Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

У падмаскоўным Доме творчасці старая, цяжкая прафесарская ўдава нудзіцца без усялякага занятку. Загаварыла са мной, незнаёмым:

— В Польше была. Семь дней. Ненавижу я этих полячишек!

— А что же это у вас терминология еще царских времен? За что вы их ненавидите?

— Да у них ведь еще только восемнадцать процентов коллективизации!

— А зачем вам, извините, их колхозы?..

* * *

Пра свабодалюбства ніўхаў на Хабараўшчыне нам расказвалі і такое. Выступаючы на сходзе, адзін з падрыхтаваных актывістаў усё-такі сарваўся з патрэбнага ладу,— па-свойму малапаўторна прышапетваючы, ён гаворыць:

— Советський власть хоросё. Всё у нас есть — и сельсовет, і клуб, і ськола, і аптека, і яслі... Всё есть! А подумаесь, подумаесь — і на хрена мне всё это?!

Яму патрэбны стрэльба і тайга.

* * *

Канадскі анекдот, там і пачуты цераз перакладчыка.

Да фермера, які арэ ў полі, прыбягае сынок:

— Ідзіце, тата, дадому — поп прыйшоў.

— Які поп?

— Не ведаю.

— Няма мне, сынку, калі. Бяжы ты хуценька ды глядзі,— калі той поп худы, дык гэта прэсвітэрыянскі, хавайце грошы; калі барадаты, дык гэта праваслаўны, хавайце гарэлку; калі ж тоўсты і паголены, дык гэта каталіцкі — сядай, хлопча, маме на калені.

* * *

У Чэхіі чуў. Пра суд над аліментшчыкам, ад якога ў трох розных вёсках за адну восень нарадзілася трое дзяцей. Суддзя па-чалавечы пацікавіўся, як ён гэтак паспеў.

— Я мам коле! — горда сказаў той пра свой веласіпед.

Помачы тое — як з начальства, якое «ўскладае вянок»: стужку крышку памацае, нібы расправіць.

* * *

Мара афіцэра-палітработніка:

— Выйду ў адстаўку — пайду вартаўніком магазіна палітычнай кнігі. Во дзе высплюся!..

Калі б не заходзіў у тую кнігарню, успамінаецца гэта, даўно ўжо расказанае сваяком-вайскоўцам. І чысценька, і акуратна ўсё, і — пуста...

* * *

Дзядзька ў санаторным аўтобусе:

— Я таксама ўдзельнік вайны. Ляцеў на саначках з горкі ды немца падбіў, кацялок з супам з рук у яго паляцеў. Ну ж і крычаў на мяне той стары!..

І ўдакладняе:

— Нейкая часць тылавая спынілася.

* * *

Гэтым разам у Варшаве мой польскі сябар запрасіў мяне наведаць яго старэнькую мамусю. У гатэль па савецкага госця прыехала жоначка сябравага пляменніка. Адна ў маленькім самаходзе, і сама такая мініяцюрная, што да ручкі трэба было нізка нахіліцца. На ўскраінных варшаўскіх вуліцах таксама даволі калдобіста. І вось на кожнай ямцы ды ямачцы гаспадынька мая, не адхіляючыся ад руля, падавала мне на задняе сядзенне сваё мілае: «Пшэпрашам!., Пшэпрашам!..» Трохі па роўным пракоцім, а тады зноў: «Пшэпрашам!..»

Ну і як такое не запомніць?..

Настаўнік-пенсіянер не па гадах малайцавата ездзіць на матацыкле з каляскай. Аднак і ён не ўсцярогся, паляцеў у кювет. Добра, што ўдала. Расказвае мне пра гэта пры сустрэчы і пытаецца:

— Ці бачыў ты, браце, хоць аднаго калі жыда на матацыкле? Канечне ж, не бачыў. А наш мужык усё-такі дурны,— ляціць, задраўшы галаву!..

Гэта ўжо пра сябе. Хоць і з вышэйшай асветай.

* * *

Такое пайшло паўсюднае вышукванне яўрэйскага паходжання, што мой украінскі знаёмы, тыповы хахол, спаважны ды дасціпны, кажа мне:

— А біс яго бацьку ведае. Пракінешся ўранцы, ляжыш і думаеш: а можа, і я таксама яўрэй?!

* * *

Усходнія немцы — пра палякаў. Там пачутае.

— У нашых магазінах трэба два-тры разы на дзень іграць «Ешчэ Польска не згінэла»,— тады яны кожны замруць на сваім месцы, а нашы людзі змогуць што-небудзь купіць.

* * *

Добра, калі пры розуме, пры таленце — яшчэ і гумар.

Барыс Алейнік піша ў «Литературной газете» пра лектараў-халтуршчыкаў:

«Куда легче тому, кто по старинке и ныне заходит в наскоро собранную, а иногда и не весьма демократично рекрутируемую аудиторию и упругой походкой барса устремляется на кафедру».

Я засмяяўся адразу, а потым яшчэ і яшчэ раз, на працягу ўсяго дня.

Праз вершы яго таленавітыя, праз вострыя артыкулы апошняга часу, праз бліскучае выступленне на пісьменніцкім з'ездзе 1986 года, яшчэ раз праз упругую походку барса ўспомніў вось, светлай вясковай раніцай, адну з ім нашу, ужо і даўнюю, сустрэчу.

У вестыбюлі маскоўскай гасцініцы я кагосьці чакаў, а ён, Барыс, з чамаданам, выразна відаць — пасля развітальнага застолля, спяшаўся на таксі і на вакзал. Мы з ім былі яшчэ не знаёмыя. Аднак яго, відаць, перапаўняла штосьці вясёлае, добрае, бо падышоў, паставіў чамадан,— усё гэта спешна,— абняў мяне, тройчы прылажыўся і сказаў:

— Да воскреснет Бог и расточатся врази его!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x