Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Афіцэры вярнуліся ў свае роты. Прадстаўнікі ca штабаў палка i дывізіі ўцяклі. Але на ix месца з'явіліся іншыя афіцэры, больш маладыя, смелыя, але больш маўклівыя i загадкавыя. Відаць, яны прынеслі чутку, што не адзін батальён не падняўся ў атаку — уся дывізія адмовхлася ісці ў наступленне.-

Капітана Залонскага гэтая чутка — убачыў я — узрадавала. A камандзіра першай роты паручніка Сукнавалава яшчэ больш спалохала; ён зноў плакаў i хапаў за рукі незнаемых афіцэраў:

— Што ж гэта робіцца, панове? Гіне Расія. Гіне Расія. Да чаго мы дайшлі?

Мяне таксама ўзрадавала, што «забаставала» ўся дывізія, хоць наўрад ці разумеў я сэнс свае радасці. Паімчаў па хітрым спляценні траншэй, каб перадаць гэтую чутку Івану Свірыдавічу. Здзівіўся, калі ўбачыў у бліндажы, што пісар гне спіну над ротнымі паперамі з такім выглядам, нібы нічога не адбылося, a калі i адбылося, то, нібыта, яго асабіста мала цікавіць. Але на мае паведамленне, што забаставала ўся дывізія, засмяяўся ўзрушана, паціраючы далонямі стрыжаную галаву. I здзівіўся:

— Як, як ты кажаш? Забаставала? Але ж i выдумаў! Bo «эканаміст»!

— Далібог, праўда,— пабажыўся я.

Сур'ёзны зрабіўся Іван Свірыдавіч, спытаў, ад каго я пачуў такую навіну. Устрывожыўся, пачуўшы пра з'яўленне незнаемых афіцэраў. Папрасіў сказаць каму-нікаму ў ротах пра тое, што ўся дывізія не выйшла з акопаў, i пра з'яўленне афіцэраў контрразведкі. Сам тут жа схаваў паперы ў жалезную скрыню — не да ротных спраў было — i пайшоў да салдат.

Але доўга яшчэ нішто не прадракала бяды. Знікла напружанасць. Пайшоў дробны асенні дождж. Нават немцы супакоіліся. Сам па сабе абвясціўся адбой баявой трывогі. Аднавіўся ранейшы парадак дзяжурства i каравулаў, Тыя, хто меў права адпачываць, схаваліся ад дажджу ў зямлянках. У адной такой зямлянцы, куды я выпадкова заглянуў, бестурботна гулялі ў карты. Падпаручнік Дакука, які піў звычайна менш за іншых афіцэраў, паспеў дзесьці добра набрацца i, на здзіўленне мне, прачытаў усё яшчэ спалоханаму Сукнавалаву вершы, якія я пачуў ад майстра ў зброевай майстэрні i якіх ён, Дакука, нібыта не ведаў.

— На святой Руси петухи поют. Скоро будет день на святой Руси.

Сукнавалаў завішчаў, быццам яго рэзалі. Крычаў, што Дакука сацыяліст, вораг цара i айчыны, што Расія гіне ад такіх, як ён. Дакука на гэта адказаў на дзіва для п'янага стрымана:

— Паручнік, я хацеў бы ўбачыць вашу патрыятычную фізіяномію пасля таго, як вы пагадуеце два гады вошай у акопах.

Сукнавалаў аціраўся ў тыле i на фронт трапіў зусім нядаўна, месяцы два назад.

Цэлы дзень спатрэбіўся ашаломленаму камандаванню, каб падрыхтавацца да пакарання палкоў, якія не пайшлі ў наступленне.

Адвячоркам пазіцыі нашага батальёна з тылу занялі спешаныя казакі. Яны з'явіліся нечакана, як з неба ўпалі; першым чынам захапілі кулямёты, абяззброілі тых, хто дзяжурыў у акопах, стаяў у каравуле, пасля — іншых усіх, акрамя афіцэраў, Вінтоўкі так i асталіся ляжаць пад дажджом на брустверах, стаяць у пірамідах у бліндажах, нішах акопаў, Казакі былі маўклівыя, спрытныя i злосныя: калі адзін унтэр-афіцэр не захацеў аддаць трафейны рэвальвер, яго спаласавалі бізунамі. Салдатам не дазволілі ўзяць ранцы, мяшкі, кацялкі. Усё асталося. Можа за якую паўгадзіну батальён па вузкіх i слізкіх ходах, траншэях быў выведзены ў лагчыну, якая не прастрэльвалася немцамі. Пастроіліся паротна, акружаныя казакамі. Камандаваў казакамі ротмістр Ягашын. Ён скакаў перад строем на вараным данцы, уздымаў яго на дыбы перад тварамі салдат, ляскаў бізуном i брыдка лаяўся:

— Даваяваліся, сукіны сыны! Хрыстапрадаўцы! Кайзеру прадацца хацелі за гарохавую пахлёбку? Здраднікі! Шыбеніцы вам мала!

Ротмістр як бы радаваўся, што такое здарылася з батальёнам Залонскага. Я адчуваў, што ён помсціць капітану. Ды ён i не таіў гэтага, бо крычаў i такое: «Даліберальнічаліся, такую вашу маць?» Гэта ўжо ніяк не магло адносіцца да салдат; пераважная большасць ix бачылі ротмістра ўпершыню, бо з таго часу, калі яго эскадрон быў пры нашым батальёне, некаторыя ўзводы можа па тры разы абнаўляліся. Бог сцярог, як любіў жартаваць Дакука, толькі двух чалавек — Залонскага i яго, падпаручніка. Im i крычаў Ягашын, бо ўспомніў i «вальнадумныя песенькі» i «дзячкову філасофію».

Кожнае ротмістрава слова сцябала капітана. Я бачыў, як Залонскі ўздрыгваў i сутуліўся. Мне шкада было камандзіра гэтак жа, як тады, калі ён крычаў у акопе, гразіў, а салдаты нават не паварочвалі галовы.

Адзін з тых афіцэраў, што непрыкметна з'явіліся ў батальёне яшчэ ўдзень, пачаў выклікаць салдат па прозвішчы. Першага назваў Паўла Кузняцова. Той адгукнуўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x