Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Івіца здзівіўся, бо, мабыць, настроіўся і далей прасвячаць сакратара гаркома. Такія «прафесары» — што азартныя гулякі, спыніцца не могуць.

У машыне Ала Уладзіславаўна зноў пачула свінячы дух — ад сябе. Гэта яе спалохала. Чаму раптам? Быццам упершыню наведала свінарнік. Няўжо прыйдзецца ездзіць з гэтым брыдкім адчуваннем цэлы дзень? Зірнула на шафёра: ці не цягне гэты чысцюля носам, ці не абнюхвае яе?

Адмовілася ад задумы наведаць комплекс — стотысячнік. Не, хопіць з яе свіней! А то і сапраўды яшчэ аскандалішся.

За вёскай спыніла машыну на мяжы поля буракоў і ячменю.

Пайшла па разоры.

Ячмень наліваўся і мяккімі сухімі ўжо вусікамі прыемна казытаў лыткі. А на лапушыстым лісці буракоў трымалася яшчэ буйная раса, гарэла вясёлкамі.

Ала Уладзіславаўна разула запэцканыя чаравікі, з грэблівасцю выцерла іх мокрым лісцем. Ім жа, лісцем, памыла рукі. Расцёршы, з асалодаю ўдыхала іх свежую, жывую духмянасць. Як чыста пахне расліна! Расцерла мяккія каласы ячменю, таксама панюхала. А ў няспелым зерні зусім чароўны пах. Ап'янець можна. Пайшла босая па разоры ў канец даўжэзнага поля, ажно да сасоннікаў. З незвычайнай прыемнасцю, з адчуваннем чалавека, які вярнуўся з пустыні ці з космасу, пагуляла па лесе. Пад соснамі і бярозкамі зямля была вільготная, пахла грыбамі. Купінкі ярка-жоўтых лісічак здаліся маляўнічым цудам, акварэлямі вялікага мастака. І тут нечакана для сябе яна паламала план свайго суботняга дня. Урэшце, жывы ж яна чалавек, мае права на адпачынак, як усе; у гарвыканкоме выкарыстоўвала па два выхадныя, асабліва раней, да перабудовы, калі ўсе пасяджэнні праводзілі ў рабочы час. А тут яна дазволіла толькі адзін выхадны, ды і то калі атрымала кантэйнер з мэбляй і расстаўляла яе ў кватэры.

Нясцерпна захацелася пакупацца. Такі дзень! У Дняпры купалася штодня, да халадоў. А тут ні разу не выбралася, так і лета міне.

Даўно намервалася наведацца ў месца масавага адпачынку на Нёмане.

Шафёр, разамлелы ў нагрэтай сонцам машыне, салодка спаў, адкінуўшы галаву на сядзенне. Чамусьці яго бестурботны сон узлаваў Алу Уладзіславаўну. Яна рэзка рванула дзверцы машыны. Хлопец спалохана ўздрыгнуў, прачнуўся і пачырванеў, быццам захапілі яго з нечым недазволеным, ганебным.

— Мухі ў рот наляцяць, Толя,— упікнула за сон.

— Мух тут няма. А пчолы заляталі. Я ў сняданак чай з мёдам піў. Няўжо чуюць? Во дзіва! Праўда?

Толя сумленнейшы хлопец, але без пачуцця гумару, нават жарты прымае сур'ёзна.

Наліцкая цаніла нядаўняга сяржанта, які вазіў генерала, акуратнасць яго ва ўсім цаніла, не здагадваючыся, што сам ён перажывае душэўную раздвоенасць.

У гаркоме Толя працаваў да яе, вазіў гэтак жа акуратна былога сакратара, любіў вясёлага чалавека, балюча перажываючы, аднак, яго начныя паездкі ажно ў суседні райцэнтр — да жанчыны; з-за гэтага і пагарэў сакратар, бо развёўся з жонкай.

Толя ганарыўся новай гаспадыняй: прыгожая, маладая, далікатная і правільная, як генерал, ніякіх вольнасцей не дазваляе сабе. Але ў яго была нявеста, яны падалі заяву ў загс. Убачыла Данута новага сакратара побач са сваім жаніхом і — як з ланцуга сарвалася, а да таго ж была што майскі лісточак — духмяная, ліпкая.

«Не хачу, каб ты вазіў такую! Пераходзь у другую арганізацыю, інакш ніякага вяселля не будзе».

Шкада пакідаць гарком — пачэсна. Машыны найноўшай мадэлі, адзінай у горадзе, у генерала такой не было, таксама шкада. Але ж не расставацца з-за машыны з Данутай, не з такіх ён ветрагонаў; паабяцаў ёй знайсці новую работу. І не знаходзіў. І пакутаваў. Хацеў нават паскардзіцца Але Уладзіславаўне, але разважыў, што нядобра гэта: Дануціна недарэчнае раўнівае падазрэнне напэўна ж абразіць строгую жанчыну, якая наконт адносін паміж палавінамі роду чалавечага нават не пажартавала ніколі, не тое што былы — расказваў такія анекдоты, ад якіх у Толіка валасы гарэлі.

Праехалі па шашы з кіламетр. З ветрыкам.

— Толя, ведаеш месца масавага адпачынку гараджан?

— На Нёмане?

— Так.

— Дык гэта ж у другім баку.

— Разварочвайся.

Здзівіўся хлопец. Раніцою яна выдала свой дзённы план. Ніякага Нёмана і блізка не было. Няўжо захацела адпачыць, пакупацца? Толя рэзка, чаго ніколі не рабіў, затармазіў, павольна, як нехаця, развярнуўся, адчуваючы, што ў яго макрэе майка на спіне. Яму ўсё роўна куды везці. Але туды... Туды збіралася са сваімі дзяўчатамі, работніцамі трыкатажнай фабрыкі, Данута і зрабіла яму цяжкую сцэну рэўнасці, калі пачула, что ён паехаць не можа, што ў яго субота рабочая. «Канечне, табе прыемней з ёй. Ну і катайся са сваёй мадамай. Катайся!» — і пакінула яго ў скверы аднаго. Што ж будзе, што будзе, калі Данута сустрэне іх на пляжы! Успацелі нават далоні, слізкімі сталі на шурпатай паверхні руля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x