Адам Глёбус - Толькi не гавары маёй маме...

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Толькi не гавары маёй маме...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Сучасная Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькi не гавары маёй маме...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькi не гавары маёй маме...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.)

Толькi не гавары маёй маме... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькi не гавары маёй маме...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Тры маладыя i вясёлыя рымлянiны закахалiся ў адну дзяўчыну. Яна iх таксама любiла i нават пераспала з iмi па чарзе. Ну, вядома, рэўнасць, начны Рым, фантан, лiхтары, смех, паданне ў фантан... Буйны план — вочы i слёзы. Буйны план — усмешка. Яна — ён. Яна — ён (толькi ўжо другi ён)”. Мы п’ём вiно, як дамовiлiся, маленькiмi глыткамi. “Сваркi. Героi махаюць рукамi. Так умеюць махаць толькi iтальянцы. За адно iмгненне пралятае дваццаць гадоў. Яна выпадкова сустракае аднаго з iх. Яны п’юць у бары вiно”. Мы таксама п’ём пакрысе, каб расцягнуць кайф. “Яны знаходзяць яшчэ аднаго з старых знаёмых. Яны ўсе бедныя i вясёлыя. Праз даведку яны даведваюцца адрас чацвёртага. Ідуць да яго. Вялiкая вiла з басейнам. Ён у махровым халаце выходзiць з вiлы, iдзе праз разарый да блакiтнага, хутчэй, колеру марской хвалi, басейна, скiдае халат i ўзбягае на вышку, ён ляцiць у ваду. Стоп-кадр. Ён вiсiць над басейнам колеру марской хвалi. А жанчына i яе сябры пацiскаюць плячыма, смяюцца i сыходзяць. Канец”. У Вовiка парожняя пляшка з-пад “Марцiнеса”, i ён п’яны. Так заўсёды, нехта напiваецца першы, хай сабе i дамовiлiся пiць маленькiмi глыткамi. Усе смяюцца i кажуць, што гэта я нырну ў басейн, ажанюся з габрэйкай i пабудую вiлу. Я, вядома, не супраць вiлы з басейнам. Але кажу, што нырне Вовiк. Вовiк кажа, што Алесь.

Мы ўтрох не нырнулi ў басейн колеру марской хвалi. Вiла толькi ў Жанны. Яна выйшла замуж за нашчадка аўстра-венгерскага пана i пераехала з Мiнска ў Чарнаўцы. Жанна пiша вялiкiя карцiны на сюжэты накшталт “Уз’яднанне Букавiны з Украiнаю”, някепска зарабляе i жыве з мужам i сынам i свякрухаю на хутары. Толькi хутар той — гэта не хата з хлявом пасярод лесу пад Налiбокамi, а сапраўдны маёнтак i басейн ёсць, вось вам. Гэта мне Жаннiн бацька расказаў, толькi паскардзiўся, што ўнук не гаворыць нi па-беларуску, нi па-расейску, а толькi па-ўкраiнску, i ён, дзед, не ўсё разумее.

2 — Дом кiно

Дом кiно я не люблю. А хто яго, зрэшты, любiць? Можа экзальтаваныя дурнiцы, што прыехалi ў сталiцу з райцэнтраў ды так i засталiся ў сваiм развiццi на ўзроўнi касiрак? Цi можа дападныя юнакi, якiя бачаць у снах рэжысёрскую кар’еру? Не. Нават яны не любяць мiнскi Дом кiно. А за што яго любiць? I сапраўды. Можа за тое, што там часам паказвалi галiвудскiя кiнастужкi з стрыптызам, лабок на ўвесь экран, дый садызмам, кроў капае з кулака? Цi за тое, што дзябёлая барменка налiвае разбаўлены каньяк? А мо за творчыя вечарыны?

На адной з такiх вечарын я выступаў у якасцi паэта. Вечарына называлася “Мова паэзii i мова кiно”. Пракруцiлi два фрагменты, адзiн з “Мальбы” Абуладзе, другi з “Люстэрка” Таркоўскага. У даным выпадку пра якасць гэтых стужак гаварыць не выпадала. Я выйшаў да мiкрафона i панёс на Абуладзе, напэўна, дарма, але я абураўся, што ў расейскiм варыянце “Мальбы” ўсе вершы чыталiся з дзiкiм грузiнскiм акцэнтам. Нiбыта iх чытае не прафесiйны актор, а савецкi салдат грузiнскага паходжання, якi ледзь навучыўся разбiраць кiрылiцу. Культывацыя ўсялякiх акцэнтаў i iмiджаў — адна з самых брыдкiх з’яў савецкага мастацтва. І можна было б уявiць абурэнне расейцаў, каб вершы Пушкiна з “Люстэрка” пасля дубляжу на ангельскую мову загучалi б з акцэнтам. Але што вялiкiм народам да праблемаў малых?! Яны пануюць, яны гаспадары свету, яны ператвараюць мовы ў акцэнт, а нацыянальную самабытнасць i самакаштоўнасць у сувенiры, бутафорыю, iмiдж.

Дом кiно. Гэта на паперы “дом” i “кiно”. А ў сапраўднасцi яго няма, ёсць чырвоны касцёл, якi часова абсталявалi пад адмiнiстрацыйны будынак з кiназалаю.

А каб у Мiнску сапраўды быў Дом кiно, трэба спачатку займець сваё беларускае кiно. А як яго зрабiць, гэтае беларускае кiно? Напэўна ж так, як iтальянцы зрабiлi сваё. Як Алясандра Блазецi ў сваёй нататцы “Або iтальянцы, або нiчога” пiсаў:

— “Рым — адкрыты горад” — сапраўдная слава iтальянскага кiно, сапраўдны паварот у сусветным кiнамастацтве, — меў той поспех, якi ён меў, i гэта аднадушнасць замежных прыхiльных водгукаў разнесла ўшчэнт слепаваты педантызм абмовак некаторых iтальянскiх крытыкаў — бясспрэчна i толькi таму, што яго паставiў iтальянец, сцэнарый напiсалi iтальянцы, ролi выконвалi iтальянцы, удзельнiчалi iтальянскiя статысты i зняты ён быў у Італii. Менавiта гэты ягоны цалкам iтальянскi “характар”, з усiмi вартасцямi i недахопамi, нават памылкамi (але iтальянскiмi), адрознiвае фiльм па ягоным духу ад усёй астатняй сусветнай кiнапрадукцыi...

... Для тых, хто захоча ўгледзець у маiх турботах тупы “нацыяналiзм”, рэцыдывы iтальянскага фанатызму, а не сапраўдную праблему характару, а, як следства, i стылю, нагадаю, што за ўсю гiсторыю кiнамастацтва фiльмы, створаныя ў вынiку “мiжнародных” камбiнацый, нiводнага разу не мелi трывалага поспеху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькi не гавары маёй маме...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькi не гавары маёй маме...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Койданава
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Толькi не гавары маёй маме...»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькi не гавары маёй маме...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x