Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Звонков раздавались нестройные звуки,
Пестрели коврами покрытые вьюки,
И шел, колыхаясь, как в море челнок,
Верблюд за верблюдом, взрывая песок.

Ён толькі сцвердзіў тое, што я адчуваў ужо тады. А сёння мне зноў лягчэй на душы ад сапраўднай паэзіі.

* * *

Апошнім часам, калі я, пішучы, маю патрэбу ў найбольш адпаведным слове, яно як быццам не само прыходзіць, a хтосьці яшчэ адзін падказвае мне яго. Дзіўнае адчуванне!..

Камусьці ўручаюць нейкі ордэн трэцяй ступені; глядзіш на тэлеэкран, i нават старонняму табе няёмка,— ну, добра, ну, не дацягнуў чалавек, але ж навошта гэта падкрэсліваць?..

* * *

Перакладаю з «Gazety Wyborczej»:

«Адзін англіканскі біскуп паведаміў, што не ўяўляе сабе неба без свайго сабакі...»

«На брытанскіх фермах няма сабак на ланцугу. Англічане кажуць: «Калі сабака носіць наморднік, дык гэта азначае, што насіць яго павінен гаспадар».

I тут мне прыгадаўся пасляваенны выпадак. У нядзелю тры паэты сядзелі, начэкваючы чацвёртага партнёра да прэферанса. Ужо не паэта, a галоўнага рэдактара адной з газет, нядаўна прызначанага на гэтую пасаду партыйнага таўкача, выціснутага з ЦК. I вось ён нарэшце паказаўся ў брамцы, а гаспадыня спалохана закрычала свайму: «Ой, a Дзік жа на дварэ без намордніка!» Аўчар, праўда, яшчэ малады, але возьме ды кінецца.

Аднак наймаладзейшы з «пулькістаў», Максім Танк зарагатаў: «Нічога! I ён таксама ж без намордніка!..»

Прозвішча мелася i тут, ды не хочацца згадваць.

* * *

Там, дзе N. растлумачвае паходжанне слова Нарач — ад індаеўрапейскага нар (вада),— успомнілася, што гэтую назву найбольшага нашага возера я ўпершыню ўбачыў у Танкавай паэзіі, i наваг нрачытаў яе з іншым націскам, Нарач, ледзь не ад таго, што лазіць па норах... Такое было веданне роднай геаграфіі, хоць гэты прадмет у школе я любіў. Адтуль Нарач аніяк не помніцца.

* * *

Бліскучы нарыс Льва Талстога пра Паскаля нагадаў мне пра польскі двухтомнічак вялікага француза, куплены ўжо даўно. Тады я адразу ткнуўся ў першы томік, «Myśli», пагартаў i другі, «Rc&prawy i listy», але ж, як i ў іншых выпадках бывала, адклаў. А тым часам i два дзесяцігодцзі мінула. Але што гэта значыць пры нашай вечнасці — скажам з горкай іроніяй... Буду чытаць, памятаючы, што i Мантэнь таксама быў дачакаўся ў мяне сваей чаргі.

А пакуль што ўчора перад сном выбліснула ў памяці напісанае ў семнаццатым стагоддзі па-французску, у дваццатым перакладзенае на польскую мову вялікім майстрам гэтай справы ЖаленьскімБоем, а цяпер вось з яе на нашу:

«Рэкі — гэта дарогі, якія ідуць, нясуць нас туды, куды мы хочам з імі ісці».

* * *

Журналістка з трыбуны цытуе Ота Вайнінгера, з ягонай кнігі «Пол i характар», пра нацыі мужчынскія i жаночыя. «Немцы — нацыя мужчынская...» Я не стрываў: «У канцы вайны яны былі ўжо нацыяй жаночай!..» Бо згадалася лета сорак чацвёртага, безліч прадстаўнікоў мужчынскай нацыі з разгаўнела-прыкрым «Гітлер капут!..».

A Вайнінгер мне запомніўся іншай цытатай — пра любоў да чалавека, якая вымяраецца веданнем той граніцы свабоды, якую твой бліжні сам акрэсліў для сябе, i павагай да той граніцы.

Такое, здаецца, з 1938-га, а то i з яшчэ ранейшага чытання «Полу i характару», яшчэ адной выпадковай кнігі.

* * *

Цётчын псеўданім «Гаўрыла з Полацка» пераклікаецца не толькі з Багушэвічавым «Сымонам Рэўкам з-пад Барысава» i «Яськам-гаспадаром з-пад Вільні» ў Каліноўскага, а яшчэ — весела бачыцца мне — i з прыказкай «Не адзін Гаўрыла ў Полацку». З гарэзнасцю спрытнай падпольшчыцы: шукай мяне, знайдзі!..

Дзевяноста сёмы

Ад кожнага літаратурнага пакалення патрабуецца ў творчасці новае — за любую цану.

Ад кожнай чарговай вясны чагосьці небывалага не патрабуем, абы толькі яна была сама сабою.

* * *

Кабінет прасторны, вокны вялікія, батарэі халодныя, i таму ўсе, чалавек каля дваццаці, сядзяць апранутыя. Ідзе абмеркаванне сітуацыі, народжанай «вертыкальным» часам: як выратаваць газету творчай інтэлігенцыі... Настрой цьмяна-цяжкі, пануры ва ўсіх, хто выступае i хто маўчыць.

Яна, што сядзіць насупраць мяне, каля кніжнай «сценкі», маўчыць. I наогул яна ціхая, я як быццам i голасу яе на слых не ведаю. Мне яна час ад часу гаворыць штосьці сваім надрукаваным пра музыку ў яе праяўленнях рознымі канцэртамі, фестывалямі, поспехамі паасобных талентаў, ужо больш або менш пакуль што заслужаных, а то i новых, зусім новых. Гаворыць талкова, ці з абурэннем, ці з радасцю, ці з зацікаўленай шчырасцю. Гэта — час ад часу, з ціхенькім подпісам у канцы новай гаворкі. А цяпер, на нарадзе, яна маўчыць. Толькі бачу, як на чорным левым рукаве яе футра белыя пальчыкі правай рукі перабіраюць-варушацца, ці то грэючыся, ці забаўляючыся па-малечы, ці з нуды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x