Янка Брыль - Дзе скарб ваш

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Дзе скарб ваш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе скарб ваш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе скарб ваш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

Дзе скарб ваш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе скарб ваш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А чым пацяшаць, апроч стандартнага «папраўляйцеся»?..

Пішу, a ў акно ідзе светлае, цёплае сонейка,— можна сказаць i так, i не здаецца гэта сентыментальнасцю,— i згадалася, як днямі сустрэўся ў Доме літаратара з Навумам Кіслікам i звярнуліся мы да падобнага аптымізму: кожны дзень — падарунак. Бо i ён, ужо неўзабаве сямідзесяцігадовы, у раннім юнацтве цяжка паранены, адзінокі, адчувае сябе, як гаворыцца, не найлепш.

* * *

...Як ішлі мы раннім-раненька берагам Шчары ў свае запаветна-рыбныя мясціны,— міма надрэчных дубоў у спрадвечным спакоі, міма слупочка чорнага бусла воддаль на росным лузе пад лесам, міма павалочыстага туманца, над рачною ціхасцю, дзе ў цёрпка-цёплай i непрыкметна-быстрай вадзе, як у беспамернай ванне, раскашаваліся ў кароткіх перапынках ад свае хітрае працы пашанотныя рабачаі-бабры.

З вамі ішлося ў тым шчасці — Валодзя i Федзя [ 16 16 Уладзімір Калеснік i Фёдар Янкоўскі. ] — даўно ўжо, у сямідзесятым, i так неверагодна хораша.

* * *

На Алесевай магіле дзве экзальтаваныя панячкі, журналістка i скульптарка, пакінулі адкаркаваную бутэльку каньяку i чаркі.

На гадавінным вечары пра гэта абурана расказалі ўдовы абодвух братоў Адамовічаў.

I тады, i цяпер вось, пасля Валодзі i Федзі, успомніў i гэта, i магілу Ясеніна, недапітую бутэльку «чарніла» каля помніка i хамскае на пісульцы: «Сережа, тебе!..»

* * *

На сустрэчы з «першацветаўцамі», студэнтамі i вучнямі старэйшых класаў, раіў ім вывучаць замежныя мовы, каб пасля самім несці роднае слова іншым народам.

Бо чакаць, што нашу мову будуць вывучаць, каб знаёміцца з нашай літаратурай, цяжка...

* * *

Назе спатрэбілася гарызанталь з пад'ёмам, бо ўжо i цяжка было хадзіць, i абувацца, дый балела. I вось я, па настаянні жонкі i ўласнага одуму, залёг на тахце, як калісьці выратавальна бывала, нагу прыладзіўшы вышэй. Вось запішу гэта за сталом, як i папярэдняе, урыўкамі, i зноў лягу. Бо i лежачы, можна чытаць i запісваць у блакноце.

Словам, не пусціўшы пагалоску, што «нядуж» (гэта Купалава любіў з усмешкаю закаханасці цытаваць Валя Таўлай), а з прыемнасцю ўвайшоўшы, так скажу, у творчыя дні хваробы.

* * *

Пасля таго як першага прэзідэнта СССР, што ўзняўся быў над усёй імперыяй, я ўпершыню i наогул адзін раз не з тэлеэкрана пабачыў у нашай Акадэміі навук незадоўга да таго, як ён сышоў ca сцэны, учора на сустрэчу з другім прэзідэнтам, які ўжо над імперыяй паменшанай, ішоў ледзь не з усмешкай: ці не першае i апошняе спатканне зноў?..

Чаго варты сказ у святочна-важным запрашальным білеце: «Просьба не мець пры сабе сумак, пакункаў i іншых рэчаў». Пакуль дайшоў да акадэміі з тралейбуснага прыпынку... тройчы папрасілі паказаць гэты білет у спалучэнні з пашпартам, а потым яшчэ раз пры ўваходзе ў вестыбюль, i пяты раз — У залу...

Сябру, які дагнаў мяне потым, пасля гістарычнай сустрэчы, на вуліцы i спытаўся: «Ну, як?», я адказаў: «Шоу прымітыўнае i трывожнае...»

* * *

Днямі — жудасная тэлекарціна «Его зарыли в шар земной»: пошукі салдацкіх чарапоў у балоцістай «даліне смерці» на Наўгародчыне.

Стары ўжо, заплаканы сын, бацька якога загінуў недзе тут, калі сам ён быў дзіцем. Страшнае недзе!..

Успомнілася, як у семдзесят трэцім годзе на Вэстэрплятэ, дзе пачалася наша марская дарога па Скандынавіі (савецка-польска-нямецкі рэйс міру), Сярожа Круцілін... ну, не скажаш «здзіўляўся», лепш — недаўмяваў, колькі гістарычна-патрыятычна-музейнага шыку на месцы няпоўных сямі дзён супраціўлення, з пятнаццаццю ахвярамі. I расказаў мне пра тую «даліну смерці», дзе на балоце спынілі меліярацыйныя работы з-за жахлівага мноства чалавечых касцей. З балота наступалі на немцаў, якія заселі ў надзейнай абароне на вышынях...

* * *

Бібліятэкарачка, якой туга жывецца, як маці-адзіночцы, неяк вельмі ж па-сучаснаму, па-выжывальнаму страшна сваёю тупасцю ці «практычнасцю» з бяды i ледзь не з адчаю, расказвала, што муж яе сяброўкі вярнуўся з Каўказа i расказваў пра нашу снайперку ў Чачні, што яна там... «вельмі добра зарабляе»...

Тут пераходжу думкай да такіх страшных... таксама ж людзей, розных грачовых, ельцыных i ім падобных, «явно и тайно образующе», якія таксама «добра зарабляюць»...

* * *

Сабралася ў мяне з падарункаў ажно чатыры польскія таміны пра нашы гдыньскія дні i ночы ў верасні трыццаць дзевягага года. Гартаючы адзін з тых тамоў, найпазнейшы па часу выдання, яшчэ раз спыніўся на тым, што там, на ўзбярэжжы, за дзевятнаццаць дзён яго абароны з пятнаццаці тысяч абаронцаў, улічваючы i апалчэнне, загінула больш як трэцяя частка. Як мне пашчасціла выжыць!.. Вось пішу, i ўспомніўся наш вясковы дэтэктарны прыёмнічак, з якога Коля, як ён мне потым расказваў, чуў i ўсім у хаце перадаваў, што «Westerplatte wciąż się bohatersko broni» [ 17 17 «Вэстэрплятэ яшчэ ўсё гераічна абараняецца». ]. I яны гэта звязвалі ca мною. А пра Мішу хоць бы такога нечага не было.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе скарб ваш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе скарб ваш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе скарб ваш»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе скарб ваш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x