Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трое памерлі ў маленстве: Марыя, Павел i Міша. З ix, па матчыных расказах, мне больш-менш выразней уяўляўся той наш першы Міша, які памёр найбольшым з траіх, шасцігадовым. Маці даволі часта ўспамінала яго як «такое ж удалае дзіця», нават размовы з ім, прадучы, уголас прыгадвала. Праз два гады пасля яго смерці ад усёмагутнай тады шкарлятыны нарадзіўся Міша другі — мой Міша, хочацца сказаць,— якога назвалі так ці таму, каб памяць пра першага была менш балючай, ці таму, каб, згодна з народным павер'ем, хлопец надзейна вырас i жыў шчасліва.

У маім маленстве Ганна, настолькі старэйшая за мяне, здавалася чужою цёткай. Аўдавела да сарака, зямлі было многа, гаспадарка растрэсена, a рабіць няма каму, дзяцей пяцёра, а найстарэйшай шаснаццаць. Падняўся гаспадар, адзіны сын, ды на яго прыйшла ўсяленская пахаронка: памёр ад цяжкіх ранаў каля Кёнігсберга. Перажыла траіх дачок, засталася пры апошняй, тым часам i пажыць бы, але ж старасць. Пад канец i аглухла зусім, i ледзь хадзіла, i ўсе мае намаганні дапамагчы сталічнай медыцынай не дзейнічалі.

Апошні раз — хто ж калі ведае, што апошні? — я гасцяваў у ix вялікім, раскіданым па ўзгорках ды ярах, цёпла i сумна з маленства знаёмым Палужжы ўлетку семдзесят другога. Пасядзелі на сонейку, ужо не на траве, а на табурэтках над травою, пагаманілі сяк-так. Пастарэлы, атаўсцелы гараджанін i забітая нягодамі, зусім нямоглая вясковая бабуля. Адно запомнілася найлепш — як яна махнула высахлай ад старасці рукой i сказала з нейчай, пачутай, а то i са сваёй ужо, самой зразумелай філасофіяй згоды:

— Ат, ці кошык бульбы больш з'ясі, ці кошык менш — усё адно!..

Я не ведаў i ведаць не мог, што гэта ў нас была апошняя сустрэча, але зноў жа як быццам штосьці прадчуваў, бо развіталіся мы не так сабе, a нібы надоўга — урачыста неяк, абняўшыся. А потым, вярнуўшыся з падарожжа па Енісеі, пачуўшы, што Ганны няма, я быў за тое наша развітанне ўпотай, спакойна рады, як за нейкі незвычайны абавязак, належна выкананы абрад —нібы апошняя споведзь ды прычасць.

«Рамачкі» больш не было — я заставаўся адзін з усёй бацькоўскай сям'і.

Абедзве сястры, Ганна i на два гады маладзейшая Віліта (Уліта ці Іуліта па Святцах), пайшлі векам па маме: абедзве памерлі таксама добра на восьмым дзесятку, адна «ад старасці», другая ад раку. Браты ніводзін не дацягнулі да шасцідзесяці. Ігнат намёр ад лейкеміі, Мікалай ад інсульту, абодва на ніасцідзесятым годзе. Міхаіл — на пяцьдзесят другім, раптоўна i «легка», ад сэрца. Ну, а Уладзімір, найстарэйшы з нас, братоў, пайшоў з жыцця ў найстрашнейшых пакутах, у трыццаць дзевяць — ад Сталіна.

Усё жыццё мяне не пакідала адчуванне, што вось я найменшы ў сям'і. Ці прывычка, ці, можа, такая ўжо рыса характару — нейкая дзіцячасць назаўсёды?..

Так думалася да муштука.

Але загрымеў той званок — i я другім пасля Ганнінай смерці наваратам адчуў тую «рамачку», ужо толькі паміж братамі, яшчэ раз, ужо назаўсёды журботна ўсвядоміў, што я — адзін з усіх, што я за ўсіх братоў старэйшы... Бо што такое шэсцьдзесят, пяцьдзесят, а тым больш Валодзевы трыццаць дзевяць перад маімі семдзесят трыма? Ужо мне тужыцца, смуткуецца, бядуецца па ім — як наймалодшым сярод нас...

НАД ПАЛАВІНАЙ ЗДЫМКА

Яшчэ адно, пасля сагі, высокае слова — архіў. У мяне ён за паўстагоддзя сабраўся, можна сказаць, немалы: антрэсолі забіты папкамі, поўна i ў тумбах стала. А дома ў нас, у Загоры, перад вайной была на гарышчы вялікая карзіна, з кнігамі прывезеная з Адэсы. У тую карзіну «за польскім часам» клаліся i пісьмы ад замежных братоў, замежнага дзядзькі, замежных братавухаў, калі яны засталіся адны, толькі з малымі дзецьмі. У партызаны мы пайшлі сям'ёй, схапіўшы толькі неабходнае, дый то далёка не ўсё. Праўда, свае рукапісы я загадзя закапаў у дубовай бачулцы, таксама адэскай, у суседняй вёсцы, у гумне дваюраднага брата. Толькі гэта i ацалела, бо ад карзіны на гарышчы не засталося i следу.

У канцы сорак дзевятага года, над націскам падазрэнняў ды паклёпаў вакол маіх уцёкаў з палону i «сацыяльнага паходжання», спалохаўшыся горшага, мы з Мішам пераглядзелі тое, што ў акупацыю закопвалася. Сёе-тое яшчэ давялося спаліць, каб «у выпадку чаго лішне не ўскладняць біяграфію». Маю, вядома. Я ўжо не раз пашкадаваў, што мы тады так зрабілі. На добры лад, можна было зноў схаваць гэта недзе да лепшага часу. Ды хто ж яго так ужо спадзяваўся? A ў страху вочы заўсёды вялікія.

Даваенная перапіска не захавалася. Захаваліся фотаздымкі. Што ў нас, у сем'ях сёстраў i братоў, што ў сваякоў па розных вёсках ды гарадах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x