Выхад з музея вядзе ў краму. Трэба, калi ты ў Амстэрдаме, памятаць: "Гандаль — душа Галандыi!" I пяць пар шкарпэтак каштуюць танней, калi iх набыць оптам. Толькi нашто пяць пар аднолькавых шкарпэтак? Ну хiба што падараваць брату, сыну, бацьку, дзядзьку i адну пару пакiнуць сабе. Можа, так i трэба абыходзiцца са шкарпэткамi, якiя заўсёды губляюцца па адной. Адна ёсць, а дзе другая? На небе? Там збiраюцца ўсе шкарпэткi, пакрыўджаныя гаспадарамi. Мiльёны, мiльёны, мiльёны аднаасобных суверэнных шкарпэтак, чысценькiх, адпрасаваных, зацыраваных. І столькi ж, калi не больш, пальчатак. Калi знiкла твая шкарпэтка, ведай — яна пайшла да тваёй згубленай пальчаткi.
А я з музея мадам Цюсо выйшаў праз краму на пляц Дам i пайшоў, пайшоў, пайшоў перакусiць у "Макдональд".
Такая лёгкая закуска: бутэрброд з катлетай i запiўка гарбатай. Усе замаўляюць кока-колу, а я гарбату. У чужых гарадах я п'ю выключна гарбатку, каб трымаць страўнiк у тонусе. А то набухаешся кавы i захочаш у прыбiральню, а гэтае хаценне стварае дадатковыя складанасцi. Асаблiва калi ты ў амстэрдамскiм "Квартале чырвоных лiхтароў", калi з-за шкляных дзвярэй на цябе пазiраюць зманлiвыя вочы прастытутак, а пругкiя языкi млява падрыгваюць памiж растуленых вуснаў, а пальцы прыспускаюць станiк, каб на цябе зiрнулi насцярожаныя музкi. А ты ўзяў i нажлукцiўся кавы, з яе сiкуновагонным эфектам. І што тады, заходзiць да жанчыны i мачыцца ў рукамыйнiк? Цi ў мiсу для падмывання? Цi спытаць, як прайсцi ў ватэрклазет? Цi апрастацца ў амстэрдамскi канал? Усё не падыходзiць. Застаецца адзiн варыянт: вярнуцца ў гатэль, вызвалiцца i болей не пiць кавы.
Па дарозе ў "Краснапольскi" можна заскочыць у кавярню пад шыльдай, на якой намаляваны каноплi ў выглядзе пальмы, гэта ўмоўны знак, сiгнал: тут можна набыць марыхуану. Зайшоў i прыдбаў. Заплацiў грошы i забраў пакецiк з кайфам, i цябе не схопiць за руку палiцыянт. Вольнаму воля, калi ты ў Амстэрдаме. Хочаш палiць дур? Купляй i куры. Толькi я кiнуў палiць. Сабраў волю ў кулак i не куру паўтара года. А брат палiць. Я старэйшы, ён малодшы, i яму не прыйшоў час кiдаць курыва. Таму ён i купiў пакецiк анашы, а я толькi стаяў побач. Я прывык. Усе кураць, а я прысутнiчаю, усе п'юць вiно, ром, вiскi, каньяк, самагонку, гарэлку, лiкёр i нават каву, а я стаю побач, i мне не хочацца курыць i пiць разам з усiмi. Калi надта закарцiць выпiць цi закурыць, дык на адзiноце, гэта як складаць вершы, як пiсаць лiтаратуру, як закахацца. І таму або гэта, або тое. Слушна спадар Гётэ заўважыў: паленне i творчасць несумяшчальныя рэчы. І як ты iх сумясцiш, калi выпалiш цыгарэтку з марыхуанай?
Вось i прыклад... Вярнулiся мы ў гатэль. Я сеў за шкляны стол, запалiў лямпу i пачаў апiсваць амстэрдамскiя дзiвосы. А брат Мiраслаў, якi любiць пакурыць, дастаў пачак тытуню "Друм", якi мае салодкi водар чарнаслiву, перамяшаў тытунь з накрышанай анашою, якая пахне прахалодным палыном, i зацягнуўся, i запоўнiў гатэльны пакой блакiтнай смугою. І не паспеў я напiсаць тры радкi, як мой дарагi брат, выцягнуўшыся, ляжаў на ложку i глядзеў у столь. Якая тут творчасць? Хiба што канцэптуальная, хiба што амерыканская, як у Кэна Кiзi пасля дозы ЛСД. Толькi я — еўрапеец з малой лiтары, як i трэба па правiлах граматыкi. А таму, напiсаўшы старонку на цвярозую галаву, я вярнуўся ў "Квартал чырвоных лiхтароў".
Я доўга блукаў памiж вiтрынамi i разглядаў розныя экзатычныя паставы. Мне спадабалася белая жанчына з плацiнавымi кудзерамi з важкiм бюстам i з крутымi клубамi. Мне спадабалася жанчына, а да яе заскочыў вiхлясты юнак. Усмешлiвая парачка схавалася за бурачковай занавескаю, пакiнуўшы мяне любавацца пустым высокiм белым крэслам. Давялося пайсцi далей i разглядаць штучны тавар. Заапарк у чырвоным, пурпуровым, бэзавым, лiловым святле. Людзi — жывёлы. Жывёлы — людзi. Усе жанчыны на адзiн афраеўраазiяцкi твар. Нi даўжыня ног, нi ўзрост, нi колер вачэй, нi колер скуры, нiшто не мае анiякага значэння.
Незаўважна для сябе я апынуўся ў нiзкiм пакойчыку зусiм маленечкай мурынкi. Яна ўсмiхалася, яна хiхiкала — смех пырскаў з яе, як сок з апельсiна. Яна вельмi спрытна схавала гульдэны пад коўдру i, скiнуўшы майткi, уселася на падушку. Малпаватая ручка ўзяла з палiцы ўпакоўку кандомаў. Мурынка пачала абмахваць твар блiскучай упакоўкаю нiбыта веерам. Боты негрыцянка не зняла i станiк не скiнула. А я не зняў кашулю. Прастытутка яўна не збiралася мыць мой чэлес. Давялося самому правесцi водную працэдуру. Яна толькi выцерла маё пахавiнне мяккай сурвэткай, якую тут жа скачала ў шарык i шпурнула ў вядро. Усе негры народжаныя баскетбалiстамi. У вядры было поўна сурвэтачных шарыкаў.
Читать дальше