Адам Глёбус - Толькi не гавары маёй маме...

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Толькi не гавары маёй маме...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Сучасная Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькi не гавары маёй маме...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькi не гавары маёй маме...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)

Толькi не гавары маёй маме... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькi не гавары маёй маме...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“На беразе ракi стаiць чалавек. Ён абапiраецца на парапет. Чалавек падобны да самотнага мiнака, якi выпадкова апынуўся на пустэльным беразе. Ён глядзiць долу, туды, дзе коцяцца шэрыя i халодныя хвалi.

Побач спыняецца другi чалавек. Першы не ўздымае галавы i гаворыць:

— Пан доктар, днямi недзе непадалёку ад Прагi скiнулi парашутыстаў. Што вы ведаеце пра гэта?

— Нiчога... зусiм нiчога, — з нарочыстым здзiўленнем запэўнiвае “доктар”. Ён не быў падрыхтаваны да такога лабавога пытання i разумее, што адказ прагучаў не зусiм пераканаўча.

— Праўда... мы прасiлi прыслаць з Лондана радыста, — гаворыць “доктар”, ён iмкнецца выправiць становiшча, — але пакуль нiхто не з’яўляўся. Можа, яго схапiлi?

— Не можа такога быць!... І ўсё ж я баюся, каб хто-небудзь не нарабiў глупства...”

Астатнi час я не iмкнуся глядзець на экран, я думаю над сакраментальнымi пытаннямi. Цi можна закахацца ў кiнатэатры? Цi запросiць незнаёмка да сябе? Цi ёсць у незнаёмкi муж i дзецi? Якая ў яе пастава, калi яна стаiць пад душам? Я кручу сваё кiно. А на экране: “Дзецi купаюцца ў рэчцы. На полi працуюць людзi. Цягнiк iмчыць удалячынь. Канец”.

Хлопаюць дыхтавыя крэслы. Я зажмурваюся ад яркага вулiчнага святла. “Ну i што далей?” У незнаёмкi густа напудраны нос. “Я”. “А далей, хлопчык, мы пойдзем на таксi”. Яна бярэ мяне пад руку, i мы iдзём праз сквер. Яна мне страшна не падабаецца ў вулiчным святле, другое падбароддзе выглядае ўдвая большым. На прыпынку шмат таксовак. Яна адчыняе заднiя дзверцы, сядае i кажа: “Еш мармелад i расцi вялiкi”. Таксоўка ад’язджае. Я аглядаюся на кiнатэатр, на афiшу, i даведваюся, што паглядзеў чэшскi фiльм “Ключ”.

4 — У кадры

Сонечнае святло асляпiла мяне. Мы гулялi ў парку, i бацька захацеў мяне сфатаграфаваць. На алеi стаяў фатограф, а побач зiхцела навюткая дзiцячая машынка. Мяне пасадзiлi ў яе. З-за хмаркi выслiзнула сонца, i я зажмурыўся. На той картцы ў мяне такi выгляд, нiбыта я ўкусiў цытрыну. Ёсць у мяне i ранейшыя карткi — сяджу, прыхiнуты да падушкi, лысы, тры месяцы, а то i менш. Але я не памятаю, нi хто, нi як мяне здымаў каля падушак. А гэта ж вельмi iстотна. Кiно ж выйшла з фатаграфii, вось я i пачаў з яе. Можна было б пачаць i з больш ранняга, бо да фатаграфii была графiка, а да графiкi — жывапiс, а да жывапiсу... Там я не ведаю, там — сiнкрэтызм, непадзельнасць свету i адсутнасць “я”. Таму кароткi штрых да маiх першых жывапiсных вопытаў усё ж варта зрабiць.

