Васіль Быкаў - Сцюжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сцюжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Сцюжа” пра перадвайну і вайну, пра лёс нацыі, пра вытокі той бездухоўнасці, у якой цяпер апынулася наша грамадства. Напісана вострасюжэтна, глыбока псіхалагічна, з даверам да чытача. Чытаючы “Сцюжу”, чысцееш душой і смутнееш сэрцам. Як у антычнай трагедыі, праходзіш катарзіс. Вабіць і мова твора – натуральная, шматпланавая.

Сцюжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паліна прыйшла, як ужо добра ўцямнела, ён пацалаваў яе, і яна яго таксама, але штосьці ў яе аздобе ці паводзінах адразу яго насцярожыла. Здалося, яна ў чымсьці змянілася, быццам неяк пачужэла, ці што. Ён пачаў яе ўладкоўваць на адзіным тут зэдліку ля скрыні з самаварам, на які яна нават не падзівілася, толькі выпіла кубак чаю з варэннем на сподачку. "Ну як тут жыў? Без мяне?" — узняла на яго нейкія спакутаваныя вочы, і ён не ведаў, як адказваць ёй і як паводзіць сябе. Яе нейкі чужы, надта сур'ёзны настрой быццам трымаў яго на адлегласці ад яе, і ён адказаў проста: "Ды так... Ездзілі..." — "У Кандыбічах былі?" — "Заязджалі, ага". — "Пра што ішла гаворка? Пра пастанову ЦК і СНК гаварылі?" — "Не, пра пастанову не гаварылі..." — "А пра што гаварылі?" — дапытвалася Паліна зусім чужым, нібы начальніцкім голасам, які прымусіў і яго насцярожыцца. "Ды так, пра нейкага Жылуновіча". — "Што? Пра Жылуновіча? Што дарма не арыштавалі?" — "Не, што няправільна з партыі выключылі". — "Ах, во што!.."

Паліна ўстала з зэдліка, узяла сваю сумачку з падаконніка. "Во табе папера, во аловак. Сядай і ўсё напішы. Я чакаю". — "Нашто?" — зусім здзіўлена вымавіў ён. "На тое,— адказала яна сур'ёзна, без усмешкі паглядаючы на яго. — Ну, я чакаю". Ён няўцямна пазіраў на белы аркуш паперы са сшытка ў клетку, не разумеў, што рабіць. "Дык гэта, я заўтра напішу", — сказаў ён і ўсміхнуўся. Але яна зноў надта сур'ёзна зазначыла: "Не, ты напішаш зараз. Я чакаю", — і ўтаропілася ў яго сваімі цёмнымі, надта прыгожымі вачыма, у якіх цяпер была нецярплівасць і нават незразумелая непрыязь да яго. "Ну, пачынай!" — "Ды не магу я!" — "Ах, не можаш? Тады я сама напішу. Давай аловак".

Ён аддаў ёй аловак і паперу, і Паліна, адразу засяродзіўшыся, пачала пісаць на скрыні ля самавара. Яна болей не задавала яму ніводнага пытання, нават не зірнула ў ягоны бок, — напісала старонку і сунула яе Ягору: "Падпішы!" Кепска разумеючы, што тут робіцца, Ягор пачаў разбіраць яе дробны, не надта разборлівы почырк: "Настоящим свидетельствую, что во время поездок председателя РИК Зарубы по району указанный гр-н. Заруба М. Ф. систематически и регулярно имел встречи с гр-ном Пстыго А. А., во время которых велись откровенные разговоры с осуждением политики органов, партии и правительства и восхвалением некоторых вредителей и нацдемов, например, писателя Жилуновича..."

Азевіч адарваўся ад тэксту, у ягоных вачах пацямнела. "Паліна, навошта ж так? Якія разгаворы?" — "Што, не было разгавораў?" — "Ну, дык гаварылі, але..." — "Але ты не чуў? Тады цябе самога арыштаваць трэба. Што не чуў. Бо павінен быў чуць. Калі ты таксама не скрыты контррэвалюцыянер. Падпісвай!"

Ягор вагаўся. Ён чытаў далей, думаў, можа, дзе ў канцы будзе якое тлумачэнне, якое для сябе апраўданне. Ды ўся папера была з адным сэнсам: старшынёй РВК вяліся кепскія размовы з былым белагвардзейцам Пстыгам, што і пацвярджае возчык РВК Азевіч Ягор. Ягор прачытаў усё і разгублена пазіраў то на паперу, то на такі знаёмы тварык дзяўчыны. Але цяпер гэты тварык быў зусім не такі, як заўжды. Куды толькі знікла ягоная ўсмешыстасць і з ёй мілая дзяўчачая прывабнасць. Штосьці цвярдое і зласлівае было на тым мілым тварыку. "Ну, што яшчэ смушчае?" — нецярпліва пыталася Паліна. "Ды ўсё. Нядобра гэта" — "Нядобра? Затое па-бальшавіцку. Ты гэта разумееш ці не?"

Не, таго Азевіч зразумець не мог. Ён не ведаў, навошта было тое яму ды і Паліне таксама. Аднак, счакаўшы, Паліна неяк змяніла свой патрабавальна заклапочаны тон на амаль гарэзлівы. "Ягорка, ну! Зрабі тое для мяне! — зазірнула яна яму ў вочы і нават мякка дакранулася да ягоных валасоў. — Ну, для нашага кахання. Мы ж так кахаліся... Помніш? Падпішы тут, і ўсё". — "А Зарубу што будзе?" — "Ды нічога яму не будзе, дзівак ты! Ну, можа, вымова. За страту пільнасці. Ну?.."

Кепска разумеючы, што робіць, Ягор памарудзіў крыху і вывеў над самым беражком "Азевіч Я.".

Паліна моўчкі паклала паперу ў сумачку, кінула яму "дабранач" і пайшла. Ён застаўся, мала што адчуваючы. Ён быў зусім збіты з панталыку, з натугай, спакваля пачынаючы разумець, што адбылося. Толькі праз нейкі час даўмеўся, што адбылося кепскае. Сам, можа, і ўбярогся, але Заруба... Мабыць, ён дужа нашкодзіў Зарубу.

...Можа, ён ішоў і нядоўга, але пасля, як упаў, імпэт ягонай хады прыкметна паменшаў, ён ужо брыў, ледзьве стрымліваючы дрыжаку ў целе. Нешта ў ягоным заўжды вынослівым целе яўна разладзілася, апаноўвала знямога ды гэтыя прыкіды дрыжакі. Узлесак недзе прапаў, кустоўя, праўда, траплялася ўсё болей, пад нагамі шапатала сухая трава, і ён падумаў: як бы не набрысці на рачулку. Недзе тут па забалаці павінна была віцца Вужка, нехуцавая рачулка на поплаве, ці не брыў ён якраз да яе па тым поплаве? Але рачулку цяпер паначы ён не пералезе, што тады рабіць? Во яшчэ не хапала прыгоды на яго галаву!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сцюжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x