Адам Глёбус - Толькi не гавары маёй маме...

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Толькi не гавары маёй маме...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Сучасная Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькi не гавары маёй маме...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькi не гавары маёй маме...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)

Толькi не гавары маёй маме... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькi не гавары маёй маме...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi гавораць, што першы раз заўсёды не атрымлiваецца, дык у мяне наадварот — чым больш я здымаўся, тым горш атрымлiвалася. Калi першы фiльм быў дакументальны, дык другi (а як жа?!) мастацкi.

Сонца. Без яго нiяк. Амаль што iтальянскае, а калi ўдакладнiць — крымскае. Я не ведаю, колькi тысяч прымае за адну змену лагер “Артэк”, можа, 30, а можа, i 50, але ўсе яны сядзелi на стадыёне i здымалiся ў кiно. Масоўка! Збой змораных пiянераў крычаў-спяваў: “Ура, у нас канiкулы!” Пасля дзвюх гадзiн такiх здымак я зразумеў, што быць адным з тысяч, тым больш з дзесяткаў тысяч, не для мяне. Я сказаў важатай, што iду ў прыбiральню, i пайшоў да камеры. У камеру я ўлез, аператар вылаяўся, рэжысёр паклiкаў да сябе. Мне выдалi цывiльную вопратку. Я пераапрануўся. Мне далi ў рукi сцяг i сказалi, каб я стаў каля фiнiшнай стужкi, i калi галоўны герой перарве гэтую стужку, я павiнен узрадавацца i замахаць сцягам. Я ўзрадаваўся, замахаў сцягам, i ў гэты момант нейкi запраграмiраваны ў сцэнарыi дурань пачаў аблiваць мяне i галоўнага героя. Маё абурэнне штучным не было. Рэжысёр смяяўся з мяне ў мiкрафон, а стадыён проста так. Мне заплацiлi тры рублi i вярнулi паўвайсковую форму. У кiно я расчараваўся. І калi ўвечары атрад пайшоў глядзець камедыю, застаўся i чытаў Максiма Багдановiча.

Зразумела, што любоў да сiнема аднавiлася. Але толькi ў якасцi глядацтва. Я нават школу прагульваў, каб паглядзець якi-небудзь баявiк цi хаця б пародыю на яго, накшталт “Бi першы, Фрэдзi!”. А пра “Фантамаса” можна бясконца гаварыць, бо менавiта ён — зялёнагаловы i без вушэй — перамог i Чапаевых, i Карчагiных, i маладагвардзейцаў, не раўнуючы, як Хрушчоў Сталiна. У Хрушчова з Фантамасам ёсць нешта агульнае, асаблiва калi апошняга злучыць з Камiсарам Жуфам, якога граў эксцэнтрычны комiк Луi дэ Фюнес. Але вернемся да папярэдняй думкi: пародыя на кiно — не ёсць кiно. І ўсе Фантамасы, Зоры, Кiнг-Конгi, Фрэдзi — толькi комiксы, выкананыя ў тэхнiцы кiно.

Пасля артэкаўскага эпiзоду я больш не здымаўся ў вялiкiм кiно. Мне, праўда, i не прапаноўвалi. Было аднойчы, жанчына на вулiцы спынiла i сказала: “А вы не хочаце зняцца ў масоўцы?” Масоўка? Ха-ха! Але ёсць жа яшчэ i тэлевiзiйнае, гары яно гарам, цi лепш сiнiм полымем, кiно.

Дык вось, мой знаёмы, Валодзя Паненка, уладкаваўся на тэлебачанне рэдактарам i, як кожны пачатковец, вырашыў “узяць быка за рогi” — паставiць “Падзенне” Альбэра Камю. Што i казаць, экзiстэнцыялiзм, Нобелеўская прэмiя, “Мiф пра Сiзiфа” — гэта ўсё выдатна, а вось БТ (Беларускае тэлебачанне), Рэдакцыя лiтаратурна-драматычных перадач, мясцовыя майстры-асвятляльнiкi i аператары — жах, i калi сказаць “жах”, дык гэта яшчэ нiчога не сказаць. І нават калi адкiнуць тэхнiчныя цяжкасцi, дык экранiзаваць “Падзенне” — Сiзiфава праца, абсурд. Бо твор напiсаны суцэльным маналогам, i каб крышку зрабiць “Падзенне” экранным, мой знаёмы перапiсаў гэты маналог у дыялог. Галоўнаму герою дастаўся амаль увесь тэкст. А мне, слухачу, сем рэплiк. Вось яны:

1. Калi ласка. 2. Я не супраць. 3. Вы маеце на гэта права. 4. Прабачце, але гэта не мае нiякага дачынення да справы. 5. Афiцыянт, палiчыце нам, калi ласка. 6. Даруйце. 7. Бясспрэчна.

А каб у перапынках памiж рэплiкамi я не сядзеў, як iдыёт, з мяне ў сцэнарыi зрабiлi мастака, нешта накшталт Талюза Латрэка, якi робiць замалёўкi з танцорак. Адпаведна, калi я павiнен рабiць замалёўкi з танцорак, дык i танцоркi павiнны быць. Яны i былi. Тры размаляваныя дзявулi з сакаўнымi сцёгнамi ды пошла-блiскучымi купальнiкамi. Што да твараў, дык яны так старанна iх намалявалi, што адрознiць адну ад адной было немагчыма. Здымалi “Падзенне” два днi, амаль без дубляў. Першы дзень без танцорак, другi з танцоркамi. Сцёгны i лабкi ў блiскучых купальнiках атрымалiся выдатна, у лепшых традыцыях кiчу. А што да астатняга, дык лепш i не згадваць. Ну, я маляваў, сядзеў у пiнжаку, якi застаўся ад экранiзацыi “Усёй каралеўскай рацi”, i псаваў паперу. “Калi ласка”, — i малюю. “Я не супраць”, — i малюю. А бедны галоўны герой гаварыў i гаварыў, i пра мараль, i пра халодную ваду, у якую не хочацца лезцi, нават калi нехта там тоне, i пра сумленне...

Паглядзеў я на сябе збоку i паставiў тлусты чорны крыж на ўласных акторскiх здольнасцях. Ён i дагэтуль стаiць, не павалiцца.

Адно, што для мяне засталося таямнiцаю, дык тое, што нашае “Падзенне” дэманстравалi тры разы, два апошнiя — “па заяўках тэлегледачоў”. Можа, танцоркi ўзялi сваё, а можа i Альбэр Камю, хто iх ведае? Але што не я, дык дакладна.

I яшчэ адзiн маленькi эпiзод. Мая жонка вырашыла зняць клiп з рок-гуртам “Улiс”. Яны здымаюць, я гуляю каля сцэны. “Адам!” Я азiрнуўся, а жонка на мяне з камерай iдзе. Я ўсмiхаюся i махаю ёй рукой. Вось так, прывiтанне, я рады вас бачыць. Гэта самыя лепшыя мае кадры, але iх нiхто не бачыў. А можа, самае лепшае ў iх тое, што iх нiхто не бачыў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькi не гавары маёй маме...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькi не гавары маёй маме...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Койданава
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Толькi не гавары маёй маме...»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькi не гавары маёй маме...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x