Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопцы бачацца мне чамусьці не ў пешым страі, а на роварах, якіх па вёсках стала больш якраз тады, калі я пачаў брацца на кавалера. І не ў вёсцы яны мне бачацца, а на брукаванай вуліцы Турца. Гасцінцам хлопцы ехалі гужам, па сцежцы каля адкосу, а ў мястэчка ўязджаюць важна, двойкамі. У пярэдняй двойцы гэтага ўяўнага збору з розных вёсак — Косця Гуляка, хлопец з Клеччыны, з якім я пазнаёміўся ў палоне, які наведваў мяне ў Мінску, пакуль быў жывы. А ў памяці маёй ён едзе па той вуліцы, у першай двойцы. Працавітыя рукі яго і іншых хлопцаў, якіх я ўяўляю, ва ўсіх на веласіпедных рулях,— адпачываюць ад сахароў, сякераў, косаў... І ў шчасці тых дзецюкоў, якіх я так многа бачыў у войску, у палоне, так нямала наіўнай, прастадушнай важнасці.

Як і ў той песні дзяўчат, ужо толькі з нашага Загора, добра знаёмых мне з самага маленства, якіх мне не трэба так уяўляць, як тых дзецюкоў на роварах, таму што ў маіх вандроўках па свеце я дзяўчат, шматлюдна сабраных у роты, у акопы, у драцяныя агарожы — не бачыў.

* * *

Каля гасцінца, на лугавой прасторы — шырокае, дружнае сенаванне.

І такое гаворыцца, што сёлета людзі ў нашых мясцінах працуюць, здаецца, як ніколі добра. Справа тлумачыцца проста: і сабе, што зробіш, тое будзеш мець, і дзецям у горадзе дапаможаш. Але бачыцца ў гэтай руплівасці і іншае, нездарма ўспамінаецца Караткевіч: «На Беларусі Бог жыве». І такое яшчэ: «Заходні наш беларус — гэта не проста беларус, але ж са знакам якасці». Рэгіянальны патрыятызм — само сабою, аднак ёсць тут і тая сярмяжная праўда, што людзі нашы яшчэ не зусім развучыліся сумленна працаваць.

Толькі мала ўжо іх у вёсках, на зямлі.

* * *

Карэспандэнтка на вуліцы падсоўвае «грушу» прахожым з пытаннямі пра сучаснасць, ды каб вастрэйшымі, больш злабадзённымі, ледзь не за кожным словам адно: «праблема», «праблемы»... Простая, пастарэлая ад стомы жанчына ў адказ на пытанне, ці спадзяецца яна на лепшую будучыню:

— А мы ж, дарагая, усё жыццё толькі ўсё спадзяемся ды спадзяемся...

З сённяшняга дня зноў падаражанне. Днямі ў пісьменніцкім гурце я сказаў, што аніяк не магу даўмецца, як гэта можа палепшаць ад жахлівай дарагавізны, спаслаўся на сваю неадукаванасць. Але і М., які з дзвюма вышэйшымі асветамі, пацвердзіў, што і ён не разумее гэтага. Трэба думаць, што і іншыя калегі маўчалі не ад вялікага разумення.

Ну што ж, праваліцца гэтая палітыка — аўтары яе пойдуць у адстаўку, прыйдуць іншыя, зноў трэба будзе спадзявацца...

Па тэлевізары нейкі сыценькі, багата апраненькі бізнесменчык смачна выказваў і такую ісціну: чым больш будзе ў нас багатых людзей, тым лепш будзе народу. Як быццам у нас такога не было калісьці...

Да чаго вяртаемся? Не толькі да пераносу машчэй, пахавання вялікіх князёў, перапрагання з трактара ў хамут...

І самае сумнае — гэта яшчэ ды яшчэ прывучае да подлай думкі, каб як тут выжыць самому...

* * *

Як гэта важна і як нялёгка — у рознаспляценнях гісторыі, сваёй і суседскай, а ў нас — з чатырох бакоў, бачыць агульналюдскую сцежку міру і братэрства, берагчы яе і ўзмацняць сваёю працай!..

У сваім непрыдуманым патрыятызме і я павінен асцерагацца таго, што — пры абавязковым захаванні роднай-народнай годнасці — не служыць дружбе і братэрству народаў.

* * *

«Незалежная радыёстанцыя «Свабода», якая фінансуецца кангрэсам ЗША». Толькі фінансуецца?.. Днямі адзін з нашых мюнхенскіх асветнікаў усё роўна як прагаварыўся, што радыёстанцыя «праводзіць палітыку ЗША». Тут нібы аб'ектыўнасць між іншым, а ў дні леташняга «шторму ў пустыні» пра нас той самы асветнік намякаў ужо з варожым металам у голасе: што мы, маўляў, адмежаваліся ад удзелу...

А на «Свабодзе» той столькі ўжо нашых памагатых — і адгэтуль, і адтуль, на лепшым харчы, з гітарай і шпагай рыцараў адраджэння...

* * *

«Лепш было б, каб яна нас перамагла, Германія,— хоць бы цяпер жылі, як людзі». І не задумваецца ў гэтым мяшчанскім ідыятызме, што перамагла б нас тады не сённяшняя, дэмакратычная, а тая — гітлераўская, у якое наконт нас былі іншыя планы...

* * *

Па «Свабодзе» спадар, які не так даўно быў таварышам, смуткуючы ў сувязі са смерцю аднаго з прыкметнейшых дзеячаў, гаворыць, як гэты дзеяч змагаўся за Беларусь у час гітлераўскай акупацыі, ды так змагаўся, што, нарэшце, «мусіў узяць зброю». А трэба было б удакладніць: узяць нямецкую зброю... Трагедыя гэта — разам з ужо асуджаным гітлерызмам (ішоў 1944-ты), так жахліва далёкім ад сапраўды чалавечага лёсу беларускага народа, вялікая трагедыя — дзеля нібы свайго выступаць за выразна чужое, варожае не толькі твайму народу, але і ўсяму чалавецтву. Сталінізм, саветызм катэгарычна адмаўляецца, а паміж гэтай антычалавечнасцю была ж і другая, не менш небяспечная,— фашысцкая прага авалодання светам. А тут яно — жаданне апраўдацца нейкім выключным патрыятызмам, адно падкрэсліваючы, а другое замоўчваючы. Калі ўжо праўда, дык патрэбна ўся, якой бы горкай для тых ці іншых яна ні была.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x