Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наткнулася i — стомленая, з цыгарэтай у пальцах, з выразам незразумела грэблівых пакут на тварыку — напісала на полі адрасаванае аўтару: «Храп? Может быть, круп? А если круп, то почему же с розовыми пятнами?..»

Другая прачытала ў іншым рукапісе наступнае: «В штаб отряда, который остановился на дневку, пришел старый крестьянин.

— Сынок,— сказал он командиру,— есть у меня поросенок откормленный: прячу от злыдней в гумне под соломой. Пускай твои хлопцы возьмут. За то, что вы молодцы. До Баранович отсюда — четыре километра, там их, немцев,— гиблота, а вы вот стали у них под боком и стоите!..»

Другая дамачка не выказала аўтару свайго недаўмення, а проста трошкі паправіла тэкст, зрабіла ў ім адзін касметычны мазочак. Дадала адно слова ў самым канцы, пасля чаго апошні сказ загучаў такім патрыятычным чынам:

«...а вы вот стали у них под боком и стоите, сражаясь!..»

Аўтару — прыгадаўшы «Рабіну» — ажно заспяваць захацелася:

Что стоишь, сражаясь...

Пры чым «сражаясь» — на днёўцы, нібыта нават так сабе, між іншым. Малы атрадзік — з вялікім, цяжка ўзброеным гарнізонам...

Стой аўтар ды маўчы. Або сядзі, «сражаясь»...

* * *

Без'языкасць многіх нібы інтэлігентаў, прыкрую засмечанасць ix гутаркі «высокакультурнымі» словамі, нахапанымі на прыблізнай вучобе, з лекцый i дакладаў, з радыё i газет, проста, здаецца, з паветра, як нейкі мор,— сапомніць, вывучыць, цяжэй, чым любую замежную мову.

Такое ўражанне — калі слухаеш. А потым успамінаеш і, без вясёлага натхнення, ніяк не можаш паўтарыць.

* * *

Прыхварэўшы, добра супакоіцца ад будзённай мітусні, апусціцца да свайго надзейнага грунту, засяродзіцца на галоўным, падумаць, пачытаць, папрацаваць.

Нават прыходзіць, вяртаецца дзіцячая цікаўнасць, вастрыня ўспрымання,— пачынаеш заўважаць тое, чаго раней або даўно не заўважаў.

Задрамаў пасля банак i прачнуўся ўжо цёмначы. Пасля змястоўнага, светлага дня. Ляжаў у сталовай на канапе, глядзеў у змроку на белыя дзверы свайго кабінета, адчыненыя ў сталовую,— дзіўна, нібыта інакпі, чым заўсёды, асветленыя адтуль, дзе мой хлапчук чытае або піша за маім сталом, пры маёй настольнай лямпе.

I вось іменна яны, асветленыя белыя дзверы, i напомнілі мне дзіцячую здольнасць ціха, паэтычна засяроджвацца на самым нязначным, самым звычайным.

* * *

Бедны чалавек абслугоўвае багатых. А разам з ім прыйшоў сынок — малы, маўклівы сведка, назіральнік ад імя Вялікай Справядлівасці...

Тэма гэта — даўно не новая. Я проста неяк па-новаму, для самога сябе, адчуў гэта, нават убачыў вочы хлопчыка.

* * *

Калісьці недзе далека, нейкія страшныя людзі рабілі вялікія злачынствы,— я чытаў пра ix, чуў, i не думаў, што гэта таксама былі звычайныя людзі.

Ды вось прыйшла вайна, i мае знаёмыя — тут, цяпер i назаўсёды сталі нечакана ca звычайных страшнымі.

I гэта — найстрашней.

Думаў так, адарваўшыся ад добрых вершаў М. Грубіяна [ 3 3 Яўрэйскі паэт. ], думаў, уявіўшы, як знаёмыя мне яўрэі з нашага Турца глядзелі на звычайных, даўно i, здавалася, добра вядомых местачкоўцаў, суседзяў, тых, што сталі паліцаямі i забівалі савецкіх людзей — па нейчаму плану, вельмі далёкаму ад іхніх сапраўдных чалавечых інтарэсаў...

Гэта страшна. Пра гэта трэба пісаць.

* * *

Рэйсавы аўтобус спыніўся каля вясковага касцёла. Зайшло многа старых жанчын. Амаль усе яны стаяць.

Барацьба з самім сабой: уступіць каторай месца ці не?

Уступіў. I адразу ж у думках асуджэнне горшых, хто не ўступіў. Тады асуджэнне самога сябе — за асуджванне іншых.

Нарэшце — задаволенасць сабой: што сам сябе асудзіў...

А што найгорш?

* * *

За паўстагоддзя з гакам многа i пражыта, i перажыта, i сёе-тое зроблена. Але яшчэ больш — змарнавана часу...

Што ж, чалавек — не.механізм з гарантаванай дакладнасцю. I калі ён не заўсёды мог трымаць сябе ў руках — ёсць, відаць, у гэтым нейкая заканамернасць. Трэба ж яму i проста жыць, не толькі тварыць ды змагацца.

A ўсё ж пра гэтую процьму змарнаванага часу я думаю не ўпершыню. Шкада. I сумна.

* * *

У машыне, едучы ў родную вёску.

Не зазнавайся — ты прыйшоў на ўсё гатовае. I восень — гэтую, што абапал дарогі, у сонцы,— назвалі залатой таксама без цябе.

* * *

Чакаючы свае чаргі ў цырульні, пераглядаў старыя «Крокодилы». Сярод «афарызмаў», да якіх не ставішся сур'ёзна, раптам наткнуўся на такі:

«Памылкі мінулага можна выпраўляць толькі мемуарамі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x