Іван Шамякін - Ахвяры

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Ахвяры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ахвяры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ахвяры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Ахвяры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ахвяры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добры дзень... вечар... але, ужо вечар, я заснуў...

— Пастарэў і ты. Не пазнаеш?

— Не пазнаю.

— Золатаў. Помніш?

«Золатаў!!! Сню я? Адкуль? З таго свету?»

Кроў ударыла ў патыліцу, зазвінела ў вушах. Моцна забалела галава. А сэрца... як адарвалася ад сасудаў і кідаецца ва ўсе бакі, балюча б'ецца аб сценкі грудной клеткі. Так нядоўга і да інфаркту. А другі трагічна канчаецца, ён добра гэта ведае, пражыў з урачом.

Ігар Арцёмавіч спалохаўся.

«Прэч, нячыстая сіла! Аксана! Аксана! Дзе ты? Хутчэй сюды! Уратуй мяне ад гэтага чалавека! Толькі ты, толькі ты можаш уратаваць».

Не, Аксану нельга клікаць! Аксана не павінна бачыць забойцу Стася!

Хацеў падняцца, але сілы не хапіла.

— Пастарэў ты. Няхай я... А ты дзетак вучыў... спакойная работа.

— Што табе трэба ад мяне?

— Што мне трэба ад цябе? — Золатаў узяў каля стала крэсла, паставіў пасярод пакоя, сеў на яго трывала, яўна разлічваючы на доўгую гаворку.

— Што ты так няветліва? Адразу ў лоб. Так старых знаёмых не сустракаюць. Чаю прапанаваў бы. Спякотны дзень...

Не, ратунак ад гэтага чалавека адзін — моўчкі падняцца і выйсці ў сад, да Аксаны. Бліжэй да Аксаны! Даць зразумець, што гутарыць з ім не намераны і бачыць яго не жадае. Няхай ідзе прэч! Няхай згіне з вачэй!

Сабраў сілы, падняўся. Але Золатаў загарадзіў дарогу да дзвярэй. Раскінуў доўгія ногі. Глядзеў нахабна, здзекліва, з ухмылкай, задаволены, што ашаламіў сваім з'яўленнем. Напэўна, думаў: вы мяне пахавалі, а я... вось я, любуйся, камісар!

Ігар Арцёмавіч не адважыўся прайсці міма яго, усё роўна як баяўся зачапіцца за яго ногі. Адступіў у бок ад канапы, на якой сядзеў, да дзвярэй у спальню.

«А што гэта я баюся яго? Няхай ён баіцца! Ён павінен баяцца мяне! Забойца і здраднік! Кіну яму ў твар! Але спакойна, Ігар. Спакойна. Табе нельга хвалявацца. Тваё жыццё — у спакоі».

Глядзеў на выхадныя дзверы. Не хацеў, каб Аксана ўбачыла гэтага чалавека. І хацеў, каб яна ўвайшла, тут жа яна, побач, на гародзе. Толькі яна можа ўратаваць, неаднойчы ратавала.

— Дык што табе трэба?

— Не палохайся. Нямнога мне трэба. Тваё пацвярджэнне, што я быў у атрадзе. Я ваяваў... А потым прайшоў усе кругі пекла. Лагер нямецкі... Лагер савецкі...

Ігар Арцёмавіч адчуў, што яго павяло, калыхнуліся зялёныя кветкі на шпалерах, расплыліся. Ён абапёрся рукой аб касяк дзвярэй.

— Ты ваяваў? З кім?

— Як гэта — з кім? А-а, ты пра палон? А ты ведаеш, хто адаслаў мяне туды? Бандзюга з нямецкім прозвішчам. Ён спіхнуў мяне ў Каменцы з саней. Ударыў нагой. Гэта ты ведаеш?

— Гэта я ведаю. Аляксей Іванавіч сказаў...

— Сказаў? Тады ж?

— Ён не сумняваўся, што Шабовіча — азірнуўся на дзверы — не пачула б Аксана! — ты застрэліў. Твой Іваноў пацвердзіў гэта. Больш таго — сказаў, што і Брагінскага ты... Завошта?

— І вы паверылі ўгалоўніку?

— Не было б пацвярджэння. Праз тры дні немцы блакіравалі лагер. Ты выдаў! Ты! Ты прывёў іх! — не вытрымаў, сарваўся на крык.

У галаве звінелі званы. Разумеў, што ціск падскочыў да неверагоднай лічбы, прасіў сам сябе:

«Супакойся, калі ласка. Прашу цябе. Скажы спакойна. Растапчы яго спакоем. Выкінь і забудзь».

— Але не такія мы дурні былі, як табе здавалася. На дапамогу паклікалі Дзядзюлю. Зрабілі лавушку фашыстам. Ты і твае новыя начальнікі не разлічвалі на такія сілы. Далі мы вам па мордзе. Палажылі... Колькі? Ты больш дакладна ведаеш. Канешне, і сваіх людзей страцілі. Адзінаццаць чалавек. Матрона загінула... Мяне раніла... Але дзіўна... зараз мне дзіўна, што і пасля гэтага ты ацалеў. Не шлёпнулі цябе. Цэнны ж ты для фашыстаў чалавек быў! Што ты прадаў яшчэ? Як расстрэльваў у трыццаць сёмым? На табе ж кляйма няма дзе ставіць, так ты абліты крывёю. Лагер, кажаш? Нямецкі... пасля савецкі? А чаго ты хацеў — узнагарод? Цяпер прыйшоў за ўзнагародай?

Золатаў падняўся. Лысіна яго з ружовай стала сіняй. Грэбліва скрывіўся.

— Стукнуў бы я цябе, ды час не той...

— Стукні! Я апошні, каго ты можаш стукнуць! Цяпер я ведаю, хто пасадзіў Аляксея Іванавіча. Ты! Яго абвінавацілі ў сорак шостым ў выдачы немцам атрада НКУС. Каго ён выдаў? Цябе? Ты і адтуль, з лагера, забіваў нашых. Мы пайшлі да Цанавы. Пяць камандзіраў... Дзядзюля павёў. Нарком выгнаў нас, пагразіў пасадзіць. «Вы ўсе выдавалі мае атрады». Яго атрады! Яны слаба рыхтаваліся. І такія камандзіры, як ты, пасылалі людзей на смерць.

«Навошта я кажу яму гэта? Ён па-ранейшаму нахабна ўсміхаецца. Але няхай ведае, няхай ведае... І не ходзіць за пацвярджэннямі. Але што гэта са мной? Я не бачу яго. Ён расплыўся... І ўсё плыве...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ахвяры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ахвяры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Ахвяры»

Обсуждение, отзывы о книге «Ахвяры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x