Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі праз сем месяцаў пасля гэтай публікацыі я буду трымаць на далоні той лімоннага колеру касцяны муштучок, які пад зямлёй, сярод астанкаў жахлівай брацкай магілы праляжаў больш за палавіну стагоддзя. Буду чытаць-перачытваць на ім старанна, далікатна, нават з прэтэнзіяй на арнамент выскрабеныя прозвішчы (і маё!), дзве літары ініцыялаў, што так хвалююча, горка, імем брата i бацькі, расшыфроўваюцца ў маёй свядомасці, i дату — дзень, месяц, год,— якая пасля агледзін муштука яшчэ блізу месяца будзе для мяне няпростай загадкай...

Тры невялікія абзацы — столькі я змог напісаць у блакноце пасля таго званка. Аднак i тады, у такім хваляванні, з'явілася думка, нават i прыкрая,— «пра нашу гэтую прафесійнасць»... Ледзь не адразу падумалася, што напішу пра знойдзены муштук, нават слова гэтае вынесу ў загаловак. I гэта, скажам у апраўданне сабе, відаць, зусім натуральна. Калі думаць пра службу словам.

Натуральна яшчэ i таму, што i ў той дзень, i пасля ды пасля да мяне ўсё ішлі ды ішлі сямейныя ўспаміны...

ТАКАЯ РАМАЧКА

Сага — ісландскі старадаўні празаічны сказ, аповесць. Слова, можа, i завысокае для нас, нашай вяскова-гарадской ды нізавой сям'і. Зрэшты, кал i ў англійскага класіка «Сага пра Фарсайтаў» — твор высокаарыстакратычны, дык «Сага роду» ў майго польскага сябра Рыся Дабравольскага — рабоча-сялянская, аднак i яна расказана з належнай годнасцю ды правам. Ёсць i ў мяне ўпэўненасць, якая паўтараецца сяды-тады, што кожная чалавечая сям'я мае права на сагу, як i кожны з людзей на напісанне ўспамінаў. У кожнага яны ёсць, кожны перабірае ix у памяці, з выпадку якога, а то i так сабе. Асабліва пад старасць. A калі яшчэ i выпадак, прычына, дык успаміны самі пачынаюць жывей выядрывацца ў душы, як зоркі ў небе мінулага, збірацца, складацца ў яшчэ адну сямейную сагу.

У мяне ёсць выпадак, прычына... Аднак я сваю сагу за многа гадоў растрос па аповесцях, апавяданнях i запісах i цяпер магу яе толькі дапаўняць.

I дай мне Бог справіцца з гэтым як след, з накіраванасцю ў галоўнае, з двума замежнымі братаMi, а перш за ўсё — з нашым бедным Валодзем у цэнтры.

...Да лета семдзесят другога года мы з Ганнай заставаліся ўдваіх з усёй нашай дзесяткі Антосевых ды Настуліных дзяцей; сястры было семдзесят восем, мне пяцьдзесят пяць, найстарэйшая i кайменшы, такая «рамачка» для астатніх васьмі.

Трое памерлі ў маленстве: Марыя, Павел i Міша. З ix, па матчыных расказах, мне больш-менш выразней уяўляўся той наш першы Міша, які памёр найбольшым з траіх, шасцігадовым. Маці даволі часта ўспамінала яго як «такое ж удалае дзіця», нават размовы з ім, прадучы, уголас прыгадвала. Праз два гады пасля яго смерці ад усёмагутнай тады шкарлятыны нарадзіўся Міша другі — мой Міша, хочацца сказаць,— якога назвалі так ці таму, каб памяць пра першага была менш балючай, ці таму, каб, згодна з народным павер'ем, хлопец надзейна вырас i жыў шчасліва.

У маім маленстве Ганна, настолькі старэйшая за мяне, здавалася чужою цёткай. Аўдавела да сарака, зямлі было многа, гаспадарка растрэсена, a рабіць няма каму, дзяцей пяцёра, а найстарэйшай шаснаццаць. Падняўся гаспадар, адзіны сын, ды на яго прыйшла ўсяленская пахаронка: памёр ад цяжкіх ранаў каля Кёнігсберга. Перажыла траіх дачок, засталася пры апошняй, тым часам i пажыць бы, але ж старасць. Пад канец i аглухла зусім, i ледзь хадзіла, i ўсе мае намаганні дапамагчы сталічнай медыцынай не дзейнічалі.

Апошні раз — хто ж калі ведае, што апошні? — я гасцяваў у ix вялікім, раскіданым па ўзгорках ды ярах, цёпла i сумна з маленства знаёмым Палужжы ўлетку семдзесят другога. Пасядзелі на сонейку, ужо не на траве, а на табурэтках над травою, пагаманілі сяк-так. Пастарэлы, атаўсцелы гараджанін i забітая нягодамі, зусім нямоглая вясковая бабуля. Адно запомнілася найлепш — як яна махнула высахлай ад старасці рукой i сказала з нейчай, пачутай, а то i са сваёй ужо, самой зразумелай філасофіяй згоды:

— Ат, ці кошык бульбы больш з'ясі, ці кошык менш — усё адно!..

Я не ведаў i ведаць не мог, што гэта ў нас была апошняя сустрэча, але зноў жа як быццам штосьці прадчуваў, бо развіталіся мы не так сабе, a нібы надоўга — урачыста неяк, абняўшыся. А потым, вярнуўшыся з падарожжа па Енісеі, пачуўшы, што Ганны няма, я быў за тое наша развітанне ўпотай, спакойна рады, як за нейкі незвычайны абавязак, належна выкананы абрад —нібы апошняя споведзь ды прычасць.

«Рамачкі» больш не было — я заставаўся адзін з усёй бацькоўскай сям'і.

Абедзве сястры, Ганна i на два гады маладзейшая Віліта (Уліта ці Іуліта па Святцах), пайшлі векам па маме: абедзве памерлі таксама добра на восьмым дзесятку, адна «ад старасці», другая ад раку. Браты ніводзін не дацягнулі да шасцідзесяці. Ігнат намёр ад лейкеміі, Мікалай ад інсульту, абодва на ніасцідзесятым годзе. Міхаіл — на пяцьдзесят другім, раптоўна i «легка», ад сэрца. Ну, а Уладзімір, найстарэйшы з нас, братоў, пайшоў з жыцця ў найстрашнейшых пакутах, у трыццаць дзевяць — ад Сталіна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x