Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ён што думаў? I ўсіх! Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім раўня — гэты твой гаспадар? Або ты, можа?.. Цьфу!..

Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся i ўжо не тым няпэўным крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.

Быў нейкі момант разгубленасці, а потым зондэрфюрэр сарваў з правай рукі мокрую скураную пальчатку, адшпіліў кабуру, выхапіў пісталет i прыцэліўся...

У жудасным ляманце стрэл амаль не пачуўся.

Але пячнік упаў.

Ён яшчэ ўздрыгваў, калі яго паднялі i кінулі цераз парог, пад ногі збою аднавяскоўцаў.

Тады вароты назаўсёды зачыніліся.

I ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.

I ён жыве.

1958

Надпіс на зрубе

1

Дзве рыбацкія вёскі, у якіх жывуць дзед Вячэра i ўнучак яго Міхась, разлучаны вялікай вадою. Дзедава веска, Падвалока, стаіць на паўднёвым схіле доўгай касы, якая, урэзваючыся ў возера, падзяляе яго на дзве затокі. Нівішчы, у якіх амаль сем год таму назад нарадзіўся Міхась, відаць, калі глядзець з канца касы, на ўсходнім беразе — кіламетраў пяць па вадзе.

Яшчэ вельмі рана. Жнівеньскае сонца толькі-толькі збіраецца ўзыходзіць. Міхась недзе спіць у адрынцы на сене, да вушэй нацягнуўшы на сябе мамін бывалы кажушок. Пойдзем спачатку да дзеда, у Падвалоку.

Зямля тут благая, пясчаная, i вельмі мала яе: усяго, што на касе, па гектару, па два на хату. Падвалокаўцы спрадвеку жывуць з рыбы — i да савецкай улады, i цяпер, стаўшы лепшай брыгадай вялікага рыбгаса. Усё тут у ix рыбацкае: i назва вёскі пахне рыбаю, як невады-падвалокі, i возера пахне, i пясок, i хаты, i нажы, якімі крояць хлеб, i падушкі, якія даюцца гасцям на сена...

Дзедава хата стаіць усімі вокнамі на возера, да сонца. За гумном (а гумны тут, па ўраджаю, маленькія) на высокім узгорку тырчьщь аброслы бур'яном нямецкі бліндаж, яшчэ з Першай сусветнай вайны. З яго як на далоні відаць усё возера — водная прастора, што запаўняе амаль увесь абруч кругагляду. Пакуль жыла старая Вячэрыха, яна часта ўзыходзіла сцежачкай на гэты бліндаж i з-пад рукі выглядала свайго нястомнага Астапа. Пажыла яна, няма чаго грашыць, семдзесят сем гадоў. А вось ужо дзесяць мінула, як дзед, трохі старэйшы за яе, жыве адзін. I толькі сёлета перастаў ён рыбачыць, адгрукаўшы на гэтай цяжкай працы не нейкія там трыццаць тры гады, як той, што злавіў залатую рыбку, a роўна семдзесят пяць. Многія рыбакі не памятаюць нават, калі гэта дзеда Вячэру празвалі «каралём вугроў» — найбольшым майстрам па лоўлі той дзівоснай рыбы, якая ў навальнічныя ночы выходзіць з глыбіняў на бляск маланкі i скача, як вужака, над хвалямі, якая выпаўзае па расе паласавацца маладым гарохам, а нераставаць ідзе ажно ў далёкае цёплае мора... Цяпер ужо стары сам узбіраецца сяды-тады на тое ўзвышша, адкуль яго чакала калісьці Гануля, i глядзіць таксама з-пад рукі, але куды быстрэйшым вокам на любую ваду, усю ласку i ўсе капрызы якой ён вывучыў не горш, чым натуру свае нябожчыцы, а дно азёрнае — лепш, чым падлогу роднай хаты.

Па даўняй звычцы i сёння адстаўны «кароль вугроў» падняўся на досвітку. Унучкі яшчэ спалі на шырокім ложку ў запеку — куды рука, куды нага. Нявестка ціха кешкалася над імі, пачынаючы апранацца. Накрыўшы кепкай нерасчасаную сівізну, дзед выйшаў з хаты, асцярожна рыпнуўшы дзвярыма. Збіваючы шэрымі калошынамі расу з зялёнага бульбоўніку, стаўляючы сухія, загарэлыя ступакі неяк крыва, нібы ён на ўсякі выпадак стараўся лепш трымацца за зямлю, стары падаўся па той самай сцежцы-баразёнцы ўгару, на той самы сямейны назіральны пункт. Ён спяшаўся, але, узышоўшы на бліндаж, нібы замёр, гледзячы туды, адкуль вось-вось павінна было паказацца сонца.

На ўсходзе, за ціхай затокай, за соснамі на далёкім узгорку якраз цяпер палыхнуў язык полымя... Не, гэта не здалося: ён усталяваўся, пачаў разрастацца, набіраць паўкруглую форму i нарэшце, наліўшыся ў барвовы круг, зусім непрыкметна адскочыў ад зямлі. I амаль адразу ўсунуўся знізу ў хмарку, што зацягнула ў тым месцы далягляд.

Высока-высока над дзедам паружавела лёгенькае воблака. Вузкая хмарка ўсё больш ды больш налівалася чырванню, а высокае воблака ўсё святлела, траціла ружовасць. Вогненны круг другім напорам прарэзаўся з хмаркі-смугі ўгару. Возера заззяла радасцю.

Нават адгэтуль, з бліндажа, стала відаць, як за вялізнаю ліпай, за скупымі i марнымі мэндлікамі жыта, за адцвітаючай грэчкай i алешнікам на беразе, у першых промнях новага дня пабліскваюць крыллі чаек. На поўдні, за большай затокай, выразна адлюстроўваецца ў вадзе высока падняты жоўтым абрывістым берагам сасняк. На поўначы, дзе вёска i рыбгас, уздоўж берага папоўз лёгкі туман... Можна падумаць, што стары акадэмік Васіль Раманавіч, дзедаў добры знаёмы, зноў запаліў на новай дачы грубку i зноў бурчыць на печніка, а дым, як i ўчора ўвечары, зноў не ідзе ўгару... На ўсход не вельмі зірнеш — сонца ўзяло сваё!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x