Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адкуль гэта ты даныя такія выкапаў аб гэтай тэхніцы? — кіўнула яна ў бок завода прычэпаў, потым — у бок яго завода.— Не аб вагах сваіх.

— А мне Міша Стасюк прыслаў. Помніш яго? Ён у Маскве ў міністэрстве гэтым працуе.

— Ты з многімі нашымі перапісваешся?

— З хлопцамі — з многімі. Дзяўчат разгубіў — павыходзілі замуж. Сустрэў у Брэсце Наташу Рэнту, а яна, як качка, вядзе цэлы вывадак — трое пацаноў адзін у адзін. Во малайчына!

«А тактоўнасці ў цябе бракуе»,— падумала Наліцкая і спытала:

— У цябе многа дзяцей? — хоць добра ведала, колькі ў яго дзяцей, навяла даведку праз сакратаршу.

— Двое. Зайшла б у госці. Інстытуцкія таварышы...

— Жонка не прыраўнуе?

— Ха! — рагатнуў ён.— Да першага сакратара — не. Яна ў мяне разумная. Ды і я не дурань. Не расказаў ёй, што ты пяць гадоў сушыла маё сэрца.

Ала Уладзіславаўна з апаскаю азірнулася — ці не пачуў хто? Ціха, з паблажлівасцю старэйшай сказала:

— Балбатун ты, Вася. Якім быў...

— Такім і застаўся? — падхапіў ён запытальна і рашуча адмовіў: — Не! Ты не знаеш, які я сур'ёзны стаў.

— Пабачым.

З 447 чалавек, што ўдзельнічалі ў галасаванні, 276 падалі голас за Ліхача, 132 — за Галубятніка і толькі 39 за Шатохіна. Калі абвяшчалі вынікі, Воблікаў спытаў у Наліцкай — усё роўна як падслухаў яе патаемныя думкі:

— Дзве трэці не трэба?

Яна ўзлавалася: стары правакатар, добра ж ведае, што нідзе пра дзве трэці не запісана, ні ў адной інструкцыі, ні ў адной пастанове, дадзена поўная дэмакратыя — як вырашыць калектыў.

Аднак пакутліва думала: як далажыць у абком аб поўным правале ўзгодненага Шатохіна? На бюро не паклічуць, але падумаць могуць: слабаваты першы, не здолела арганізаваць як мае быць першае галасаванне, не разумее сутнасці дэмакратыі.

Калі выходзілі, Шатохін, бадай, непачціва і ўзлавана сказаў:

— Добры вы, Ала Уладзіславаўна, спектакль разыгралі. Выдатны рэжысёр! Аднакурснікаў цягнеце? Сваіх людзей...

Можна было абурыцца. Яна не абурылася. Пасля таго, як яе выбралі першым сакратаром, яе абурыў Ліхач, які прыйшоў за сцэну і па-панібрацку, залішне фамільярна павіншаваў: «Добра крочыш, Ала!»

А тут, пасля слоў Шатохіна, раптам узрадавалася. Усё ж атрымалася найлепшым чынам, сапраўды па-сучаснаму, у духу перабудовы. Хто-хто, а Леанід Генадзьевіч, безумоўна, ухваліць, Ліхача ён напэўна помніць, раз апальнага інжынера гандлёвай базы паслаў дырэктарам завода.

«Ліхача трэба падтрымаць,— цвёрда вырашыла Ала Уладзіславаўна.— Гэта мой выйгрыш, як кажа той жа Леанід Генадзьевіч».

2...

Дзень быў душны, парны, але сонечны — на небе ні хмурынкі. «Мора сонца»,— пачула Ала Уладзіславаўна хлапечы голас раніцою — кагось з тых шчаслівых, што газавалі матацыкламі, збіраліся на раку. Учора стаяў такі ж дзень — з морам сонца, а скончыўся морам дажджу, ліўнем. У горадзе нарабіла бяды — затапіла падвалы, вада прарвалася ў аптэчны склад і папсавала лякарствы, якіх і без таго небагата. Першаму сакратару прыйшлося да поўначы займацца ліквідацыяй вынікаў «біблейскага патопу», як назваў лівень Баброўка. Зайздросны характар у другога, нічога яго не здзіўляе, не бянтэжыць, не выбівае з раўнавагі. А яна вось за ўсё хвалюецца. Паспала не больш як пяць гадзін і, як кажуць, па ранішняй расе — у калгасы. А там — спакой, як у Баброўкі. Старшыня калгаса «Партызан» Івіца толькі снедаў. Запрасіў і яе, але яна адмовілася, хоць пасля пашкадавала, бо дома выпіла кубачак кавы з зацвярдзелым сырам і пячэннем, хлеба нават не было, не паспела купіць учора.

Дзіўны гэты Івіца. Прозвішча чаго варта! А імя яшчэ больш дзіўнае, нейкае стараверскае — Фрол, а па-бацьку дык католік — Эдуардавіч. І ўсё, што акружае яго, гэткае ж супярэчлівае. Дом — катэдж, на выгляд добра ўгледжаны, усяродак яна не зайшла, але гардзіны і шторы багатыя. А перад домам, там, дзе павінны расці кветкі,— памідоры, не пасынкаваныя, не падвязаныя, разрасліся, ажно спляліся, каля плота — крапіва, на вуліцу лезе.

«Што ён, у калгасе памідораў не садзіць? Казалі ж: лепшы гаспадар. Дзе ж твой прыклад гаспадарання, калі ўласны гарод крапівай зарос?»

І сам — як Эдуард і Фрол: чысценькая маладзёжная сарочка, модная, імпартная, і зашмальцаваныя штаны, запэцканыя гумавыя боты. У ліпеньскі дзень з «морам сонца» — гумавыя боты! Так цяпер дзяды не адзяюцца. А ён жа — малады чалавек, хіба гады на тры старэйшы за яе.

У Алы Уладзіславаўны расла злосць на Івіцу. Уласна кажучы, настроенасць супраць яго з'явілася яшчэ да знаёмства, бадай, з учарашняга дня, калі складала маршрут сваёй паездкі па гаспадарках. Не магла ўспомніць гэтага Івіцу, выходзіць, за два месяцы яе работы ў таго не з'явілася патрэба наведацца да першага сакратара гаркома. Памочнікі, той жа Баброўка, інструктары, рапаўцы як забыліся на яго — не хвалілі, не ганілі ні на пасяджэннях бюро, ні ў прыватных размовах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x