Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль даехалі туды — каля сотні кіламетраў адматалі, сонца паднялося ў зеніт, нават і на добрай скорасці машына нагрэлася. Але па шашы нічога, астуджала вецярком. А дарога ад шашы да ракі праз густы яловы лес — не дарога, а хутчэй ласіная сцежка, выбітая коламі машын, з бясконцымі лужынамі ад ліўню. Машыны паўзлі з хуткасцю чарапах, многа машын — «Жыгулёў», «Масквічоў». Ледзьве размінуліся з сустрэчным пустым аўтобусам, паўдзесятка машын, у тым ліку і іх даволі ўжо запэцканая белая «Волга», мусілі даваць задні ход на палянку, каб уступіць дарогу аўтобусу.

У лесе — што ў лазні, вільготна, душна. Толя цяжка дыхаў, як стары, пацеў. Наліцкую гэта занепакоіла.

«Ці ў парадку яго лёгкія?»

Яна саромелася прызнавацца самой сабе, але быў у яе своеасаблівы «комплекс»: яна баялася хворых; зрэдку нават адважвалася пажартаваць, што міласэрнай сястры з яе не атрымалася б.

«Я па сваёй псіхалогіі — міласэрны брат, улавіце розніцу»,— сказала яна неяк свайму былому сакратару райкома.

А яшчэ яна не любіла патлівых. Даўно, можа, гадоў пятнаццаць назад, калі яшчэ вучылася, маці пачала з ёй гаворку пра замуства: ці ёсць у яе жаніх? Па ўзросту варта мець. Не вельмі цнатліва яна адказала:

«Мне брыдка падумаць, што трэба класціся спаць з мужчынам. Ад іх потам пахне, тытунём і... гарэлкай».

Маці паглядзела на яе з трывогай, са шкадаваннем, як глядзяць на хворае дзіця, сумна паківала галавой:

«Дурная ты, дурная, Алька».

А ёй спадабаўся ўласны адказ, і яна бадай з гонарам, з маральнай перавагай паўтарала яго сваім аднакурсніцам, у якіх голавы былі начынены думкамі пра хлопцаў. Дзяўчаты весела рагаталі. А ўедлівая, бадай, злосная і зайздросная, можа, з-за сваёй непрыгожасці Жанна Шкаруба адказвала:

«Не слухайце вы яе. Яна самая большая грэшніца з усіх нас».

Жанна, кажуць, двух мужоў памяняла. І Але часам хацелася сустрэцца і гэтак жа ўедліва спытаць:

«Дык хто з нас грэшніца?»

Аднак пазваніць Жанне, калі наведвалася ў Мінск, баялася: на гэтае пытанне Жанна можа такое адказаць, што не парадуешся. Здзівілася: чаму ў гэтым душным лесе прыйшлі ў галаву такія мізэрныя, проста ганебныя для яе становішча думкі? Увогуле пасля сходу на заводзе, дзе выбіралі Ліхача, да яе часцей, чым раней, прыходзяць бабскія думкі. І яна злавала. На сябе. І на яго. На яго завошта?

Толя закашляўся.

«Трэба сказаць Баброўку, каб патрабаваў ад шафёраў медыцынскія даведкі».

Але тут жа зразумела, што гэта неразумна. Якая дзікая думка можа ўзнікнуць у другога сакратара, які любіць, праўда, даволі далікатна, памусоліць жаночую тэму. Дзіўна для яе: быццам людзі толькі гэтым і жывуць — каханнем, жаніцьбай, замуствам, узаемаадносінамі полаў. Яе гэта цікавіць толькі ў плане работы — клопатаў пра загсы, радзільныя дамы, яслі, сады.

— Што, Анатоль, кашляеш? Як дзед. Глядзі, машына закашляе.

— У мяне алергія на елку. З маленства. З-за мяне ў доме ніколі не ставілі ёлку. Праўда, у арміі ў лагеры мы жылі ў яловым лесе — і нічога. Армія ад усяго вылечвае. Наш начальнік медсанчасці казаў, што алергія — панская хвароба.

Ала Уладзіславаўна пачула зноў пах свінарніка і жорстка, з асуджэннем, падумала пра сябе:

«У цябе, дарагая, часам не панская хвароба?»

— Многа такой дарогі?

— Тры кіламетры.

— І нікому не прыйшло ў галаву выпраміць яе і замасціць? Хаця б гравій насыпаць.

— Дык другі ж раён.

— Раён другі, а людзі нашы. Дзелім горш, чым суседнія недружалюбныя дзяржавы,— і цвёрда вырашыла::— Дарогу мы тут зробім!

— Во людзі дзякаваць будуць,— узрадаваўся Толя, хоць не пакідала яго трывога за магчымую сустрэчу з нявестай.

Нарэшце выехалі з лесу на прырэчны прастор. І хаця ракі не было яшчэ відаць, але, здаецца, подых яе Ала Уладзіславаўна адчула высунутай з кабіны рукой. А ў сэрцы ажно зашчымела ад успаміну: такі дняпроўскі прастор бачыла яна штодня з акна кватэры ажно цэлыя тры гады. Бяскрайнасць неба, бясконцы паток вятроў, блізасць вады, стагі сена — як кінуць вокам, што старажытныя вартавыя вежы.

Тут, праўда, не луг — высокі бераг, пясчаны, але на ім такія ж адзіночныя дубы, лазняк у нізінах, як і там на высокім беразе за лугам. Прыбярэжжы вялікіх рэк падобныя і ў той жа час непаўторныя, кожнае запамінаецца нейкай адметнасцю.

Дарогу разбілі так, што пад узгоркам «Волга» забуксавала ў пяску. Ледзьве вылезлі. Злева пад дубамі стаяла добрая сотня машын. Далей хадзілі мужчыны і жанчыны ў плаўках і купальніках. І хоць з двух бакоў — як кінуць вокам — таксама стаялі адзіночныя машыны, уздоўж берага, безумоўна, Наліцкая вырашыла, што ёй лепш не ехаць туды, дзе напэўна паабапал дарогі ляжаць адпачываючыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x