Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Выгадаваць дачушку i здаць яе,— як сына ў салдаты, там на здзек начальству, на ваенную кроў i смерць,— а тут на службу ў панскі двор ці ў чужую, багатую гаспадарку... Ніколі, здаецца, не адчуваў гэтага, бацькоўскага, так балюча, як цяпер, над Яго старонкамі...

* * *

У «Крыніцы» Вацлаў Гавал. Памылюся, відаць, аднак узнікла чамусьці думка, што i тут, чаго добрага, нацяжка, як з творчасцю другога драматурга — Кароля Вайтылы.

I памыліўся, што не цяжка было i прадбачыць. I даты яго жыцця, i п'еса «Аўдыенцыя», i прамовы ў высокіх людзях (Парыж, Афіны), i перад «мілымі прысутнымі» ў родным Аламаўцы, нарэшце, i артыкул Ірыны Шаблоўскай на першы раз далі нямала для знаёмства. Кажу: на першы раз, бо, уласна кажучы, чытаў дагэтуль толькі штосьці адно ягонае, у «Иностранной литературе», што i не надта запомнілася. Мала i гэтага, што сіламі траіх нашых чэхістаў дала «Крыніца», аднак пачатак адчувальна зроблены.

Глыбокія рэчы Гавал гаворыць так проста, ясна, што нашым мудрагелям — у адным i тым жа нумары часопіса — варта было б пакарыстацца добрым прыкладам, каб змоладу адвучвацца ад туманнага тарахцення тэрмінамі i спадзявання на падтэкст.

* * *

Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай кімсьці анталогіяй паэзіі аднаго народа ці народаў некалькіх дае табе магчымасць i права сказаць, што ты тую паэзію пазнаў, няхай не поўнасцю колькасна, але па якасці дастаткова.

Тое самае i з філасофіяй, з выдатна складзенай анталогіяй агульналюдской мудрасці. I я, знаёмы з такімі анталогіямі, дзякуючы Талстому (яго «На каждый день», «Круг чтения», «Путь жизни»), магу перш за ўсё радавацца ў душы, а то i гаварыць пры адпаведнай патрэбе, што я знаёмы з чалавечай мудрасцю, выпрацаванай, выпакутаванай, народжанай азарэннем на працягу многіх стагоддзяў у самых розных кутках Зямлі, на шматфарбным мностве моў.

Запісаць гэта захацелася ад той старонкі ў томе «На каждый день», дзе гаворыць Паскаль, якога я нядаўна чытаў па-польску, у ягонай кнізе, а цяпер, як новае, чытаю з паметкай «По Паскалю», упэўнены, што рускі мудрэц сваім пераказам мудрасці француза цэльнасці яе не парушыў, на свой лад ні ў чым не перавёў

* * *

«Записки янычара» Канстанціна Міхаловіча з Астравіцы.

На Косаўскім полі туркі перамаглі сербаў, султан Мурад i ягоны сын Мустафа былі забітыя, але другі сын Мурада, Баязід, i перамог, i ўзяў у палон князя Лазара i ваяводу Каіміра. Трэба трохі кантэксту, каб надежна пачулася тое, што мяне ўразіла:

«И тогда сказал Баязид князю Лазарю: «Вот видишь лежащих на носилках моих брата и отца. Как ты мог противиться ему?» Князь Лазарь молчал. А Каимир воевода сказал: «Милый князь, отвечай султану, умная голова не пень от вербы, чтобы выросла второй раз».

Далей была i мужнасць, i жорсткасць, якое i ў часе тым, i ў кнізе многа. Аднак мяне, можна сказаць, i ўразіла дэталь з вярбовым пнём, якая цераз тоўшчу некалькіх — сербскай, чэшскай ці польскай, бо дагэтуль не ўстаноўлена, на якой былы янычар пісаў— заблішчала залацінкай народнага таленту, дарэчы — адзінай такой ва ўсім змястоўным i цікавым сярэдневяковым тэксце.

* * *

Як далёкі, ледзь чутны, хвалююча доўгачаканы погрымак, вяшчун вельмі патрэбнага дажджу, адчуў я стрыманы водгалас мастацкага слова...

Каб жа яно прыйшло, вярнулася i да мяне!..

* * *

«Мне давялося бачыць велікапышныя мячэці Стамбула, Дэлі, Сараева, Кордавы, Ташкента...»

Так пачаў выступленне на міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі «Праблемы вывучэння i захавання культурнай спадчыны татарскага народа на Беларусі». A прадоўжыў успамінам пра сціплую драўляную мячэць на зеляніне татарскіх агародаў каля руінаў Мірскага замка i ціхенькай рэчкі Міранкі, знаёмай мне па ручной рыбалцы, дзе я, хлапчук, насіў пры старэйшым браце мокрую торбу з плоткамі, акунямі i мянькамі, якіх ён лавіў рукамі ў падрэзах i норах. Не ў Міры, вядома, а далей на поўнач, на нашых лугах за Вушай, у якую Міранка там упадае. З тых малечых гадоў я памятаю тую мячэць, як i наваградскую, убачаную крыху пазней, усё ў той жа сумнавата-цьмянай таямнічасці, як i мінскую, нарэшце, пасляваенную...

Усе яны, кожная ў розны час ды «па жаданні працоўных», знікалі з нашай рэчаіснасці, i знііслі ўсе, за выключэннем іўеўскай, якая ацалела i якую мне абяцалі сёлета паказаць.

А пакуль што ўчора я пабачыў новую мячэць, другую ў Беларусі пасля Іўя, у Смілавічах, у якіх я, дарэчы, ніколі яшчэ не бываў. Сучасная па сілікатна-белай цэгле, міжнародна-ісламская, бо збудаваная ў значнай меры за даляры зямлячкі, што апынулася ажно ў Кувейце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x