Іван Шамякін - Петраград — Брэст

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Петраград — Брэст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Петраград — Брэст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Петраград — Брэст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

Петраград — Брэст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Петраград — Брэст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дарагі Платэн, я дзякаваў вам афіцыйна, як савецкі прэм'ер. Перад вамі ў гэтым кабінеце быў увесь дыпламатычны корпус, і я мусіў прымаць як належнае «пан прэм'ер-міністр». Пан! Мы зрабілі рэвалюцыю, каб пакончыць з панамі, але формы адносін, моўныя формы, у розных сацыяльных пластах і асабліва ў міжнародных зносінах доўга яшчэ будуць панаваць старыя. Вы не ўяўляеце, якая грандыёзная работа праводзіцца нашай партыяй. А колькі яе, работы, наперадзе! Пастарайцеся ўбачыць самі і зразумець. Я буду вашым гідам і... вашым агітатарам,— Ленін засмяяўся.

— Я не дазволю сабе, таварыш Ленін, адрываць вас...

— Аднак мяне занесла ўбок. Як... як на ўхабе («ухаб» Уладзімір Ільіч сказаў па-руску). Вы не знаеце, што такое руская зімовая дарога, сані і што такое ўхаб... не знаходжу ні французскага, ні нямецкага слова. Пасля ўспомню. Ад фрау Надзі, як вы называлі яе, асаблівае дзякуй.

— Дапамогу вам я лічыў сваім інтэрнацыянальным абавязкам.

— За гэта і дзякуй. Зразумееце, які дарагі скарб для рэвалюцыі, для Рэспублікі Саветаў — кожны адукаваны марксіст і проста кожны сумленны адукаваны чалавек. Не контррэвалюцыянер. Не сабатажнік. Вярнуўся, напрыклад, Георгій Васільевіч Чычэрын. Мы яго вырвалі з лонданскай турмы, куды яго засадзіў урад Лойд Джорджа за інтэрнацыянальную дзейнасць. Выдатны знаўца гісторыі міжнародных адносін! Энцыклапедыст! Гэта той чалавек, які патрэбны для арганізацыі савецкай дыпламатычнай службы. Троцкі ў гэтай справе дылетант. Аднак я вас загаварыў. Расказвайце вы, дарагі Платэн. Што на Захадзе? Які паварот у свядомасці мас? Што нарабіла вайна, руская рэвалюцыя? Мы атрымліваем газеты праз Швецыю і Фінляндыю. Нямецкія — праз фронт, у часе братання салдат. Усе газеты месячнай даўнасці. Да таго ж ніколі не трэба забываць, што гэта буржуазныя газеты, шавіністычныя. Вытыхаецца чад шавінізму ў сацыялістычным руху? У мяне, дарагі Платэн, столькі практычнай неадкладнай работы, што амаль не застаецца часу, каб заняцца тэорыяй.

— Вайна сур'ёзна працверазіла многіх нашых калег.

— Я пра гэта казаў яшчэ ў Цымервальдзе. Вайна працверазіла шмат каго. Кепска, што позна. Але лепш, чым ніколі.

— Аднак вайна нарадзіла другую з'яву: песімізм.

— У рабочых? — здзівіўся Ленін.

— Не. У інтэлігенцыі.

— Песімізм — хвароба рускай інтэлігенцыі. Але яна была вынікам паражэння рэвалюцыі пятага года. Мікробы песімізму праніклі на Захад? Чаму? Куды больш? У Францыю? У Германію?

— Нават у нейтральную Швейцарыю. Але я быў нядаўна ў Італіі...

— Песімізм ад расчаравання вайной? Ад няведання выйсця? Ад адсутнасці ідэалу? Дарагі Платэн, гэта вынік здрады заходніх сацыял-дэмакратый марксізму, інтэрнацыяналізму.

— Магчыма, таварыш Ленін. Але я думаю, што прычына не адна. На Захадзе ўсё больш складана.

— Чым у Расіі, хочаце вы сказаць?

— Я слаба ведаю Расію.

— Не, Платэн, у нас не менш складана. У нас архіскладана. Вы не забывайце адну акалічнасць: тое, што на Захадзе называюць Расіяй,— гэта многанацыянальная краіна. Рэвалюцыя наша зрабіла трыумфальнае шэсце. Але майце на ўвазе, уладу лягчэй узяць, чым утрымаць. Імперыялістычныя драпежнікі выбіраюць момант, каб разарваць нас на часткі. Саўнарком абвясціў самастойнасць Фінляндыі, і фінская буржуазія роўна праз тыдзень пачала расправу над рэвалюцыйным пралетарыятам. У мяне да вас канкрэтнае пытанне. Можа ў бліжэйшы час выступіць пралетарыят Германіі? І перамагчы. Для нас, у сувязі з барацьбой, якая ідзе вакол падпісання міру, гэта пытанне нумар адзін.

Платэн задумаўся.

— Цяжка сказаць, таварыш Ленін. Рэвалюцыі ўзнікаюць нечакана.

— Мы, марксісты, павінны ўмець прадбачыць рэвалюцыйную сітуацыю.

— Я ведаю Германію, але, відаць, не настолькі, каб зрабіць такі адказны прагноз. Пасля работы ў Рызе, працяглага знаёмства з вамі, з рускімі таварышамі мне здавалася, што я ведаю Расію. Але, прызнаюся, пасля Лютаўскай рэвалюцыі ваша Кастрычніцкая рэвалюцыя была для мяне нечаканасцю.

Ленін лёгка паляпаў пальцамі па стале і сказаў як бы жартам — з усмешкай:

— Платэн, вы не верылі ў бальшавікоў. І не ўзняліся да разумення нашых задач. Мы скаціліся б на пазіцыі меншавікоў і англійскіх трэд-юніяністаў, каб спыніліся на буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Платэн засмяяўся.

— Пазнаю вашу непрымірымасць, таварыш Ленін.

— Але вы адыходзіце ад майго пытання.

— Ці можа быць рэвалюцыя ў Германіі?

— Так, так.

— У Швейцарыі яе не можа быць — гэта я магу сказаць пэўна. А прамысловасць у нас больш развітая, чым...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Петраград — Брэст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Петраград — Брэст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Петраград — Брэст»

Обсуждение, отзывы о книге «Петраград — Брэст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x