Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Узышла на ўзгорак і ўбачыла тое, з-за чаго едуць сюды людзі за сорак вёрст.

Рака пракапала сабе новае рэчышча там, на лугавым беразе, пакінуўшы тую абмялелую, але чыстую, незарослую травой старыцу. Але, мабыць, самае прываблівае — даўгія палосы пяску і тут, пад абрывам, і на другім баку старыцы, на маляўнічым востраве паміж старым і новым рэчышчамі. Пясок надзіва чысты, як знарок намыты, буйны — што бітае шкло,— ажно іскрыўся на сонцы, сляпіў вочы праз акуляры; цёмных Ала Уладзіславаўна не насіла, не магла глядзець на затуманены свет; любіла ўсё натуральнае.

Востраў зарос вербамі, кустамі — не ўгледзець якімі, але адно відаць: даваў утульны цень. Там гарэлі кастры, і лёгкі вецер нёс з лугу, дзе стаялі стагі, пах сена і... шашлыкоў. Ды і тут — вось ён лес і на ўзлессі — машыны, кастры і голыя, што першабытныя, людзі.

Наліцкая, якая добра ведала прыдняпроўскія краявіды, адразу ацаніла: лепшага месца для адпачынку не прыдумаеш. Але ўсё роўна здзівіла колькасць людзей на пляжах, асабліва на астраўным; была першая палавіна дня, і людзі яшчэ не перагрэліся, не хаваліся ў кусты. Яна нават у першы міг асуджальна падумала: «На сельгасработы няма каго паслаць, кіраўнікі стогнуць, а тут... вунь колькі іх тут! — не адна тысяча з невялікага горада».

Але хутка ў ёй абудзілася руплівая гаспадыня. Яна задавала сваёй «кібернетычнай машыне» праграму. А як такая маса народу дабіраецца сюды? Не ва ўсіх жа машыны. Ці падумаў хто пра харчаванне? Як з вадой? Ці ёсць выратавальная служба? Купаюцца ж не толькі ў ціхай старыцы, але і ў хуткаплыннай вірлівай рацэ. Загадала сабе: не пазней аўторка-серады сабраць спецыяльную нараду кіраўнікоў усіх прадпрыемстваў і ўстаноў.

На пляжы, што ў лазні,— усе роўныя. Яна новы чалавек, і яе ніхто не пазнаваў. Таму дазволіла сабе зняць чаравікі, у якія набілася пяску, ішла босая па калючай траве і адчувала незвычайнае задавальненне — усё роўна як вярнулася ў сваё босае маленства. Нясцерпна хацелася пакупацца. Пашкадавала, што не захапіла купальніка. Некаторыя старэйшыя жанчыны, работніцы, пэўна, купаюцца ў трусах і бюстгальтарах. І ніхто не звяртае на гэта ўвагі. Дзіўныя пляжныя ўмоўнасці! З'явілася б жанчына ў такім убранні, напрыклад, на балконе сваёй кватэры — скандальная прыгода, а тут — хоць бы што. Але ёй пры яе ўзросце і становішчы — якраз і наскочыш на знаёмага — у такім выглядзе і на пляжы нельга паказацца, нават пры тым, што і ліфчык, і трусікі ў яе імпартныя, выглядаюць лепш за многія купальнікі, пашытыя мясцовай фабрыкай. Успомніліся адмысловыя, стракатыя купальнікі інтэрнацыянальнай публікі на Залатых Пясках, дзе яна адпачывала летась. Сёлета немагчыма будзе вырвацца ў адпачынак у купальны сезон, хіба ў кастрычніку, калі скончыцца ўборка, куды-небудзь у цёплы Батумі можна злётаць.

Прайшла група падлеткаў.

Ала Уладзіславаўна спытала:

— Рабяты, марожанае тут прадаюць?

Яны засмяяліся, не адказаўшы. Адышлі — і яна пачула наўздагон:

— Цётка з неба звалілася.

Нічога няма. Узлавалася на кіраўнікоў, якім па абавязку службы належыць клапаціцца пра людзей. Але на каго скіраваць гнеў? На Воблікава, старшыню гарвыканкома? Але, на Воблікава. Толя ж сказаў, што гэта тэрыторыя суседняга раёна, Сіротка тут не гаспадар. Ды і чаму сельскія ўлады павінны клапаціцца пра гараджан, ёсць у іх больш істотны клопат: хлеб, малако, мяса.

Яна ўмела жыць мірна і з начальствам, і з падначаленымі. Але з Воблікавым міру не будзе — ён праяўляе самастойнасць і залішнюю ініцыятыву там, дзе не трэба.

Мужчына з масіўным жыватом, у даўгіх ярка-зялёных трусах збянтэжана павітаўся з ёй; ёсць, выходзіць, тыя, хто пазнае. Гэтага, здаецца, яна бачыла на нарадзе дырэктараў і завучаў школ.

Прыпынілася.

— Скажыце... Вада тут бывае... напіткі?

— Не. Раней прывозілі піва. Цяпер забаранілі. Хоць скажу вам, таварыш сакратар, дарэмна. Ад піва ніхто не ап'янее. Эх, як піва праганяе смагу! — ён аблізнуў губы. Адчуваў ён сябе ніякавата перад сакратаром гаркома, жанчынай, але не праз тое, што стаяў голы, а праз жывот свой, падцягнуў яго, прыкрываў далоняй.

«Півам ты і наліў жывот»,— падумала Ала Уладзіславаўна і зноў прыгадала Воблікава — з якой рашучасцю той выступаў супраць скарачэння вытворчасці піва. Не ў духу часу, нават глупствам назваў такую антыалкагольную кампанію. Трэба праверыць... Калі не скарацілі, запісаць і дырэктару, і паважанаму Міхаілу Паўлавічу. Трэба рашуча патрабаваць выканання пастаноў, яе ўказанняў, інакш гэтыя... пузатыя адчуюць слабінку і сядуць на галаву, ім толькі паддайся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x