Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Матор з сельгастэхнікі вярнулі ў калгас не адрамантаваны, толькі пафарбавалі, але з запіскай: «Извините, товарищи, жмут план».

Малады загадчык гаража, які расказвае мне гэта, дадае, як для пацехі:

— Яшчэ хоць хлопцы ветлівыя.

* * *

Каля нашага, яшчэ ўсё не закончанага, дома — на тратуары два маладыя рабочыя. Ад іх да мяне, калі я вяртаўся з горада, бяжыць нейкі сабачы бомж. Панюхаў маю поўную папку. Хлопцы смяюцца:

— Нешта смачнае несяце!

— Ды кніжкі,— адказваю.

— О, відаць, ёсць кніжка і пра сабаку!

* * *

«Запрасіў ты мяне ў грыбы — то і дзякуй табе. Мне сказаў, каб налева ішоў, а сам пайшоў направа. Сам да машыны вярнуўся з поўненькім кошыкам, а ў мяне і палавіны твайго няма. Ну добра, ты лепшы грыбнік, лепш ведаеш гэты лес. Але чаго ж ты вось усю дарогу разумненька ўсміхаешся за рулём? Ды будзь яны залатыя, каб я з табой больш...»

Думкі — нібы зноў побач са знаёмым, у яго машыне.

* * *

Што яму ні скажы, хоць тое нават, што вось і сонца заходзіць,— ён, як заўсёды, па-свойму важна: — Можа быць.

* * *

Начальнік станцыі нарачанскай вузкакалейкі, босы і ў форменнай шапцы рыбак і аматар да чаркі, вымушаны прадаць сваіх трох коз. Абы прыйшоў цягнічок — яны ўжо тут, нібы прыйшлі кагосьці сустракаць.

— Стаяць на пероне, павыстаўляўшы бароды, каб вы падохлі, а людзі смяюцца!..

* * *

У дзеда, былога настаўніка і ўсё жыццё кнігалюба ды вальнадумца, адабрала рукі. Баба яго, жанчына простая, як ён пісаў мне пра гэта нядаўна, кажа цяпер:

— Гэта Бог цябе пакараў за тое, што ты на яго столькі гаўкаў!

* * *

Дзяжурная ў слуцкай гасцініцы, адказваючы камусьці па тэлефоне:

— Здароў, здароў, калі змалоў!

Ці так вясёлая цётка, ці нейкі фальклор за гэтым.

* * *

У Астрахані малады татарын, гледзячы, як прадаўшчыца важыць яму рыбу:

— Почему даешь один башка? Я не хочу один башка!.. А ў Куйбышаве дабрадушная, тоўстая настаўніца, што на канікулах падзарабляе экскурсаводствам:

— ...И здесь вы видите, товарищи, поставлен бюст Владимира Ильича в свободно гуляющей позе.

* * *

Казаў мне калісьці зямляк, сябар з суседняй вёскі: — Па сорак пяць пражылі мы, браце Іване, па добраму валоваму вяху.

* * *

Паэт, які шумнуў нядаўна вянком санетаў, выступае з імі па радыё. Двойчы ці тройчы, як быццам дзеля таго, каб можна было падумаць, што ён не агаварыўся, а так і вымаўляе, ужыў моднае слова адражджэнне... Іменна так: адражджэнне. Штосьці са слоўніка самагоншчыкаў.

* * *

Вясковы самадзейны ансамбль, сапраўдныя дзеўкі і бабы, некалькі мужчын. Землякі Міхася Чарота на ягоным юбілеі. Устаткаваліся на сцэне, шэпчучы, і заспявалі,— ледзь я не падскочыў ад гэтай любай прастаты:

Ой, упала баба з неба.
Нам такая баба трэба...

А нядаўна яшчэ і другі ансамбль, «Купаліна», у жартоўнай песні пра лысага мужа:

Была адна валасіна —
І тую муха адкусіла!..

* * *

Тоўстая, рухавая афіцыянтка ў санаторыі: «Вам творожку или кашку?» А медсястра ў акуліста: «Возьмите ватку и протрите глазки!» Пяшчотнасць такая — па першым класе, не ўсюды і не для ўсіх.

* * *

Вясёлы дзядзька:

— Сказаў бы я табе на гэта, але ж печ у хаце! Раней сказалася б такое пра ікону.

* * *

У ашчаднай касе. Дзяўчына ці маладзіца. Абслугоўвае спраўна і ветліва. А над акенцам — ініцыялы і прозвішча Kopoно. Нават ужо і Карона не задавольвае? Гэта ж не Kopoво!..

* * *

Спадабалася польскае:

«Чалавек не бывае стары. Стары бывае конь».

* * *

Журналістка піша ў газеце: «На двары ў акружэнні куранят стаяла курыца». І хочацца дадаць: цікава, якую ж праблему яна вырашала?

Бо слова гэтае, праблема, ці не кожнае трэцяе ў іх, журналістаў, і па радыё, і ў прэсе.

* * *

У маладога лесніка спераду тырчаць два вялікія зубы, а над імі яшчэ і рыжыя вусікі. Празвалі яго Нутрыя. — Ну, каб даведаўся, хто гэта — забіў бы!..

* * *

Сустрэў у газеце ўкраінскае прозвішча Шарварок і стала смешна: яшчэ адзін доказ, што прозвішчам можа стаць любое слова. Толькі сярод літаратараў там ёсць Масла, Кава, Рабро... А ў палякаў, нядаўна ўбачанае ў газеце, з нашага Сіпайлы, проша паньства,— Sipayłło. Ажно гісторыяй пацягнула, духам вышэйшасці.

* * *

У верасні шэсцьдзесят дзевятага, у Ерэване, адзін армянскі літаратар горача даводзіў мне, што недзе на самым версе (не памятаю ўжо дзе) глабальна дэбатуецца справа, ці ў медыцыне і юрыспрудэнцыі пакінуць пакуль што латынь, ці замяніць яе... армянскай мовай!..

* * *

Успомнілася, як у трыццаць другім годзе «дзядэк» Пілсудскі наладзіў сабе відовішча — ваенны парад кавалерыі. Мноства палкоў уланаў шыкоўна прагарцавала перад трыбунай, пакуль ён, стары, ссутулена стаяў, сяк-так прыклаўшы два скурчаныя пальцы да казырка легіянісцкай круглай «мацеюўкі». Уявілася, няхай сабе толькі прыблізна, колькі сена ды аўса трэба было навалачы ў той старажытны, элегантны Кракаў!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x