Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён, машыніст, застаўся на паравозе, як капітан на караблі, які тоне. Ашукаў немцаў. Зрабіў на ix уражанне. Стары, тоўсты чалавек, спакойна пыхкаючы люлькай з незвычайным пахучым тытунём (Плавінскі падсыпаў у тытунь шалфей i астматол) прывітаў пераможцаў на ix роднай мове. Паверылі немцы, што бальшавікі гвалтоўна мабілізавалі яго, бо не знайшлі іншага машыніста, хто мог бы павесці ix поезд.

Гаспадарлівасць яго таксама падабалася дбайным i ашчадным немцам. Машыніст папрасіў дазволу адрамантаваць свой пашкоджаны паравоз. Пашкоджанні былі невялікія. Наадварот, рамантуючы, Плавінскі сам некаторыя «хітрыя» вінцікі павыкручваў — на выпадак, калі немцам раптам прыйдзе ў галаву праверыць паравоз.

Галоўнае — не даць астыць катлу, каб можна было ў любы час, пашураваўшы ў топцы якую гадзіну, давесці ціск да таго ўзроўню, каб пацягнуць пяць платформ, закаваных у браню, набраць хуткасць.

Тры ночы правёў ён на паравозе, грэўся каля топкі. Удзень з сынам будачніка Валодзькам пілавалі прамасленыя шпалы, цягалі цурбакі ў паравозную будку. Шкадаваў вугаль, яго мала засталося. Была ў гэтым яшчэ дана хітрасць: паказаць нямецкім салдатам, што печы ў станцыйным будынку i ў цяплушках лепш паліць дрывамі, якіх тут хапае, а не вугалем, за якім яны спрабавалі лазіць у тэндэр.

Два дні Уладзіслаў Францавіч чакаў хлопцаў ці хоць бы вестачкі ад Басіна, ад Лагуна. Паводзіў сябе як дзіця, як той Валодзька, якога не адарваць ад машыны. Але хто мог прыслаць такую вестачку? Хто ведае, што ён тут, а не забіты немцамі? Ці не сядзіць даўно ў Гомелі, у сваім добрым на пяць пакояў доме па Сталярнай, пад крылом у пані Ядвігі, якая даўно клікала на яго галаву кару боскую за тое, што ён звязаўся з бязбожнікамі бальшавікамі. «Знайгаоў прыяцеляў — галадранцаў!» — крычала жанчына.

На трэці дзень ён паслаў да сваіх Валодзьку, з пісьмом да Басіна. Ад немцаў даведаўся, што фронт стаіць каля Добруша.

Сапраўды, ён, лысы дзед, паводзіць сябе, як хлапчук. Якое права меў ён без дазволу бацькоў пасылаць Валодзьку? Можа здарыцца, што на смерць паслаў дзіця. Чаму забраўся сюды, на гарышча, дзе пад бляшаным дахам сабачы холад, скразнякі? А ён i так прастуджаны, грудзі раздзірае кашаль. Адным словам, пан Уладзіслаў баіцца. У часе прыступу з яго грузнага цела выходзяць апошнія сілы, i яно робіцца, як мяшок з мякінай — мяккае, рыхлае, толькі з грудзей вырываецца паветра, як лішняя пара праз кантрольны клапан. Hi на што ён пасля прыступу не здатны — на нагах ледзьве стаіць, руку падняць не можа. A калі спатрэбіцца шураваць у топцы? Дзе там прыйдзецца! Ад таго, напэўна, i адчуў сябе так блага i на гарышча залез, як стары кот, што знікла надзея. Раніцай знікла, калі ўчарашні поезд зноў прайшоў на Добруш, везучы на платформах дзве добрыя роты салдат, i калі там, на ўсходзе, адкуль свяціла сонца, зноў забухалі гарматы.

Не, надзея знікла нават не тады. Пазней. Калі знаёмыя салдаты, з якімі ён, дабрак, амаль пасябраваў, прыйшлі i выгналі яго з паравоза. Адзін нават выцяў прыкладам у плячо. Лаяліся. Чаму? Што ім здалося падазроным? Але не арыштавалі. Піхнулі ў бок будкі. «Ідзі ідзі, стары».

Чаму ён забраўся сюды, на гарышча? Мог бы сядзець унізе, у памяшканні, грэць каля печы прастуджаныя грудзі. Ад страху? Дык не, не вельмі спалохаўся. Каб збаяўся, то не прынёс бы з будачнікавага хлеўчука, дзе схаваў яе ў першую ноч, вінтоўку. Зноў-такі, навошта яму тут вінтоўка? Па кім ён будзе страляць? Далібог жа, як хлапчук. Горш за Валодзьку. Яшчэ дзве вінтоўкі, пакінутыя на платформах, ён схаваў у тэндары, пад вуглём. Можа, з-за ix ён i залез на гарышча? Знойдуць немцы тыя вінтоўкі — возьмуць за штаны: навошта хаваў? Не, схаваўся ён сюды, бадай, не ад немцаў — ад гаспадыні. Добрая будачніца, якая карміла яго бульбай i нават салам, з учарашняга дня, калі невядома куды знік сын, глядзіць не надта ласкава — здагадваецца, што не без яго ўдзелу сышоў некуды Валодзька. Ад паравоза хлопца адарваць нельга было. «Чаму ж ты маўчыш, стары? — так, напэўна, думае маці,— Куды паслаў малога? Навокал жа вайна. Загіне дзіця».

Не, глядзець у вочы гаспадыні яму не сорамна. Скажа ён ёй, куды пайшоў Валодзька.

На гарышча ён палез, каб бачыць добра раз'езд, свой паравоз, бо з акна будкі не ўсё відаць. I, магчыма, каб здалёк убачыць сваіх, калі яны будуць наступаць.

Уладзіслаў Францавіч цяжка ўздыхнуў, набіў у люльку тытуню з шалфеем, высек крэсівам агеньчык. Уцягнуў пахучы дым. Лягчэй зрабілася дыхаць. Трасца на яе, на астму, гэтую, вось жа прычапілася, назола!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x