Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Вылучэнне прайшло, як па напісаным, хоць сцэнарыя з ходу не пісалі, ад чаго Зоя Булат, якая старшынствавала, адчувала сябе нязвыкла. Трэцяга не вылучылі, і гэта спрашчала задачу. Сакратар гаркома ўпэўнілася ў поспеху эксперымента. Праўда, далейшы ход яе трохі збянтэжыў.

Шатохіна прадставіў сакратар парткома Станіслаў Сліжэўскі. Грунтоўна расказаў пра яго Воблікаў з экскурсамі ў аспекты перабудовы, якая павінна адбыцца ў краіне і на заводзе.

Заводскія за Шатохіна не выступалі. А за Галубятніка гаварылі.

Ала Уладзіславаўна пыталася ў Зоі:

«Хто гэты Шымко?»

«Рабочы».

«А гэты? Як яго?»

«Карэц? Шафёр-выпрабавальнік».

Вось у гэтым найбольшая небяспека — што за інжынера выступаюць рабочыя. Але потым начальнік цэха шасі Ляховіч гэтага Галубятніка, як кажуць, «прапусціў праз мясарубку». Яму нават пляскалі. Праўда, у пярэдніх радах, дзе сядзелі ітээр. «Лепш было б, каб падтрымала галёрка»,— падумала Наліцкая.

І вось тады, калі Ляховіч закругляўся, у залу ўвайшоў Вася Ліхач. Для Алы Уладзіславаўны — Вася. Для ўсіх іншых — Васіль Васільевіч, дырэктар суседняга, праз дарогу, завода гандлёвага абсталявання.

З'яўленне Ліхача амаль спалохала Алу Уладзіславаўну — нядобрым прадчуваннем. Вельмі добра яна ведала гэтага ліхача і з вялікай, і з малой літары.

Ліхач прайшоў у першы рад, дзе былі свабодныя месцы, і адразу, як скончыў Ляховіч, папрасіў слова.

На дырэктара ён мала падобны: хлапчук — без пінжака, у касаваротцы з кароткімі рукавамі, у джынсах.

«Пад заходніка іграе Вася. Не мяняецца мой аднакурснік»,— падумала Ала Уладзіславаўна бадай ужо весела, з гумарам, чакаючы, што ён змарозіць, каго брыкне — Шатохіна ці Галубятніка. Сутыкаўся ж, безумоўна, неаднойчы і з намеснікам старшыні, ды і з суседам мог счапіцца — абодва задзірыстыя, гарачыя.

Ліхач адкінуў з ілба непакорлівыя, выцвілыя ад сонца валасы. «Не сядзіць у кабінеце. Так загарэў»,— з асуджэннем і зайздрасцю падумала Наліцкая і тут жа сцялася, быццам на яе абрынулася бэлька, ажно ў жываце захаладала. Што ён гародзіць? А Ліхач гаварыў сур'ёзна:

— Таварышы рабочыя, інжынеры, дарагія суседзі. Ведаю, чаго вы сабраліся. На вельмі адказны сход, першы такі... І я ўзышоў на гэтую трыбуну, каб прапанаваць сваю кандыдатуру на дырэктара вашага завода.

У зале, у розных месцах, сыпнулі смяшкі, але на тых, хто засмяяўся, зашыкалі. Аўдыторыя была сур'ёзная. І сітуацыя ўзнікала нечаканая.

Разгубленая Булат глядзела на сакратара гаркома: што рабіць? Але і Наліцкая не ведала, што рабіць,— выпадку такога не было ў яе практыцы. Але шмат чаго не было! Ох, нялёгкі лёс у партыйнага кіраўніка — у гэты незвычайны, няхай і цікавы, час дэмакратызацыі і галоснасці. Але ж і дэмакратыяй трэба кіраваць, а інакш яна можа перарасці ў анархію. Вася гэты, Васілёк, «мілы друг», як ласкава называлі яго студэнткі, і ў інстытуце адмочваў нумары, за якія даставалася ў камітэце ёй, камсоргу курса. Дык што ў даным выпадку — чарговы «конік», здзек з дэмакратыі ці сур'ёзны ўчынак? Паспрабуй згані яго з трыбуны. Па-першае, як прыме гэта сход? Безумоўна, выступяць за яго. І пляснешся што ў лужу. А потым яшчэ

Леанід Генадзьевіч далікатненька, але ўедлівенька высмее з трыбуны пленума абкома, «першы» ўмее гэта рабіць, не пасаромеецца выставіць «вялікай дэмакраткай» маладога сакратара.

Здаецца, выручае Воблікаў.

— Васіль Васільевіч! Сход падвёў рысу.

Не, і яго не ратаваў вопыт. Устарэлыя прыёмы не дзейнічаюць. З залы, з розных яе куткоў, закрычалі:

— Ніхто не падводзіў!

— Вы галасавалі за яе, за рысачку гэтую? Прывыклі рысы падводзіць.

— Тайнае галасаванне пакажа.

Ліхач з пераможнай усмешкай павярнуўся да прэзідыума.

— Дык, выходзіць, маю права. А, Міхал Паўлавіч?

— Гаварыце,—- паблажліва дазЗоліла Наліцкая.

— Дзякую, Ала Уладзіславаўна,— Ліхач галантна пакланіўся нахілам галавы.

Наліцкая ўнутрана паморшчылася:

«Не, не змяніўся. Усё такі ж паяц. Скамарох!»

— Каротка пра сябе. Тутэйшы. Нарадзіўся ў Капытках. Бацькі і цяпер у саўгасе.

Наліцкая ўпікнула сябе: пяць гадоў вучыліся ў адной групе, была яго камсамольскім кіраўніком і не ведала, што Ліхач з гэтых мясцін, ніхто ніколі не называў яго заходнікам, відаць, таму, што сам ён ніколі ні да якіх груп не прымыкаў. Гэта была, бадай, яго станоўчая рыса, можа, за гэта яго, шалапута, любілі, асабліва дзяўчаты, якіх на факультэце было не так многа.

— Скончыў машынабудаўнічы факультэт. Працаваў на Гомсельмашы. Выгналі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x