Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, ISBN: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Высокае неба ідэала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Высокае неба ідэала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.

Высокае неба ідэала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Высокае неба ідэала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

М. Я р у г і н. Так, значэнне літаратуры тут вялікае, вялікая адказнасць пісьменніка. Нам яшчэ малазразумела — і ў прыродзе, і ў паводзінах чалавека — таямніца ўнутранага катэгарычнага імператыву. Нам лягчэй вытлумачыць эгаізм, чым альтруістычныя намеры і ўчынкі. Тым больш настойліва павінна літаратура звяртацца да добрых пачаткаў у чалавеку, да яго маральнага пачуцця.

А. В я р ц і н с к і. І ў гэтым сэнсе яе прызванне і яе асноўная скіраванасць застаюцца ўсё тымі ж, незалежна ад «матэматызацыі», ад НТР?

М. Я р у г і н. Думаю, што так. А які ваш пункт гледжання?

А. В я р ц і н с к і. Я яго, бадай, ужо выказаў у сваім пытанні. Дадам яшчэ, што я не падзяляю спробы патрабаваць ад паэта, мастака, каб ён перабудоўваў свой творчы метад адпаведна з метадамі навуковымі, матэматычнымі. Маўляў, у эпоху НТР інакш нельга. Так ставіць пытанне, мне здаецца, проста неправамерна. Калі ў свой час Павел Антакольскі выступіў у «Литературной газете» з артыкулам «Паэзія і фізіка», дзе выказаўся ў тым сэнсе, што паэт павінен ведаць тайны «зялёных успышак», павінен быць, як Ламаносаў, яшчэ і фізікам, то я, пачынаючы тады паэт, не ўтрымаўся і ўступіў у палеміку. Я, помню, адказваў у сваім пісьме ў рэдакцыю, што, магчыма, пісьменніку небескарысна, а часам і патрэбна заглядваць у лабараторыю фізіка. Але ён не павінен забываць, што сталае месца яго працы ва ўласнай «лабараторыі», дзе ён мае справу не столькі з «зялёнымі ўспышкамі» машын, колькі са ўспышкамі страсцей, гарэннем пачуццяў і ззяннем думак чалавека. Я сцвярджаў, што ў кожнага свая лабараторыя. Застаюся пры гэтай думцы і цяпер.

Гэта, вядома, не значыць, што пісьменнік павінен прыпадабняцца садоўніку са старажытнай легенды, які на пытанне, чаму ён не карыстаецца калодзежам з жураўлём, адказаў: «Калі чалавек карыстаецца машынай, то ён усе свае справы выконвае, як машына. У таго, хто выконвае свае справы, як машына, утвараецца машыннае сэрца». Гутарка ідзе пра метад, пра лабараторыю, а не пра адносіны да НТР у цэлым і да яе асобных праяў і дасягненняў. Гэтыя адносіны могуць праяўляцца парознаму. Напрыклад, у пэўным маральна-псіхалагічным стане паэта, у яго трывожным пытанні, накшталт таго, які гучыць у вершы Максіма Танка: «Можа, мы апошнія паэты, хто вось так цікавіцца зямлёй?»

Зрэшты, павінен заўважыць: гэтае паэтычнае пытанне ўзнікае не толькі сёння, яно мае сваю гісторыю. Паэт мінулага стагоддзя Баратынскі таксама непакоіўся:

Исчезнули при свете просвещенья
Поэзии ребяческие сны,
И не о ней хлопочут поколенья,
Промышленным работам преданы.

М. Я р у г і н. Ад навукова-тэхнічнай рэвалюцыі мы, вядома, нікуды не дзенемся. Яе вынікі ў наяўнасці. І адзін з іх — змена спосабаў спазнання прыроды і грамадства. Але якім бы магутным ні быў матэматычны метад пазнання, не ўсё зводзіцца да матэматыкі. Як не ўсё зводзіцца да хіміі, фізікі, біялогіі. Возьмем, напрыклад, такую з’яву, як чалавечая псіхіка. Яе не так проста зразумець і вытлумачыць пры ўсёй нашай навуковай узброенасці.

А. В я р ц і н с к і. Да такой высновы прыйшоў, здаецца, і Мікалай Амосаў у сваіх спробах стварыць штучны розум.

М. Я р у г і н. Таму, я думаю, наўрад ці трэба папракаць паэзію і мастацтва ў тым, што яны як быццам бы прытрымліваюцца старых метадаў і сродкаў, і патрабаваць ад іх перабудовы. Тут і старыя сродкі добрыя.

А. В я р ц і н с к і. Асабліва калі іх прымяняць па-сапраўднаму творча, па-наватарску.

М. Я р у г і н. Так. Давайце возьмем, напрыклад, мову. Мова— гэта вельмі тонкі інструмент, які дакладна адлюстроўвае ўзровень цывілізацыі. Змяняецца лад мыслення, і разам з ім — лад мовы. Гэта добра назіраецца, напрыклад, у матэматыцы, дзе развіццё мовы і сімволікі намнога спрашчае разважанні. Матэматычныя разважанні ў часы Н’ютана і Лейбніца былі настолькі ўскладнёнымі, што мала каму былі даступныя. Цяпер жа іх лёгка ўспрымаюць многія. Праўда, для вучонага значэнне слова як такога часам бывае роўна нулю (выключаючы, вядома, вучоных тыпу Тарле, але гісторыя блізкая да літаратуры). Тут дзейнічае сіла нечакана адкрытага факта, які раптам праясняе тайну прыроды, сусвету. Для пісьменніка ж вечна старая і вечна новая музыка слова — амаль усё. Бо яна дае яму магчымасць чуць і бачыць жыццё, спасцігаць яго бясконцую разнастайнасць, пранікаць у глыбінны свет людскога мора.

А. В я р ц і н с к і. Справа, значыць, абстаіць так. Пісьменнік прыслухоўваецца да голасу свайго сучасніка, да яго мовы, у дадзеным выпадку — да мовы чалавека эпохі НТР. І паколькі, як вы гаворыце, мова не застаецца нязменнай, развіваецца разам з мысленнем, з псіхалогіяй, то літаратура якраз і выконвае тую задачу, якую павінна выконваць — цікавіцца зменамі ў псіхалогіі чалавека, у свеце яго думак і пачуццяў, прасочваць, як чалавек рухаецца ў маральных адносінах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Высокае неба ідэала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Высокае неба ідэала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Высокае неба ідэала»

Обсуждение, отзывы о книге «Высокае неба ідэала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x