Пацiху сабраўся рэквiзiт; апранахi выцягвалiся з куфэркаў, а рэчы збiралi на гарышчах i закiнутых хутарах. Актораў анi не засмучала, што старажытныя дацкiя магнаты i каралi ходзяць у беларускiх строях пачатку ХХ стагоддзя i гавораць па-ангельску. Тэатр — мера ўмоўнасцi i мера рызыкi.
Настаўнiк пайшоў нават на тое, каб уночы ўласнаручна раскапаць латгальскi курган, бо спектаклю патрабаваўся чэрап ёрыка, толькi нiчога апроч вугальнае праслойкi, якая сведчыла пра трупаспаленне, у магiле не адшукалася. Каб суцешыць любiмага Настаўнiка, двое старшакласнiкаў вырашылi пазычыць чэрап у фамiльным склепе тутэйшых графаў Плятараў. Напярэдаднi рэпетыцыi, у суботу звечара, яны падалiся на могiлкi, дзе цвiкадзёрам збiлi замок з каплiцы. Спусцiўшыся у сутарэннi, вучнi пачалi дзяўбцi цынкавую труну. Нечакана край скляпенняў абрынуўся. Уваход у каплiцу засыпала цагляным друзам. Падлеткi апынулiся ў задушлiвай пастцы.
Ранiцай разам з акторамi на бераг возера прыбеглi мацеркi знiклых школьнiкаў. На шчасце, трэцi хлопчык, якi меўся з сябрамi рабаваць труну графа Плятара, не здолеў уцячы з дому: бацька прымусiў нацягваць плёнку на парнiк. Ён i расказаў, дзе шукаць небаракаў.
Каля графскай каплiцы сабраўся натоўп. Нiхто не ведаў, як пачаць раскопкi, каб не нарабiць большай бяды.
Дэрыктар школы, замест таго каб узначалiць выратаванне, зачынiўся ў кабiнеце i ўласнаручна аддрукаваў загад аб звальненнi Настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры. А вось завуч павёў сябе спакойна, загадаў спынiць разграбанне друзу, бо каплiца ледзь лiпела i ў кожнае iмгненне магла развалiцца канчаткова i пахаваць дзяцей.
Раптам Настаўнiк прапанаваў дзiўны шлях выратавання: з хаты аднаго з засыпаных падлеткаў ён прынёс ката i запусцiў яго ў вентыляцыйную адтулiну, якую тут жа заткаў дзёрнам. Пад зямлёю кот знайшоў гаспадара i, кiруючыся незаўважнымi для чалавека проймамi, вывеў падлеткаў падземным лазам з каплiцы, праз лабiрынт, у касцёл, якi ўзвышаўся пры самых могiлках.
Здарэнне абышлося без ахвяраў, калi не лiчыць Настаўнiка, якому не далi паставiць "Гамлета", а звольнiлi са школы. Ён пакрыўдзiўся на ўсё мястэчка i пайшоў працаваць рэстаранным швейцарам, каб уночы падпольна гандляваць гарэлкаю ды раз на тыдзень есцi лыжкаю з мiсы чырвоную iкру i запiваць яе шампанскiм.
10.03.1996
Выпадкова Дамавiк угледзеў на вулiцы дзяўчыну з ампутаванай рукою. Тры гадзiны ён вымольваў дазвол пазабаўляцца з куксаю. Дзяўчына саступiла, i Дамавiк больш за суткi песцiў ружовы ўцiнак.
На наступны дзень Дамавiк зачапiў вяроўку за гак пад столлю i, робячы спробы засiлiцца, бесперапынна мастурбаваў i дасягаў адной эякуляцыi за другой.
Калi пятля перастала ўзбуджаць, Дамавiк апрануў строй фасону Людовiка XIV, што на iмгненне прынесла салодкую смерць у эратычнай разрадцы.
Адсекчы вялiкi палец на левай назе Дамавiк вырашыў у момант скiдання апранах фасону Людовiка XIV. Кухонная сякера ўзнялася пад лямпачку i абрынулася долу. Напедыкюраны палец адскочыў у кут.
Ашалелы ад болю Дамавiк iмiтаваў замах на ўласную асобу. Ён выклiкаў машыну "хуткай дапамогi", прыкiнуўшыся паўмёртвым вар’ятам. Брыгада санiтараў прывезла Дамавiка ў бальнiцу.
Там Дамавiк пакраў у медсястры рэчы, пераапрануўся ў жанчыну i шмат разоў пацалаваў люстэрка з уласным адбiткам.
Касталомны боль у назе прымусiў Дамавiка вярнуцца ў бальнiчны ложак i з галавою загарнуцца, закруцiцца, спавiцца ў коўдры, прасцiны, пялюшкi. Загортванне выклiкала насенневыпраменьванне.
Ачомаўшыся, Дамавiк наведаў медсястрын пакойчык, дзе i загрыз гаспадыню. Нацешыўшыся вупырствам, ён пакiнуў гасцiнны будынак. У бальнiчных хмызах Дамавiк стаў сведкам анальных забавак санiтара i доктаркi. Эякуляцыя надышла iмгненна. Дамавiковы перлiны пасыпалiся ў траву.
Кульгаючы, Дамавiк завiтаў у дамок да вартаўнiка. Той хацеў быў затрымаць уцекача, але Дамавiк збiў ахоўнiка вар’яцкiх парадкаў, звязаў, уставiў яму ў вушы запалкi i, нацiскаючы на барабанныя балонкi, прымусiў рабiць мiнет. Аральны секс на iмгненне спатолiў палавую прагу Дамавiка.
Закульгаўшы за браму, ён выйшаў на дарогу i спынiў легкавiчок. За рулём сядзела жаўтаскурая маладзiца. Дамавiк прызнаўся ў даўняй любовi да Азii i жаўтаскурых жанчын.
Азiятка не супрацiўлялася i дазволiла, каб Дамавiковы аблокi пралiлiся дажджом на яе рысавыя палi.
Па вяртаннi дамоў Дамавiк згвалцiў жоўты ядвабны абрус, якому спачатку прызнаўся ў найшчырэйшых пачуццях i адданасцi i якi потым абзорыў цяжкiмi кроплямi спермы.
Читать дальше