Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падараваны мне каравай на вышываным ручніку, вялізны ды з рознымі аздобамі, сіламі траіх унукаў будзе асвоены з сырадоем, як толькі яны прачнуцца.

Смачна пякуцца гэтыя караваі, як маміны велікодныя бабкі. У ініцкіх «дробных шляхцянак» вельмі смачныя i пернікі, якіх нанеслі яны на канцэрт «адна перад адной» i раздавалі на доўгіх лаўках гасцям. Пакуль дождж не прагнаў нас у вялікі клуб не тут, а ў суседняй вёсцы.

* * *

На пахаванне Віткі не па сваей віне спазніўся прыехаць. Увечары таго ж дня, выказваючы Наташы, ягонай дачцэ, спачуванне, пачаў з таго, што вось упершыню не папрашу яе паклікаць да тэлефона бацьку, а ён не падыдзе, i мы не пагаворым, амаль заўсёды талкова i з лёгкасцю на душы пасля развітання...

I Даніла ўжо мне не пазвоніць, каб запрасіць на яшчэ адно нейкае музейнае мерапрыемства або з просьбай паслухаць па радыё ці паглядзець па тэлевізары штосьці ягонае. Нешта перад маім ад'ездам у вёску, ці ў канцы красавіка, ці ў пачатку мая, ён званіў мне з прапановай паўдзельнічаць... ужо i не памятаю, у чым, i я адмовіўся ад'ездам. А пад канец чэрвеня, яшчэ не пачуўшы ад стаўбцоўскіх сяброў, што Даніла Канстанцінавіч у бальніцы i на адыходзе, выпадкова паслухаў па радыё яго выступление пра малодшага брата Юрку, які загінуў на фронце пад канец 1941-га.

Выступаючы на паніхідзе, я гаварыў пра тое, як ён, i знешне пад старасць усё больш падобны да дзядзькі Якуба ў яго апошнія гады, добра настройваў i мяне на коласаўскі лад, уводзіў у атмасферу бацькавай творчасці, сам заўсёды спаважны, ураўнаважаны, прыязны — заўсёды i ўсюды, у музеі, дома ў яго, у Доме літаратара, дзе мы сустракалі яго як брата, за адных маладзейшага, другім аднагодка, а маладым i старэйшага. Апошні раз мы сустрэліся тады, калі ў музеі адзначалася стагоддзе Крапівы, i мы з Васілём Зуёнкам зайшлі пасля да хворага Данілы. Ужо зусім слабы, мала ходзячы i па хаце, ён усё ж падзяліўся з намі, над чым працуе, а потым, за так прывычна i для мяне гасцінным сталом i чарачку ўзяў, i гутарыў весела...

Праводзілі яго з музея, якому ён аддаў столькі душы, шматлюдна было i ўрачыста. ...За два дні — двух...

* * *

«Цыбуля ў мяне сёлета вельмі добрая. Як мае кулакі. Зяць паважыў адну, дык чатырыста пяцьдзесят грамаў!..»

«Відаць, гною многа даяце?»

«Ды не, гэта яна зямлю палюбіла!..»

Як i сама гаспадыня.

* * *

«Поэтом можешь ты не быть...»

Калі ён, Някрасаў, мог i не быць, a ў многім i не быў, дык былі ж, i ёсць, i будуць такія, што не быць паэтамі не могуць.

Ці не ў савецкі час гэтыя словы былі ўзяты на ўзбраенне сацрэалізму, так падкрэслена ды назойліва ўздымаліся ды паўтараліся? А як было з імі раней?

* * *

Яна была шчаслівая, знаёмячы мяне са сваім сынам-юнаком, i ад гэтага шчасця, як убачылася мне, выразна папрыгажэла. Красою матчынага шчасця.

I трэба ёй будзе гэта сказаць.

* * *

Стары Шэлест, колішні галава Украіны, пытаецца ў артыста Ланавога, адкуль ён, таленавіты зямлякукраінец. «З-пад Вінніцы».— «Там у вас добрыя буракі!..»

Калі б мяне хто спытаўся пра тыя мясціны, я мог бы згадаць сваё, што ўспомнілася над газетай. «Вінніца? Ведаю, быў». Не проста ўспомнілася, але адчулася цяжарам i пахам i прадчуваннем раскошы вялізная дыня на маіх каленях. Абапал асфальту цудоўная пшаніца, асфальт роўненькі, гонкі, аднак яна, дыня, чамусьці гучна лопнула i раскалолася, не дачакаўшыся свайго часу. I трэба было кроіць вялікія лусты, частавацца i ў нашай машыне, з шафёрам, з маёю Нінай i Алесем Адамовічам, і, спыніўшыся, у другой, дзе Валодзя i Зося Калеснікі.

Наша цудоўнае падарожжа, ужо вяртанне з Закарпацця. Трыццаць гадоў таму назад — як у казцы?..

* * *

Уся дробная i драбнейшая проза, бядота, цемра жыцця з мноствам людзей, зблізку ўбачаных, уведаных табою ў сваёй — без віны ці з нейкай доляй іхняй віны — беспрасветнасці, усе тыя цёткі i дзядзькі, што жылі-мадзелі i сышлі ў невядомасць — даруй, Божа,— нібы плесень ці мох-лішай, які можна сцерці, як з валуна, з глоба Зямлі, каб стала на далейшае чысцей. Якая грэшная думка!.. А я ж i святасць іхнюю бачыў, памятаю, стараўся запісаць...

* * *

Бог долі не дае —

Ніхто замуж не бярэ!..

Як хораша народ абыходзіцца без рыфмавання. Ад мамы чутае — ці то з песні, ці то з роздуму толькі. А мне гэта ў пачатак полькі добра ўкладалася, успамінаючы маладзенькіх дзяўчат, захопленых у танцы.

* * *

Па радыё, у выкананні Шырмавай капэлы:

«Святый Боже, святый крепкий, святый бессмертный— помилуй нас!..»

Уявіўся натоўп гарадскіх навабранцаў, нейчых, у нейкіх сем'ях — хлопчыкаў, якім праз год будзе i наш Міша, унук. З мамінымі клункамі яны i з сумам ці адчаем на тварах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x