Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дурное акрэсленне — «чалавечы фактар», нават яно ўжо даўнавата не чуецца.

* * *

З дачкой і дарослаю ўнучкай — на Паўночных могілках. Наведалі Ціхана, палажылі кветкі, пастаялі. Тады, паблізу, мілы Міхась Дубянецкі. Яму — таксама. Здзіўленне — што ужо і год прайшоў? А па Ціхану — тры... Тады даўгавата ішлі да нашага Рыгора, да Якуба з Аняй. Дзень быў сонечны, светлы, а настрой...

Праз дзень пазваніла Сяміжонава дачка, што памерла мама, і я паехаў да іх. З думкай пра Юзіка — столькі гадоў добрых адносінаў. І вяселле іхняе згадалася, на якім мы з Вялюгіным склалі вершаванае віншаванне: «Красуйся, слаўны Сяміджон!..» — нешта так, бо перад гэтым былі надрукаваны яго, Юзікавы, сакавітыя пераклады Бёрнса.

Сціпленькая Люда, здаецца, вельмі адпаведна дзіцячая лекарка, яшчэ і Танкава, на цэлых пятнаццаць гадоў маладзейшая, сястра.

Максім сядзеў каля труны. У новым суме яшчэ больш пастарэлы і нямоглы. У смалявіцкую вёску, дзе пахаваны Юзік і куды захацела Люда, Максім не паехаў: нехта малады падышоў да яго і папрасіў ужо ехаць дахаты. У расчыненых з пакоя ў прыхожую Дзвярах мы з ім ціха сустрэліся і прыгарнуліся, колькі можна — пагаварылі. Цяжка яму апошнім часам: і смерць дачкі, і гэтая (як ён развітваўся, заплакаўшы, з тою падлеткам-сястрычкай, якую згадвае ў «Лістках календара»...), і жончына нямогласць, і свая...

І дзікія нападкі некаторых маладых, і не толькі маладых (хамскія пісьмы) новаяўленых «патрыётаў» — усё гэта і прыгнула таго Жэню — Максіма, які разлічаны на актыўную і вясёлую даўгавечнасць.

* * *

Учора да поўдня чытаў успаміны Сахарава. Дачытаўся да ягонага рукапісу «Размышления» і ўспомніў, што чытаў гэта па «самвыдаце», у канцы 1968-га, з душэўным задавальненнем, пра што ёсць запіс з тых дзён, які з прыемнасцю перачытаў.

Пра жнівень таго шэсцьдзесят восьмага ён піша: «По всей стране проходили митинги «в поддержку» этой акции. Большой смелостью было уже не прийти на такой митинг, многие за это поплатились». Я павінен быў па службе, як дзяжурны сакратар саюза пісьменнікаў, весці такі мітынг у нашым клубе, а ўзяў ды паехаў на Нарач, да Танка. З заявай — вызваліцца ад сакратарства. Не ў сувязі іменна з увядзеннем войскаў у Чэхаславакію, як потым некаторымі шапталася, а таму перш за ўсё, што мне тая служба абрыдла за два гады. Аднак, вядома, і ў сувязі, каб выкруціцца ад мітынгу. І паплаціўся на гады няміласцю начальства.

Адамовіч тады сказаў: «Это тебе зачтется». Не толькі начальствам, але і ў іншым сэнсе, у будучыні.

Дажылі мы, што можна і гаварыць уголас, і пісаць пра такое. А тады рабілася — бо так трэба было, без асаблівых спадзяванняў на «зачет». І добра цяпер азірнуцца.

* * *

Па тэлевізары паказвалі варварскія раскопкі магілаў у Курапатах. Шукалі марадзёры золата і — як быццам — знаходзілі яго. І дамачка з адпаведнай камісіі тлумачыла, што гэта магілы пастраляных у гады акупацыі яўрэяў. Можа быць, што недзе там — лес вялікі — закопвалі і яўрэяў, айчынных і замежных. Аднак мне тут бачыцца і працяг той подлай кампаніі «выпраўлення» Курапатаў,— што там, маўляў, не ахвяры сталінскага генацыду, а іншыя.

Ніяк не падзеляць сваіх злачынстваў з гітлераўцамі. Нават і падазрэнне ўзнікла, гледзячы той сюжэт у «Панараме»: а ці не спецыяльна гэтыя «марадзёры» заняліся раскопкамі іменна цяпер?

* * *

Памятаю юначае чытанне, па-польску, «Станцыі Баранавічы», з цудоўнай канцоўкай — пажаданнем гэтай станцыі згарэць. Чытаў я тыя «Чыгуначныя апавяданні» і пасля, што відаць і па карандашных паметках на палях (збор твораў Шолам-Алейхема выходзіў на пераломе пяцідзесятых — шасцідзесятых гадоў), аднак ён і перачытваецца з жывой цікавасцю, як новае. Ён не спяшаецца, і ў гэтым яго свабода, дзякуючы якой ён многа бачыць, чуе, думае, адчувае, дабрадушна, глыбока ў душы смяецца, а нам стварае добры настрой, вясёлую добразычлівасць абуджае і лёгка падтрымлівае.

Чытаючы яго, жыва ўявіліся сябрукі школьнага маленства. На гэты раз — Бэрка Рэзнік. Танклявы, чорны, вуграваты, быстры і вясёлы. Ён прыйшоў у наш шосты клас тады, калі ў Турцы будаваўся паравы млын, саўладальнікам якога быў Бэркаў бацька: сям'я іх аднекуль пераехала. Помніцца, а можа, так уяўляецца,— што я застаў яго за сваёй партай, што ён энергічна ўстаў і, падаўшы руку, назваўся. Як мы набліжаліся да сяброўства — не помніцца, як засынанне, скажам, не памятаеш.

Найвыразней прыгадаўся цяпер Бэркаў почырк — быстры, прыгожы. Спачатку я ім з зайздрасцю любаваўся, а потым, асабліва ў сёмым класе, і карыстаўся ім, так сказаць, літаратурна, па-выдавецку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x