Мяне трохгадовага завялi да суседзяў Мядзведзевых, у якiх была дзяўчынка Надзя, на месяц малодшая за мяне. Яе мацi сышла ў краму i пакiнула нас адных у кватэры, дзе была новая светлая шафа з люстэркам. Я з Надзяй хукаў на люстэрка i спрачаўся — хто нахукае больш. Але гэты занятак хутка надакучыў. Надзя прынесла мамiну хiмiчную памаду, i мы выцягнулi мяккi стрыжань. Я прапанаваў перафарбаваць шафу ў ярка-чырвоны колер. Памады хапiла на ўвесь фасад, па вышынi, вядома, колькi змаглi дастаць, i яшчэ на адзiн бок. Прыгажосць была неверагодная — хiмiчная чырвань, праз якую свяцiлася свежая палiроўка. Асноўнае пакаранне прыпала не на нас, а на Надзiну мацi, якая хадзiла ў краму па малако. Яна плакала i не магла адмыць нi шафу, нi нашыя рукi.

Жывапiс вымагае ахвяраў. Звычайна гэта сцены, у маёй бiяграфii — шафа з люстэркамi i квадратнай шыбкаю ў дзвярах, за якой палымнела маленькая крухмальная фiранка з вышыванай ружаю. Вось такi быў мой першы вопыт жывапiсца. А першае з’яўленне на экране таксама знiтаванае з маляваннем. Я з аднакласнiкам Мiхасём хадзiў у Палац пiянераў. Студыя выяўленчага мастацтва — вялiкi светлы пакой, застаўлены сталамi i мальбертамi, пэўна ж, самае цiхае месца ва ўсiм Палацы. І вось аднаго разу ў гэты цiхi куток уварвалася група барадатых мужчын з вялiзнай кiнакамерай. Самы барадаты быў у цёмных акулярах, а за яго спiнаю шапталi слова “Марухi”. Што такое “Марухi”? Я не ведаў. Потым да мяне падышоў Мiхась i сказаў, што рэжысёр Марухiн нас здымаць не будзе, што можна iсцi дадому. А каго будуць здымаць? Рагалевiча, бо ён руды i яшчэ любiмчык нашага настаўнiка — Сяргея Пятровiча Каткова, i толькi што вярнуўся з ГДР, ды вось гэтага тоўстага. А тоўстага чаму? Бо ягоная тоўстая мацi дамовiлася з Марухiным. Тоўсты сядзеў за мальбертам i маляваў — порт, шэрая вада, шэрае неба, шэры карабель... Ты сцяжкi на карабель намалюй каляровыя! Мама кiравала з-за камеры. Тоўсты намаляваў сцяжкi — сiнi, зялёны, жоўты, чырвоны. Атрымлiвалася шэра. Марухiн сказаў, што будзе яшчэ здымаць i ў наступную нядзелю. Тыдзень я думаў. І прыдумаў. У нядзелю я апрануў пасясты бела-зялёны швэдар, на Мiхасю быў таксама мой швэдар, сiнi з вялiкiмi чырвонымi аленямi на ўсе грудзi. Мы прыйшлi ў студыю самыя першыя. Склеiлi два аркушы, прымацавалi iх да дошкi, што вiсела на сцяне, i пачалi маляваць iндзейцаў, змагароў за незалежнасць. Пёры, лiяны, гарбаносыя профiлi i колер яркi — сакаўны, нябёсны, лiмонны, травянiсты, памаранчыкавы, бэзавы, крывавы. Марухiн, вядома ж, прыехаў i зняў. І суседка расказвала маёй мацi, што бачыла мяне ў кiначасопiсе. Суседка — паэтэса Еўдакiя Лось — сказала яшчэ, што швэдры, якiя вяжа мая мацi, на экране глядзяцца ну проста выдатна. А яшчэ Еўдакiя Лось замовiла маёй мацi звязаць ёй сукенку, тады было модна насiць вязаныя строi i сукенкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькi не гавары маёй маме...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькi не гавары маёй маме...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Койданава
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Толькi не гавары маёй маме...»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькi не гавары маёй маме...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x