Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Афіцыянтка ў той жа вечар знікла.

Расказана яшчэ і так, да таго, што ўжо хутка паўвеку гаворыцца пра Яго заўчасную, трагічную смерць.

Некалькі сведак, нямала версій,— як быццам тут штосьці трэба было замоўчваць...

* * *

Сорак дзевяты год. Атака, што не паспела адбыцца перад самым пачаткам так званай барацьбы з касмапалітамі. Бэнда — супраць Багушэвіча, за ягоны антысемітызм, а Смолкін — супраць Багдановіча, за фармалізм... Такія артыкулы былі ўжо дасланы гэтымі абодвума граміламі, на той час ленінградцамі...

* * *

— Вы сёння не прыходзьце. Адпачывайце, глядзіце горад. А заўтра ўжо, калі ласка, можаце прыйсці.

Увосень шэсцьдзесят дзевятага ў Вільнюсе маскоўскія арганізатаркі міжрэспубліканскай канферэнцыі па дзіцячай літаратуры так гаварылі пры мне Валянціну Бераставу.

Яму было сорак адзін, на адзінаццаць менш, чым мне, на семнаццаць менш, чым Вітку... Дый не ў гэтым галоўнае. Сабраліся пісьменнікі з шасці рэспублік, а тут — выключэнне. Старэйшаму брату...

Дзень адпачыўшы з чарговай жонкай, назаўтра ён частаваў нас успамінамі пра сваё літаратурнае вундэрмаленства. Ласункі з барскага стала...

* * *

Што добра — тое добра, нават сям-там у нечым і выдатна. Аднак у міжраддзі добрага і выдатнага было і іншае. Як ён выслужваўся, як раскланьваўся перад тымі, ад каго залежала сытае, спакойнае жыццё, званні, узнагароды, кватэры, паездкі...

Не магу забыцца вось ужо больш за сорак гадоў, як ён, таленавіты чалавек, са здаровым адчуваннем смешнага, седзячы на стадыёне, раз-поразу азіраўся на ўрадавую трыбуну, дзе сядзеў вядомы аматар футбола — Цанава... Улавіў, нарэшце, момант ці проста здалося, што Лаўрэнцій Фаміч (быў жа Лаўрэнцій і ў нас!..) глядзіць на яго... І радасна прыпадняў капялюш. Пісьменнік — перад катам!..

* * *

У вёсцы многа дачнікаў, пад вечар асабліва шумна ад дзетвары. Госць наш з'явіўся тут, як з неба ці з Парнаса ўпаўшы, бо прыляцеў ён з Мінска самалётам, на пару з адным з дачных бацькоў, абодва пад добраю мухай. І госць пачаў той дзетвары расказваць пра сваё партызанскае «як было».

— У блакаду, дзеці, мы елі адну крапіву. Радзіма скажа — будзеш есці яшчэ і не тое. Вось такую яе, вось такую!..

Сарваў пад плотам жменю жыгучкі, пачаў хапаць яе слінявымі губамі і жаваць.

— Вось так! Вось так!..

Жаваў і ўжо расчулена плакаў... пэўна ж, пякучымі слязьмі.

Спачатку дзеці як быццам смяяліся. Потым толькі глядзелі. Сямігадовы яўрэйскі хлопчык, звонкі няўрымста, стрыжаны пад машынку, зусім сур'ёзна гледзячы на незнаёмага, прастадушна спытаўся:

— Дядя, вы дугак?

* * *

Не назаву я, дарагі, твайго імя, бо ў гэтым, што хочаш — не хочаш успамінаецца, ад твайго галоўнага — не шмат, бо я і права не маю судзіць,— я толькі ўспамінаю, не магу забыцца, як ты крычаў на дзяжурную адміністратарку гасцініцы, куды мы разам прыехалі:

— Я паэт! Ты бачыш гэтую галаву? Яна працуе на ўвесь народ! Мне трэба поўная цішыня, каб яна працавала! А ты...

Перш за ўсё — чаму «ты»? Жанчыне. Стомленай начным дзяжурствам, а ўсё ж культурнай, разважлівай. І яшчэ — ты ж не адзін, усёй нашай групе сказана, што адзінарных нумароў, на жаль, няма, трэба сяліцца па двое. І ніхто не крычыць. А тут жа яшчэ і чарга тых людзей, якія цярпліва чакаюць, што вызваліцца...

Успамінаю цябе. Ужо з апошняй далячыні. Чытаю цябе, і ты цяпер гучыш яшчэ больш празрыста і важна. І забыцца пра тое, пра той ранні маскоўскі ранак, наш юбілейны прыезд з Ленінграда, пра тую тваю галаву — не магу...

* * *

Весела таварыскага Скрыгане, які ў сваіх кнігах быў то Янка, то Ян, прыемна было называць яшчэ і Ёганам. Гуляем на більярдзе. Ён прыцэльваецца, а мы, нашмат маладзейшыя, прыгаворваем з паўзамі:

— Ёган... Сэбасцян...— і нарэшце — Бах!

Луза — не луза, але смяецца і ён.

* * *

Канец лета пяцьдзесят трэцяга года. Рэдакцыя нядаўна створанай «Маладосці». Кулакоўскі ў адпачынку, я за галоўнага. Саша Дзітлаў штосьці забегаўся па іншых рэдакцыях, і на чарговую вокладку свайго часопіса ў яго знайшлася толькі такая сельскагаспадарчая ідылія: свіння-мацёра развалілася на саломе, а яе старанна ссуць беленькія дзюдзькі, якіх, як для нагляднай агітацыі, вельмі многа. Аднак чаму ж такое ды на каляровую вокладку маладзёжнага часопіса? Няхай сабе і справядліва, аднак і некарэктна на лятучцы я пытаюся:

— А што за дурань прыняў гэта?

Іван Грамовіч, адказны сакратар, наліваецца чырванню і праз зубы кідае мне:

— Я гэты дурань!

І выходзіць, бразнуўшы дзвярыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x