Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Залішне давяраеш юрыстам. А большых дагматыкаў i блытанікаў, як гэтыя гора-законнікі, я не сустракаў.

— Не настройвай мяне супраць юрыстаў. Можаш паверыць на слова: цану ім я знаю... Ну, паехалі далей.

— А далей я буду цябе здзіўляць.

— А ты часта здзіўляеш. I я ўжо баюся новых дзівос. Але куды ад цябе падзецца? Здзіўляй.

— Мудроны просіць адвесці зямлю пад будаўніцтва двух магазінаў.

— Мудроны? Пятро? Дарагі наш правадыр?

— Ён.

— Якія магазіны ён хоча будаваць?

— Прадуктовыя, якіх не хапае. Нельга адмовіць.

— Адвесці яму зямлю мог мэр, яго прэрагатыва.

— Але адначасова ён просіць вызваліць ад уплаты разавага збора за ўстаноўку гандлёвых кропак. Hi ў якой пастанове гэтага няма. Але ў практыцы ёсць. Губернатарам дадзена такое права, я праверыў.

— Здзівіў ты мяне — што праўда, то праўда. Ай да Пятро Пятровіч! I хто ў яго будзе гандляваць? Сам стане за прылавак?

— У яго зяць i дачка камерцыяй займаюцца, але... у «сабачай будцы».

— Слухай, растлумач ты мне, усёвед. Каго не сустрэну з былых нашых кіраўнікоў — у кожнага то сын, то зяць, то дачка ці жонка займаюцца камерцыяй. Што гэта? Мода? Уменне перабудавацца раней за іншых? Расчараванне ў сацыялізме? Дык нядрэнна ж жыў Мудроны пры сацыялізме.

— Вікенцій Паўлавіч, усё прасцей. Гэтым людзям у пераходны час лягчэй было ўзяць банкаўскі крэдыт... А можа, хтось i ў партыйную касу залез ці ў дзяржаўную. Чувак пэўна ж запусціў руку, каб цяпер купіць кандытарскі магазін. Крэдыт яны вярнулі праз год-два, калі інфляцыя абясцэніла гэтыя сумы, a законнікі нашы лавілі варон. Ды i ім, законнікам, было выгодна... ніякай індэксацыі не прыдумалі. Позна прыдумалі. A спахапіліся, калі ўсе, хто не дурань, вярнулі крэдыты. Але ў што гэта абыйшлося дзяржаве?

— Напішы артыкул на гэтую тэму, — Залоза засмяяўся.

— I што ён дасць, артыкул мой? Пісалі i да мяне... Ну, ды хопіць палітыкі. Здзіўляй далей.

— Царкоўнікі i епіскап Веньямін просяць ліцэнзію на ўвоз i продаж спіртнога. На богаўгодную справу — на будаўніцтва храмаў... Мяне здзівіла, што папам плацяць жабрацкую зарплату... — на самой справе Залозу здзівіла іншае: губернатар не засмяяўся з такой пікантнай навіны i здзіўлення не выказаў, а сурова спахмурнеў i нават скрывіўся, як ад зубнога болю.

— Дзе Хрыстос?

— Навошта табе Хрыстос?

— А хто гандляроў выганіць з храма? Мы з табой?

— Такой задачы не стаў, раю табе. Не пад сілу яна нам.

— У разбураным храме i гандляры да месца, так?

— Можа, i так. На захадзе ж навучыліся спалучаць веру ў Бога з бізнесам, не толькі законным. Я чытаў, што італьянскія мафіозі глыбока рэлігійныя людзі i Бог адпускае ім грахі за ix уклады ў храмы.

— Не Бог адпускае — намеснікі Бога на зямлі.

Залоза вельмі здзіўлена паглядзеў на шэфа:

— Вікенцій! У мяне такое ўражанне, што ты, перакананы атэіст, пачынаеш верыць у Бога.

— Не рабі глыбокіх вывадаў, філосаф. Здзіўляй далей.

— На сёння ўсё. Цо занадта, то нездрова, як кажуць палякі.

— Праўда твая. Мудронаму рыхтуй распараджэнне. Кожны з нас з цікавасцю i нават злараднасцю назірае грэхападзенне бліжняга свайго, асабліва калі той хадзіў у праведніках.

— А сам ты глыбокія вывады робіш, сапраўды філасофскія.

— Не падхалімнічай перад начальствам.

— Не падмажаш — не паедзеш.

— А куды ты хочаш заехаць? Я цябе нікуды не павязу. Сам ты выбіраў гэтую горку, хоць я вызначыў табе вышэйшую. Нас з табой могуць разам вывезці.

— Не будзь песімістам, датэрмінова нас ніхто не вывезе — ні выбаршчыкі, ні прэзідэнт. А будзе набліжацца тэрмін — падумаем: адступаць ці наступаць. Ты яшчэ можаш апынуцца на пятым паверсе Рэзідэнцыі... А я — твой хвост...

— Не закідвай далека. I калі сур'ёзна, то не жартуй на гэтую тэму: наша з табой дэмакратыя патрабуе трымаць язык за зубамі. Не забывай, людзі не развучыліся пісаць i некаторыя любяць i той жанр, які не паспрабаваў класік. Помніш: «Испробовал все жанры, кроме стихов и доносов».

— Талстой?

— Чэхаў. Люблю. Перачытваю дзесяты раз. Зараз — пісьмы. Пачытай пісьмы класікаў. Вельмі павучальна.

Залоза, падняўшыся, пасміхнуўся:

— Не пачую падзякі?

— За што? Што падкінуў працу для майго камп'гатара? — Вікенцій Паўлавіч пастукаў пальцамі па галаве.

— За Аню. Удзячнасць...

— За каго?!

— За Ганну Фядосаўну.

— Рана ты хочаш удзячнасці. Пагляджу, якая з яе сакратарка. Матрона была сапраўдным памочнікам.

— Гэта будзе лепшая.

— Іван! Я табе казаў: тваёй самаўпэўненасці часам зайздрошчу, але нярэдка яна здзіўляе i яшчэ часцей раздражняе. Ты ва ўсім — як бога за бараду схапіў. Сумненні ў цябе бываюць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x