Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзіслаў Францавіч не зашаптаў, a закрычаў Валодзьку на вуха:

— Ляці ўніз. Скажы маці, каб лезла з вамі ў пограб.

Але, відаць, немцы не бачылі, у каго страляюць. А яны стаялі на насыпу i па ix з гумнаў вялі прыцэльны агонь. Таму яшчэ праз колькі хвілін машыніст даў гудок, паравоз штурхнуў платформы, i поезд пасунуўся цераз раз'езд у бок Навабеліцы. Відаць, камандзір браняпоезда зразумеў, што займае вельмі нязручную пазіцыю i спалохаўся, што чырвонагвардзейцы могуць адрэзаць шлях да адступлення. За поездам, даганяючы яго, бегла нямецкая ахова. Салдаты чапляліся, хто за што здолеў, i ад куль падалі на насып.

Плавінскі ўбачыў: ад гумнаў да раз'езда беглі людзі. Здалёк пазнаў Лагуна. Глянуў у другі бок: на чыстым полі, дзе праталіны перамяжоўваліся на касагорах з палосамі іскрыстага снегу, як з зямлі, выраслі постаці людзей. Яны таксама беглі да раз'езда.

Уладзіслаў Францавіч скінуў шапку, перажагнуў сваю лысіну: дзякую пану богу, дарога на Добруш адкрыта! З юнацкім спрытам па хісткай лесвіцы саскочыў уніз. Прыгінаючыся пабег да паравоза. Ззаду, з прыгрэбка, закрычала кабета:

— Валодзя! Ну, сарві-галава! Заб'юць гада — не вяртайся дадому! Шкуру спушчу!

Валодзька перагнаў машыніста i першы ўскочыў у паравозную будку.

Плавінскі скінуў кажух, Валодзька сваю сукню. Узяліся за працу: кідалі ў топку, дзе яшчэ ў попеле тлелі кавалкі антрацыту, дробныя цуркі. Потым спускалі з тэндара вугаль. А побач, недзе там, у канцы поезда, за станцыйным будынкам, ішоў бой. Але стары i малы не звярталі ўвагі на страляніну. Im трэба было хутчэй нагнаць пару. Як мага хутчэй. Бо бой — што гульня ў карты, невядома, каму пашанцуе праз паўгадзіны.

У топцы ўжо шугала полымя, калі да ix заглянуў камісар браняпоезда Лагун.

Крыкнуў знізу:

— Уладзіслаў Францавіч!

— Я! — выглянуў машыніст.

— Жывы?

— Жывы!

— Шуруйце! — i пабег туды, дзе ажно захліпаўся кулямёт.

— Качагара! Качагара прышлі!

Але ці то Лагун не пачуў праз стрэлы, ці забыўся ў запале, ці баец, якога паслаў, не захацеў у такі момант мяняць вінтоўку на шуфлю, ці, можа, яго куля дагнала. Ніхто не з'явіўся на паравоз.

У Валодзькі па твары, вымурзаным у вугальным пыле, раўчукамі цёк пот: не па сіле яшчэ хлапчуку качагарская праца.

Уладзіслаў Францавіч задыхаўся — халерная астма не адступіла, сціснула ў самы непадыходзячы момант.

А тут яшчэ новая пагроза. Крокаў за сто наперадзе, збоку ад насыпу, ірвануў снарад. Нямецкія камандзіры, нарэшце, відаць, сцямілі, чаму чырвоныя так імкліва атакавалі раз'езд, i гармата ix яўна цэліла па паравозу i па чыгуначным насыпу, наперадзе браняпоезда, каб разбурыць рэйкі, патрушчыць шпалы.

У топцы гудзела полымя, але стрэлка манометра, як на бяду, не краналася з месца: астыў кацёл.

Снарад ірвануў побач з паравозам, злева. Асколкі забарабанілі па бранявых плітах. Узрыўной хваляй, выбіўшы шкло будкі, Плавінскага кінула на хлопчыка. Абодва яны, аглушаныя, паваліліся на кучу вугаля. Хвіліну ляжалі нерухома, мабыць, кожны прыслухоўваўся да сябе — ці цэлы?

— Жывы, Валодзька?

— Жывы... Ох, i бабахнула!

Уладзіслаў Францавіч паспрабаваў падняцца i раптам пачуў, што пад сарочкай па плячы, па боку пацякло гарачае, ліпучае. Кроў. Ранены.

Спалохала не сама рана. Спалохала, што ён не здолее шураваць у топцы. Хоць бы зберагчы сілы на тое, каб павесці паравоз. Бо ніхто іншы яго не павядзе. Дарэмна загінуць людзі.

— Валодзя,— прахрыпеў стары, выплёўваючы вугаль.— Ляці да Лагуна! Качагара! Няхай дае качагара! Ты бачыш, яна, халера, ні з месца,— кінуў ён на манометр.

Хлапчына нехаця адчыніў дзверы i тут жа падаўся назад, крыкнуў:

— Дзядзька! Паравоз!

— Што — паравоз?

— Ідзе паравоз!

— Адкуль?

— З Добруша.

Плавінскі глянуў уперад: за якую вярсту, не далей, да ix імчаў заднім ходам паравоз. Далека над чыгункай вісела каса белага дыму. Стары хацеў зноў перажагнацца, але не хапіла сілы падняць руку. Перад вачыма паплылі зялёныя кругі. Павольна, прытуліўшыся да задняй сценкі будкі, ён пачаў асядаць на падлогу. Але яшчэ пачуў, як падышоў другі паравоз, як ляснулі буферы, звыкла крыкнуў счэпшчык. I другі голас, камандзірскі:

— Лагун тут? Перадаць Лагуну: раненых i каманду на поезд! Атрадам — разабраць пуць i адступаць. Не чакаць, пакуль да немцаў падыдзе падмацаванне. Не ўвязвацца ў вялікі бой!

Паравоз тузанула, i Плавінскі стукнуўся патыліцай аб сценку. Гэта як бы прасвятліла ў галаве. Той, другі машыніст, даў знаёмы гудок: «Кранаюся! Тармазы». Але тармазы ад вагонаў — у яго, Плавінскага. Як жа ён забыўся, стары машыніст? Рассеўся, як дома на канапе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x