Іван Шамякін - Драма

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Драма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Драма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Драма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Золатаў ухваліў яго пытанне, падміргнуўшы,— крыўдна для Шабовіча.

— Аднаго арыштавалі. Чыгуначніка Масюкевіча. Станулін змяніў кватэру і месца працы. І прозвішча, пашпарт.

І тут раптам Шабовіч спахапіўся:

«А навошта я выдаю такія звесткі?»

Яны не вераць яму — гэта зразумела. Навошта ў такім разе яму выкладваць усё? Ёсць дзейнасць падпольшчыкаў, якую ім, партызанам, зразумець немагчыма. Ім дзіўна. Іх шмат што здзіўляе з таго, што ён расказвае.

На самай справе ўсё было глыбей: недавер да яго патроху размываў поўны давер да іх, ва ўсялякім разе да гэтага, які вядзе допыт, з яго адкрытай падазронасцю, што мае справу з ворагам. Чаму думаць менавіта так, а не інакш — зыходзячы з таго, што перад табой сумленны савецкі чалавек? Безумоўна, ворагаў народа было многа. Колькі іх арыштоўвалі! Але ж вайна паказала, што дзевяноста пяць працэнтаў, калі не больш, шчырыя савецкія патрыёты. «Дык чаму ж ты не даеш мне месца ў гэтай абсалютнай большасці? — думаў Шабовіч.— Табе ж было б лягчэй дайсці да праўды».

Асудзіўшы сябе, што выдаў імёны людзей сваёй групы, Шабовіч вырашыў: больш ніякіх імёнаў, ніякіх адрасоў людзей, што памагалі яму. Асабліва вясковых, недалёкіх, бо могуць пачаць правяраць вось такім метадам, зрабіў чалавек добрую справу, а яго будуць дапытваць з падазронасцю.

Каго гэта пацешыць у ваенны час?

Цётка і дзядзька, як і сама вёска Цнянка, з расказу выпалі, хоць Золатаў чамусьці вельмі зацікавіўся, дзе ж Шабовіч сустрэўся са сваёй жонкай.

— У полі? Пад Паперняй,— мясцовасці Золатаў не ведаў, і назва вёскі яму мала што сказала, але ён лагічна ўсумніўся, што ў цёмную асеннюю ноч можна так лёгка сустрэцца ў полі двум чалавекам, якія не маюць ніякіх сігналаў, нават запалак. Не словамі, а позіркам, у якім была і перасцярога хлопцу, выказаў сумненне і Ман, які добра ведаў, на якой адлегласці Паперня ад Мінска.

Падрабязна, з дэталямі, Шабовіч расказаў, як раніў паліцай Аксану і як ён забіў таго паліцая. Гэта выслухалі ўважліва, без сумніцельных ухмылак, вярнуўшы Шабовічу надзею, што і тут яму паможа Аксана, як памагала неаднойчы ў горадзе,— яе раненне прымусіць камандзіраў паверыць яму.

— Дзе гэта адбылося? — спытаў Ман.

— Не знаю,— адказаў Шабовіч.

Сапраўды ён не знаў, як называлася тое лясное ўрочышча і вёска, адкуль паліцэйскі прыехаў. Але назву вёскі дзеда Івана ён знаў, аднак не сказаў, бо пра яе запытаў Золатаў. Ён жа слушна вымавіў:

— Які ж ты падпольшчык? Бярэш у чалавека каня і не пытаешся, куды яго вярнуць. Так партызаны не паступаюць.

Ахоўваючы дарагіх яму людзей, Шабовіч мяняў ім імёны: дзед Іван — Андрэй, Мар'яна — Ганна, а Ганна — Мар'я, Міколка — Дзімка. І няўцям яму было, што калі не імёнамі, то назвамі вёсак ён шкодзіць сабе, разбурае давер да свайго расказу, не ў Золатава,— у сапраўднага камандзіра — у Мана, які ведаў не толькі свой раён, але ўсю вобласць. Скрыўшы, дзе засталася Аксана,— да таго часу, пакуль не павераць яму, не паверыць ён гэтым людзям, што здзівілі і ашаламілі сваёй падазронасцю,— Шабовіч назваў адну з тых вёсак, міма якіх хадзіла Аксана ў атрад Дзядзюлі і міма якіх павінен быў ісці ён, каб ішоў адзін, без Аксаны.

Золатаву гэта нічога не сказала. А Ман адкрыта здзівіўся. Ман спытаў:

— Калі вы выйшлі адтуль?

— На світанні.

— Сёння?

— Так.

— З хлопчыкам?

— Так. З Дзімкам.

— Колькі, вы сказалі, гадоў яму?

— Трынаццаць.

— І ён пайшоў назад?

Камандзір панурыўся і стоена ўздыхнуў, сумна падумаўшы: «Цямніць чалавек. Цямніць, Але навошта — во загадка. Недурны, здаецца, хлопец, а маніць наіўна. Да вёскі той трыццаць вёрст».

А Шабовіч, пачуўшы гэты ўздых, дайшоў да яго сэнсу і зразумеў сваю памылку. Казала ж Аксана, што яны далёка ад Дзядзюлі. Чаму ён не падумаў, не высветліў — як далёка. Але адкрыць сваю ману цяпер — яшчэ мацней заблытацца і тым самым выклікаць большы недавер. Ды і страшна было падумаць, што з такой вось падазронасцю могуць дапытваць раненую Аксану. Няхай яна лепш паляжыць у Ганны. А ён дакажа гэтым людзям. Абавязкова дакажа! Не могуць партызаны не паверыць!

Пераканаўшыся, што не даказаў, хто ён ёсць у сапраўднасці, Шабовіч адчуў знясіленасць, ніколі не адчуваў такой фізічнай і душэўнай слабасці. Калі сутыкаўся тварам у твар са смерцю, наадварот, з'яўлялася энергія, імклівасць, мозг выдаваў думкі, што навальнічная хмара маланкі. А тут як разамлеў, размякчыўся, цела налілося стомай. Спацеў ад зморы. Хацелася толькі аднаго, каб далі легчы і заснуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Карпенко-Карий - Драматичні твори
Іван Карпенко-Карий
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Драма»

Обсуждение, отзывы о книге «Драма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x