Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Іншы метал трэба,— кінуў рэпліку нехта з інжынераў, з першага рада.

— Правільна... Але калі не будзем патрабаваць ад металургаў новых профіляў, то калі яны з'явяцца? Не перабудуюцца да двухтысячнага года. Давайце абумовім у дагаворах. Не рабіць па прынцыпу: што даюць — і за тое дзякуй. На гіры — ганьбу нашу, рэч каменнага веку... мы ўсё яшчэ выпускаем іх — і то не ўсякі метал падыходзіць...

З гір засмяяліся, чамусьці асабліва весела. Воблікаў рагатнуў у вуха Але Уладзіславаўне. А ёй заўсёды рабілася брыдка, калі мужчына зблізку дыхаў у твар. Яна зморшчылася. Аднак спазм твару зняў тупы боль у жываце. І яна з палёгкай уздыхнула.

— Падлічылі, колькі мы зэканомілі б металу? А цяпер аб хадавой часці, аб рэсурсах прабегу. Пра японскія я не мару — няскора дацягнем. Аднак каб мы здолелі павялічыць прабег хаця б працэнтаў на дзесяць-дванаццаць. Дух захоплівае, калі думаеш пра лічбы эканоміі і эфектыўнасці...

Калі гэта ж зробяць і аўтазаводцы — ухты-муфты!..

Гэта трэба ўмець — пра эканоміку гаварыць весела.

Ала Уладзіславаўна павярнулася да суседа злева, ёй падабалася, што ад Шатохіна пахне не тытунём, а тонкім адэкалонам; яна ў пачатку сходу нават са смяшком падумала: «Ці не п'е ён яго?»

— Вось як трэба рыхтавацца.

— Ды ўжо ж,— хмурна адказаў прэтэндэнт нумар адзін.

Ліхачу дружна пляскалі. Воблікаў яўна дэманстратыўна біў у далоні над самым вухам. Гэта раздражняла, і яна падумала, што за продаж гарэлкі на мінулым тыдні старшыні ўсё ж варта запісаць.

Бадай ўвесь час, пакуль выступаў Ліхач, яна не адкрыта, не рашуча — падсвядома думала, як не дапусціць уключэння яго ў спіс для тайнага галасавання. Апладысменты залы і... Воблікава канчаткова зруйнавалі яе тайны намер. Не, ніякіх хадоў, якія б абмяжоўвалі дэмакратыю! Урэшце, калі з абкома кінуць папрок, можна добрую долю яго зваліць на Воблікава, на Баброўку: яна, маўляў, чалавек новы тут, а яны старыя работнікі — павінны былі прадугледзець, падказаць.

У перапынку, пакуль друкавалі бюлетэні, пілі чай у пакоі прэзідыума. Столікі там нізкія, газетныя, крэслы мяккія. Наліцкая ніколі не любіла сядзець у такіх: не ведаеш, куды дзяваць доўгія ногі. А тут... у пакой заглянуў Ліхач, з нечым звярнуўся да Баброўкі. Аднак яна ўгледзела, як позірк яго спыніўся на яе каленях. І яе зноў кінула ў жар і зноў удар крыві не ў галаву — у жывот. Ніколі падобнага не было пры самых стрэсавых сітуацыях — прылівала да галавы. І зноў абдала гарачая... ці халодная? — не сцяміць — хваля непрыемнага ўспаміну. Але ці такі ўжо ён непрыемны? Во што, бадай, палохала.

Калі Ліхач выйшаў, Але Уладзіславаўне пачало здавацца, што ўсе маладыя мужчыны разглядаюць яе ногі, адзін хіба стары Воблікаў абыякавы. Раней гэта не бянтэжыла: мужчыны часта паглядвалі на яе прыгожыя ногі і ніколі ад гэтага чырвань не залівала твар.

Не дапіўшы чай, спаслаўшыся на духату, Наліцкая выйшла на вуліцу. Але і там прахалоды не было, хоць сонца і схавалася за блізкімі дамамі мікрараёна. Парыла. Падобна, на ноч збіралася навальніца. Гарком займаецца не толькі горадам, але і сельскім раёнам, савецкія органы раздзельныя. І яна з заклапочанасцю добрай гаспадыні падумала, што, калі пройдзе дождж, гараджанам, якія выедуць заўтра на суботнік у калгасы і саўгасы, не будзе фронту работы, бо стаяла задача ў гэтыя спякотныя дні падагнаць уборку сена. Трэба раніцою, не пазней як у шэсць, звязацца са старшынямі і дырэктарамі, высветліць абстаноўку і даць параду. Цяпер выступаюць супраць парад зверху. Але як без іх? У чым жа будзе заключацца партыйнае кіраўніцтва? Іншая справа, каб не было патрэбы пасылаць людзей з горада. Тады і колькасць званкоў можна было б абмежаваць. Давайце хлеб, давайце малако, мяса, а як вы іх вырошчваеце — ваша справа. Дык не выходзіць жа так.

І зноў — Ліхач. Як злы дэман, як прывід. Ён стаяў у акружэнні вялікай групы і, безумоўна, расказваў анекдоты, бо слухачы рагаталі.

«Дэмагог,— нядобразычліва падумала былая аднакурсніца.— Умее выгодна падаць сябе».

Убачыў яе, пакінуў сваіх слухачоў, пайшоў насустрач, прыветлівы, вясёлы, фізіяномія — што намаслены блінец.

Не даўшы яму першаму загаварыць — сказаў бы які-небудзь пошлы камплімент,— Ала Уладзіславаўна спытала ва ўпор:

— Навошта табе гэтае дырэктарства?

— Ха! Ала! Яшчэ Кутузаў сказаў: калі не падумаеш сам пра сябе, то хто пра цябе падумае? Я ведаю сабе цану.

— Высокая яна ў цябе.

— Не высокая, але і не нізкая. Ты добра ведаеш, што я здольны на большае, чым рабіць гіры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x