Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

«Добра ты робіш, што не едзеш на гэтыя святы. Няхай ужо самі панадзімаюцца ды сапуць адзін на аднаго...» Гэта — пра тое, што я ўсё «выкручваюся» ад удзелу ў раённых партызанскіх гадавінах, куды мяне клічуць як пісьменніка і мала хто паклікаў бы як радавога партызана. А «сапуць» былыя камандзіры, і як людзі, як грамадзяне ў многіх выпадках былыя, расчулена закаханыя ў тое сваё, што нібы не абавязкам іхнім было, а суцэльным геройствам. Адзін (не хочацца называць) наогул дасабачыўся да выключэння з партыі, а другі (таксама не хочацца называць) — так злачынна лез у камандзіры, што і пра маладзецтва яго думаць не хочацца...

* * *

Ідзем з сельмага, а з ганка дома, што стаіць да вуліцы ўпоперак, выходзіць нажыла» жанчына і, пакуль адказаць на маё прывітанне, кажа, ледзь не весела: «Ой, пачакаю я з пустымі вёдрамі!..» Мы смяемся, што ў нас затое поўная торба (цукру і хлеба), што будзе добра і нам, і ёй; яна адказвае нешта накшталт таго, што ёй ужо нічога не паможа і не трэба,— і тут я ажно сагнуўся, дагадаўшыся, хто гэта...

Жанчына гэтая — маці таго «спакойнага, добрага хлопца», дваццацішасцігадовага дзецюка, што днямі павесіўся ў адрыне — «без дай прычыны», а пахаваны ўчора. А Ж. сказаў пасля пра прычыну (гэта яго сваяк): «облучение» ў ракетных войсках...

Чацвёрты выпадак — з вядомага толькі мне.

Ужо цяпер, загадзя, ціха шматлікія ахвяры будучай вайны, якіх ніхто не падлічвае, пра якіх ведаюць толькі іх сямейнікі і найбліжэйшыя землякі.

* * *

У Магілёўскай губерні палякам належала 41,9 % памешчыцкай зямлі, у Мінскай — 54, у Гродзенскай і Віленскай — 60 %.

А вось і Лойд Джордж:

«Права народаў самім акрэсліваць сваю прыналежнасць было неадкладна а дні пута польскімі лідэрамі. Яны сцвярджалі, што гэтыя розныя нацыянальнасці належаць палякам па праву заваявання, ажыццёўленага іхнімі продкамі. Накшталт старога нармандскага барона, які выхапіў з ножнаў меч, калі яго папрасілі даць доказы сваіх правоў на маёнтак, Польшча размахвала мечам сваіх ваяўнічых каралёў, які ўжо стагоддзямі «іржавеў у іхніх грабніцах». (Лойд Джордж. «Правда о мирных договорах». Том 1, с. 268-269.)

Самае смешнае, што і сёння гэтым размахваюць. Процьмай маленькіх іржавых мечыкаў. Не паўтараючы таго, што чуў і адчуваў у чэрвені ў Польшчы, можна згадаць «папраўку» ў «Życiu literackim» наконт Хатыні, што гэта «polska wieś», а таксама заўвагу ў дужках з дарожных нататак Махэйка, які як быццам гутарыў з тымі, што рэстаўруюць Мірскі замак, і заўважыў між іншым, што яны былі, вядома ж, палякі... Гэта проста мана, бо я тады быў разам з ім і ніякай падобнай сустрэчы і гутаркі не было, а такое — нават у думках, між іншым — таксама памахванне іржавым мечыкам... Успомнілася, пішучы гэта цяпер, як я ў 1969 годзе праводзіў групу польскіх Таварышаў і на пероне вакзала гэты, амаль штодня ачмурэлы ад гарэлкі «борзописец» сказаў мне, з усмешкай паказаўшы на свой распёрты барахлом і звязаны нейкім мотузам чамадан: «Stoję, jak jakiś Białorusin». У Беларусі, беларускаму пісьменніку — такое!.. А што ж было б, калі б такім сябрам не трэба было прыкідвацца сябрамі?..

На фоне такой і падобнай, дробненькай, большай і вялікай «megalomanii» як жа добра ўспамінаюцца сапраўдныя сябры, светлыя хлопцы — Пахлёўскі, Няўважны, Дабравольскі!.. Гаворачы толькі пра жывых, а памятаючы Бранеўскага, Кручкоўскага, Енджэевіча...

* * *

М. Kosman. «Historia Białorusi».

Не гісторыя наша, а проста тое, што адбывалася на беларускай зямлі на працягу стагоддзяў (яны ж цягнуліся днямі, начамі...), як за багацці гэтых палёў і лясоў, за залатыя рукі гэтых людзей змагаліся два народы большыя і адзін меншы.

З захаваннем сацыялістычнай ветлівасці, у рамках нашай садружнасці. Так напісана.

* * *

Насарогі ці бегемоты: не даходзіць праз тоўстую скуру. І ў выдавецтве, дзе з'елі ўвесь рэгламент абмеркавання перспектыўнага плана, і ўчора на сустрэчы са студэнтамі педфака, дзе ў пераліку сучаснікаў «тургенеўскага ўзроўню» ў гурце рускіх названы былі Айтматаў і Быкаў, а пра ўкраінца, таджыка і беларуса, пра літаратуры, якія мы прадстаўляем — ані слова... [ 48 48 Запісана ў Празе. ]

* * *

Скрозь «Москва с приложениями». Самі яны, славакі (на сустрэчы з выдаўцамі і перакладчыкамі) гаварылі: «Як падумаеш, дык здаецца, што і няма ўжо больш чаго выдаваць...» Рускага. А «цяжкасці» пачынаюцца з намі, нацыяналамі. Нас бяруць оптам, нібы не дзелячы на самастойныя народы, а нас жа так многа [ 49 49 Запісана ў Браціславе. ].

* * *

Нашы палонныя. Пачатак зімы 1941 года. Хто мог, таму дазвалялася несці палена або дошку, каб на начлезе паліць вогнішча. Хто хоча пагрэцца — давай за гэта шапку, шалік, гадзіннік... Смажылі чалавечыну з трупаў. Калі бабы выносілі на дарогу бульбы ці хлеба — горкая іх доля: часамі душылі іх, адбіраючы. Пасля ўжо яны кідалі здалёк. З расказу кінарэжысёра С., былога палоннага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x