Янка Брыль - Дзе скарб ваш

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Дзе скарб ваш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе скарб ваш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе скарб ваш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

Дзе скарб ваш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе скарб ваш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо не памятаю, дзе было надрукавана апавяданне Сяргея Дубаўца «Дзік», у якім нядаўна хтосьці з маладых знаходзіў нейкі містычна-філасофскі падтэкст ці нават увесь сэнс, а мне помніцца толькі адно — як гэты лясны кнырышча трапіў ноччу на калгасную свінаферму i быў па-моднаму эратычна ўражаны тым, што свінні-самкі там ужо адразу голенькія, без піжамаў...

* * *

Чытаючы любамудрыя выкрунтасы некаторых маладых i не надта ўжо маладых празаікаў, паэтаў i філосафаў, часам успамінаецца жаночая чарга ў паліклініцы былой i сённяшняй «лечкамісіі». Сядзячая чарга, у светлай выгодзе, у няспешнай гамане з больш ці менш выразным спаборнідтвам у свабодным веданні мудрагелістых назваў хваробаў i лекаў, з усёй эквілібрыстыкай замежных спецыяльных словакамбінацыяў, якія мне i да сценкі пастаўленаму не запомніць...

* * *

З маміных расказаў за прасніцай. Як бедны ды мнагадзетны жыдок, дарэшты згалелы, пабег тапіцца, а жонка — следам за ім з пытаннямі:

— A ці табе Ісроліка не жаль?

— Не жаль! Не жаль!

— A ці ж табе Ханачку не жаль?

— Не жаль! Не жаль!

— A ці ж табе Гітачку не жаль?

Дабегшы да ракі, ён спыніўся на крутым беразе, пастаяў.

— Жаль, жаль! Усіх жаль!..

I падаліся дахаты.

* * *

Модная дамачка, малодшы рэдактар, перад адыходам з выдавецтва сказала супрацоўніцам, сумленным работнікам на вельмі сціплых зарплатах:

— Пайду туды, дзе маладыя, вясёлыя, хораша апранутыя.

A неўзабаве была газетная нататка пра хабарніцтва на працы яе мужа ў міжнародным аэрапорце. Двойчы за год яна пабывала на Кіпры, з дачушкай, у адпачынку. Муж, вядома, выкруціцца па-сучаснаму, гэта так толькі журналісцкае паказытванне. Працвітанне красуні пойдзе далей.

* * *

Сябар па вайне, вясковы настаўнік, дваццаць гадоў таму назад быў тваім жаданым госцем, ты яго шчыра прымаў, а ён, пры сустрэчы, смяецца, гаворыць пра клапоў у тваёй кватэры,— што яму найбольш запомнілася з гасцявання-начлегу.

У вёсцы ён адказвае толькі за сваю хату, a ў нас тыя клапы качавалі з паверха на паверх, уцякаючы ад дэзінфекцыі.

* * *

Праўда, i ў дзеўках яна, дачка, засядзелася, i жаніх, якога прывезла паказаць бацькам, чалавек, можа, i праўда людскі, але ж маці ўсё роўна не вытрымала, шапнула дачцэ на кухні:

— Нейкі ж ён, Стасячка, вельмі маленькі!

* * *

Цыбаты юнак з гітарай, яшчэ адзін бард, для большай перспектывы рускамоўны. Рэфрэн у «гарадскім рамансе», як ён яго аб'явіў:

...И шампанского брызги,
и девушек визги...

I захацелася — за нейкім чацвёртым ці пятым разам — дадаць:

...и талантливо вдрызги!..

* * *

Маладое, ахвотнае падкрэсліванне чужое старасці — у адрозненне ад сваёй маладосці — бяздумнай грубасцю нагадвае лагернае: «Памры ты сёння, а я заўтра». А яшчэ ж i гы-гы-гы!..

* * *

Прозвішчы паноў-памешчыкаў, што калісьці мільгалі ў гутарках ca старэйшьші, прапускаліся — натуральна для маладых — без цікавасці i ўвагі. А цяпер, калі тыя прозвішчы спатыкаеш у друку, яны ўспрымаюцца не проста з большай цікавасцю, але i з пэўнай настальгіяй па тым, што вось яно прамінула, а я, дурань малады, не замацоўваў яго запісваннем. Розныя там брахоцкія, анцуты, ёдкі... Для бацькоў нашых гэта было змястоўным. Чым жа? Пытанне прыкра адкрытае.

* * *

«З гора не ўсрацца, з бяды не паесці». Груба? A ў народзе ў гэтым вясёлая бездань горкага аптымізму. I часта яно ўспамінаецца мне з усмешкай, ад якое наваг лягчэй.

* * *

Дзяўчынка, якая іграла на флейце ў музеі Янкі Купалы, дзе мы спраўлялі юбілей Міколы Аўрамчыка. Сціпла адзетая, у клятчастай сукеначцы, відаць, з небагатай сям'і. З душою ў сваёй музыцы, з хапаннем i прыцісканнем губкамі, асабліва верхняй, муштука, выводзячы i ў маю душу чароўна просценькую мелодыю, над акампанемент піяніна. Я любаваўся ёю ў профіль, пакуль іграла, а потым, калі яна пад апладысменты сыходзіла з узвышэння, і стомленая, і, вядома ж, шчаслівая,— ужо, відаць, не ўпершыню.

* * *

У тэлеінтэрв'ю адна адраджэначка — пра другую, юбілярку, яшчэ ў святочным настроі:

— З яе дома выходзіш не толькі са смачнай ежай у шлунку, але i з высокай радасцю ў душы!..

* * *

Пра «непорочное зачатие», або «niepokalane poczęcie», можна было б i так, як цяпер у вёсцы культурна гаворыцца: «істучнае абсемяненне».

* * *

На стыку саракавых i пяцідзесятых гадоў i мне да-вялося папрацаваць на выбарах у Вярхоўны Савет. Пашанцавала на Ленінскую бібліятэку, дзе мы з Нінай Барысаўнай Ватацы выпускалі насценную газету. А больш за ўсё многа перагаварылі, што мне было цікава i карысна — ад яе багатай абазнанасці выдатнага бібліёграфа i сімпатычнага прагрэсіўнага чалавека.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе скарб ваш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе скарб ваш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе скарб ваш»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе скарб ваш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x