагу, ну, бацьку во гэтых. Каб немца забіць. А ён — не, нельга, дзяцей пагубіце, усіх жа паб'юць тады немцы — і бацькоў, і дзяцей. Бо куды ж ім тады падзецца. А тыя кажуць: ах ты, халуй нямецкі, фашыстаў зашчышчаеш? Ну і самі ў хату, застрэлілі немца, а тады і іх абыдвух пастралялі. Каб сведак не было, ці што? Ці са злосці? Ці чорт іх ведае чаму.

— А татку два разы стрэльнулі, — сказаў у маўклівай цішы Шурка. — Бо шавяліўся. Рукой так па грудзях і ўбок вадзіў.

— А ты бачыў? — падала ціхі голас Лёдзя. — Я дык на печы плакала.

— А я бачыў. Я пад ложкам сядзеў, а як кроў таткава пацякла аж да парога, дык я вылез. А татка і не крануўся.

Цётка пачала плакаць, а Азевіч сядзеў моўчкі, думаў. Ды і што ён мог зрабіць, чым суцешыць гэтых людзей. Можа, так было і трэба, а можа, і не. Як зразумець цяпер, хто вінаваты. Вінаваты вайна і людская жорсткасць, нянавісць і непрымірымасць, што раздзіралі людскія душы. Стралялі, нішчылі, білі — не дужа разбіраючыся, не надта мяркуючы-судзячы — абы больш крыві — і сваёй і варожай. Але ці гэта пачалося толькі з вайной, ці і да вайны было не тое ж самае... Свае з сваімі пачалі ваяваць даўно і рабілі гэта з немалым поспехам. Нездарма казалі: "Бі свой свайго, каб чужы баяўся". Чужых не надта напалохалі, а сваіх пабілі. Цэлыя горы трупаў. Цяпер, пачуўшы тую размову на начной дарозе, ён увогуле разумеў тых местачковых настаўнікаў і іхні клопат пра гэтых во дзяцей. Мабыць, любоў да іх, а не прыслужніцтва да немцаў змусіла іх пярэчыць партызанам. Але ці захацелі тое разумець партызаны? Апантаныя сваёй мэтай, можа, падагрэтыя загадам камандзіра, пабілі і тых і гэтых. Бо ўсё і добрае і благое спіша вайна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сцюжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x