Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі я ў пачатку 1973 года для будучай кнігі «Я з вогненнай вёскі...» працаваў у варшаўскім архіве «instytutu badania zbrodni hitlerowskich» [ 62 62 «Інстытут даследавання гітлераўскіх злачынстваў». ], мне там (з даверам, на які паўплываў і мой удзел у абароннай вайне трыццаць дзевятага, і добрае стаўленне да мяне польскай літаратурнай грамадскасці) неафіцыйна давалі дакументы, атрыманыя з амерыканскіх архіваў. Іменна там было пра тое, як у плане «Ost» Беларусі вызначалася быць ператворанай у каксагызнае поле, а беларусам — стаць непісьменным рабочым быдлам. За гэта некаторымі суайчыннікамі і «бралася зброя», чорна-шэрыя шуцманаўскія неданоскі, рабочая форма няшчасных, абалваненых забойцаў сваіх жа беларускіх дзяцей, жанчын, нямоглай старэчы — І ў вёсках і ў гарадах, і ў лагерах смерці. Смуткуючы па тысячах мінчан, знішчаных у адпомсту за забойства Кубэ, «аб'ектыўнымі патрыётамі», не гаворыцца, што гэтую жахлівую работу немцы праводзілі не адны, як не адны яны пачалі сваё «вызваленне» Беларусі зверскім мардаваннем яўрэяў, а закончылі ліквідацыяй Азарычаў, Трасцянца, Калдычэва...

* * *

Лета семдзесят чацвёртага года. Сямірэчча. Пачастунак у юрце. Прыслугоўваюць мілыя казахскія красуні ў нацыянальных касцюмах. Бароды аксакалаў. Шумная гамонка. А з цэнтра ўсяго гэтага помніцца тост мясцовага рускага пісьменніка У.

Калі ён ваяваў, дык украінец закрыў яго ад варожага кулямёта, а беларус мыў яго ў лазні.

— Хор-рошие ребята! Выпьем, товарищи, за нашу дружбу, за украинский и белорусский народы!..

* * *

Няхай сабе я тут нейкім чынам і набліжаюся да тых старых яўрэяў, што глыбакадумна заключалі (у анекдоце): «Ну, для Бабруйска Трумэн не фігура», аднак, слухаючы і чытаючы пра Шэварднадзе, не-не дый думаю: куды падзеліся яго глабальны інтэрнацыяналізм, змаганне за мір, за дэмакратыю?..

Успамінаецца, як у шэсцьдзесят пятым годзе мы з Танкам ехалі ў Польшчу і ў вестыбюлі гасцініцы ў Маскве сустрэліся з Іосіфам Нонешвілі, а ён, пачуўшы, куды мы едзем, сказаў: «О, мы, грузины, поляков любим, они тоже гордый народ!..»

Гордаму народу хочацца быць толькі зверху — над Асеціяй, над Абхазіяй, яны глядзяць на тых асецінцаў ды абхазаў, як палякі на нас. Сваё мы адчувалі і адчуваем, а пагарду грузінаў да абхазаў мне даводзілася назіраць, і пры Сталіне, і значна пазней.

Гарбачоў «прагарэў» як палітык, а тое, што ў яго ў Вашынгтоне сказалася — застаецца як неадменнае: «Всякая политика безнравственна».

Можна дадаць: а кожны нацыяналізм смярдзіць у асноўным аднолькава.

* * *

Па радыё гаворыцца пра дзесятае, адзінаццатае стагоддзі. З такой далечыні мы іх лістаем, тыя стагоддзі, хутка і лёгка. А калі падумаць — час жа і тады ішоў гадзінамі, днямі, тыднямі, месяцамі, гадамі, дзесяцігоддзямі... Пры нейкім там Мешку Першым (пра яго — па радыё), Уладзіміры кіеўскім, Рагвалодзе полацкім і гэтак далей людзі жылі і кожны па сабе, і сем'ямі, і пакаленнямі, паволі, з болем, са шчасцем...

* * *

Учора хораша канчаўся дзень, над палямі, дзе яшчэ ўсё варушыліся капальнікі і няшчодра сёлета тырчалі мяхі бульбы, барвяна, няспешна заходзіла сонца, а наш аўтобус апошнім рэйсам, аказваецца, павінен быў заехаць у чатыры вёскі, тры з якіх незнаёмыя мне.

А назвы якія смачныя! Яшчэ на аўтастанцыі на адным аўтобусе ўбачыў таблічку: «Стоўбцы-Халаімаўшчына» і падзівіўся, што гэта быў за Халаім такі, калі ў нашым Загоры, за трыццаць кіламетраў адгэтуль, ёсць такая мянушка. І прыгадалася вёска з мясцовых — Жацерава, з рачулкай Жацераўкай.

З Цвірак мы паехалі, наўздагон сонцу, у Градкі, дзе сышла прыемнага выгляду маладзіца з вясёлым хлопчыкам, а мне прыгадалася мілахлёсткая прыпеўка:

А ў майго татка
пад гарою хатка,
і садок, і мядок,
і цыбулькі градка.

Адтуль мы вярнуліся ў Цвіркі, па нядаўна пракладзеным асфальце шыбанулі ў Слабодку, ужо не міма яе, як заўсёды, а праехалі цераз усю вёску, зноў па-вераснёўску прыгожымі палямі даехалі ў зусім незнаёмыя мне Віскачы, а з іх у малазнаёмую Ініцу, дзе і рэчка таксама Ініца, дзе мне згадаўся трыццаць чацвёрты год і дзве кніжыцы вершаў Улада Ініцкага, які родам адгэтуль.

У Беражне, на святло ў сябравым акне, зайшоў да яго, ён мяне трохі правёў, а потым я, ужо амаль у такой цемры, што толькі каляіны падсохлай пясчанай дарогі крыху святлеюць, хутка пайшоў... зноў жа дахаты, бо такое адчуванне прыжылося ў душы за адзінаццаць год у Крынічным.

* * *

Старыя дочкі весела ўспамінаюць свайго бацьку, даволі багатага хутараніна. Сенаваць наймаў ён дзяўчат у вёсцы, добра ведаючы, каторая з іх галасістая. А там: «Паспявайце, дзяўчаткі!» Добра падсілкаваўшыся перад гэтым, яны і спявалі, яшчэ седзячы, а потым і з граблямі. І людзі з другое вёскі, што завіхаліся за рэчкай, пыталіся, смеючыся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x