Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

A пад'ехалі мы да касцоў, кінулі яны працу, бязладна стоўпіўшыся, — i ўбачыў я старых змарнелых людзей, з бруднымі пацёкамі поту на маршчыністых тварах, у мокрых ад поту сарочках. Ніводнага маладога. На вясёлае панскае прывітанне адказалі нявесела, не ўсе нават знялі з сівых i лысых галоў старыя, як самі яны, саламяныя капелюшы.

Пан пахваліў ix за зробленую працу, i тут жа папрасіў больш сабраць баб ды дзяцей, каб зграбаць сена, пакуль пагода трымаецца. Паабяцаў: на вячэру ставіць піва, гарэлкі i барана ў кацёл. Адзін стары падзякаваў за ўсіх. A другі спытаў:

— Можа, паночку, сынок вам казаў, калі ж гэтая праклятая вайна кончыцца? Ім там відней, на фронце.

Мне здалося, што хітры, вясёлы i знаходлівы пан разгубіўся — не чакаў, пэўна, ад дзядоў такога пытання, ды яшчэ так раптоўна — адразу пры сустрэчы.

— Паб'ём немца — i вайне канец. А немец ужо не той. Вытхнуўся. Сын мой з першага дня на фронце i бачыў ix, немцаў, у пачатку i цяпер. А у нашых слаўных арлоў баявы дух мацнее. Во, гляньце на гэтага хлопца! Яму пятнаццаць гадоў, а ён сам, добраахвотна прыйшоў у нашу армію,— i пан звярнуўся да мяне, упершыню па-руску: — А ну, рядовой Жменьков, расскажи честному народу, как вы бьете вильгельмовских вояк.

Не чакаў я, што так павернецца, i захлынуўся ад хвалявання i страху. Што расказаць? Як? Стаяў перад касцамі на санцапёку, глядзеў у ix змарнелыя, худыя барадатыя i безбародыя твары і... лыпаў вачамі, як ягнятка бясслоўнае. Ды раптам словы прарвалі перашкоду, як вада грэблю, i хлынуў паток... Я адразу пачаў з таго подзвігу, якому не верыў сам, не верылі салдаты i нават афіцэры, хоць пра яго пісалі ў газеце. Капітан Залонскі i я, вяртаючыся ca штаба, наскочылі на нямецкі раз'езд, нас двое, ix... не дзевяць ужо, дванаццаць...

Хлопцам я расказваў легенду ад юнацкага жадання паказаць сябе: во які я герой! А тут пачаў верзці гэтую лухту на злосць пану, пратэстуючы: раскажу, маўляў, самае неверагоднае, няхай падумаюць, што я хлус, але зразумеюць, што i ўсё іншае, што расказваюць ім пра вайну, таксама хлусня.

Пасылка, як кажуць логікі, была хоць i несвядомая, але правільная: хочаш выкрыць нешта — давядзі да абсурднага перабольшання. Але каб дамагчыся гэтага, трэба мець большы вопыт, дасціпнасць, спакой. (Вось цяпер бы я расказаў пра той «подзвіг» так, што мяне зразумелі б правільна i старыя i малыя.) А тады я занадта хваляваўся, чырванеў, пыкаў-мыкаў, i маё хваляванне надало неверагоднай гісторыі праўдзівасць. Дзяды паверылі, слухалі сур'ёзна, уважліва.

Пан Залонскі спачатку вельмі здзівіўся — у яго, як кажуць, вочы на лоб палезлі; ён адзін зразумеў, што ўсё хлусня, i спалохаўся, што я магу выставіць ягонага сына ў недарэчным, смешным становішчы. А пасля пан паспакайнеў i пачаў памагаць мне: дзе я казаў не паруску, a збіваўся на родную мову, ён тлумачыў па-ўкраінску i што-нішто нават дадаваў, пашыраў — маўляў, яму добра вядома пра гэты сынаў подзвіг.

Вось так, міжволі, я выступіў агітатарам за вайну да пераможнага канца i ўславіў свайго дабрадзея-капітана.

Брыдка i сорамна зрабілася, калі я пераканаўся, што старыя сяляне, кожны з якіх мог бы дзедам маім быць, паверылі мне. Пан пахваліў пры ix:

— Малайчына, Піліп! Не дарэмна табе Георгія далі.

А мне хацелася крыкнуць: «Не верце! Усё я нахлусіў! Усё — ад пачатку да канца!»

Але пан быў хітры, ён спытаў, ці ўмею я касіць. Касіць я ўмеў. Пан узяў косы ад двух самых старэйшых дзядоў, i мы з ім сталі ў рад, прайшлі два доўгія пакосы. Хоць каса была нязвыклая — ручка інакш насаджана, чым у нас, я не адстаў ад старых касцоў, больш таго — «падразаў» пану пяты. Ён зноў пахваліў мяне, пахвалу падтрымалі касцы; яна была заслужаная, а таму прыемная. Аднак ўсё роўна цэлы дзень я саромеўся глянуць у вочы касцам.

Вярнуўшыся з сенажаці, мы пачалі зборы да ад*езду на фронт; мяне загружалі рознымі даручэннямі, i ўсё больш у вячэрні час, таму я ніяк не мог выбрацца ў вёску, каб сустрэцца з хлопцамі. А я цвёрда вырашыў на развітанне сказаць ім усю праўду.

Раней, чым я сам здолеў пайсці да новых сяброў, у маёнтак заглянуў Грыцук i сказаў, што Багдан Арцёмавіч хоча пабачыць мяне. Узрадаваўся я, што патрэбны такому чалавеку!

Як змоўшчыкі, выйшлі мы праз панскі сад у поле i па разорах, робячы немалы круг, хаваючыся ў высокай ужо зялёнай пшаніцы, рушылі да сялянскіх агародаў. Там жа, у полі, я прызнаўся Грыцуку:

— Як мы з капітанам немцаў пасеклі шаблямі ды ў палон узялі — то гэта ўсё няпраўда, схлусІў я.

— А ты думаў — мы такі дурны, шчо відразу i павірылы? Hi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x