Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Нэтудыхата — гэта не проста адно з пацешных, але i сапраўдных украінскіх прозвішчаў,— ім можна карыстацца іншасказальна, напрыклад, так: «Не туды ты, браце, палез у сваіх разважаннях!»

* * *

На вясковым двары стаяць «Жыгулі» з разяўленым багажнікам. Па штосьці прыехаў з горада сын або зяць.

Сам я сказаў сабе ўчора ўвечары гэтую сучасную разяўленасць, сам i засмяяўся, як быццам i сапраўды ад нейкага адкрыцця.

* * *

Гледзячы па тэлевізары на выседжвальнікаў гэтага парламента, на мноства лысых, сівых i маладзейшых галоў, неяк дзіўна, нават i весела падумалася:

Чаго-небудзь вартай у кожнага з гэтых багата апранутых целаў з'яўляецца толькі галава, якая да таго ж не заўсёды варыць адпаведным чынам, а за гэты верхні прыдатак народу трэба смачна карміць, хораша адзяваць, абуваць, абмываць, мякка вазіць, пільна ахоўваць яшчэ i такое мноства самаўпэўненых ды капризных, раскормленых ды распоеных целаў. Д opara!..

* * *

Згадаўся «левітанаўскі» Псёл у жніўні шэсцьдзесят сёмага. Золата купалоў над Волгай, у зеляніне, найбольш бярозавай, на крута-высокім травяністым беразе, адкуль — хто седзячы, хто прылёгшы — мы глядзелі ўніз, на тое золата з крыжамі.

Там пачутае пра інтэрв'ю сталічнага журналіста з жонкай мясдовага самадзейнага мастака, інжынера, які ўвесь свой вольны час аддаваў палітры. Для душы.

«Уж лучше бы он пил!..» — уздыхнула тая, з выгляду, на фотаздымку, інтэлігентная жанчына.

* * *

Ну талент, ну голас, ну абаяльнасць знешняя, нават i юная сціпласць свайго дадала. А потым пачы-на-ец-ца! Каралевай спачатку хацелася быць, а далей ужо i каралева яна, i ёй ужо гэтага мала... Лезе, лезе наверх усё мноства назапашаных недахопаў, якім так уласціва множыцца ад папулярнасці i дабрабыту. I незаўважна тая дзяўчо-дзеўка-баба, якой яна тым часам стала, такая нецікавая ў сваім зношана-аблезлым самалюбстве.

* * *

Наднёманская вёска Беражна. Не «Бережное» на рускі лад, навязанае ад слова «бережливость», але ад берага — спрадвеку Беражна, з націскам на «е».

А вось ластавак-беражанак тут не называюць беражанкамі, як у іншых навакольных вёсках, а берагулькамі.

Уязджаем з Калеснікам у доўгае-доўгае Беражна. Даганяем дзяўчыну, якая легка ды спраўна ідзе па сцежцы каля платоў. Параўняліся, абагналі, i мой Валодзя, такі звычайна ўважлівы за рулём, сказаў з нядрэнным веданнем прадмета: — A нішто сабе берагулька!..

* * *

Прозвішча Баравік ніколі не выклікала ў мяне якога-небудзь здзіўлення, нават усмешкі. А вось пачуў ад маладога знаёмага, што дзявочае ў яго сімпатычнай жоначкі — Падасінавік, і... стала весялей.

Бо i я ж люблю ix знаходзіць.

* * *

Тры дні пагодзіла, i камбайн паспеў зжаць-змалаціць, як гаворыцца — выхапіць ад канчатковага змарнення добры ячмень. Толькі салома засталася на нізенькай пожні, крыху пад сонца, а больш, як аказалася, пад дождж. А потым яе ўсё-такі застагавалі, хоць i надсыр.

Поле ўжо тым часам зааранае, прыемная прастора свежа-чорнай раллі. А над ёю, на фоне задарожнага старога ельніку, над вялізным стогам, хоць раніца і церпка-халодная, курыцца пара. Як дымок над ледзь жывым саламяным, у ранішнім сонцы светлым, вулканам.

Гэта нават i прыгожа, калі думаць... ну, не пра «чыстую красу», а проста толькі пра знешні выгляд, такі бок жыцця.

* * *

Плоска-шырокая аўтамабільная каляіна лясной дарогі, па якой не часта ездзяць. Светла-шэры пясочак страката i ўжо даволі густа пацярушаны апалаю лістотай. З некалькіх дзён, менш ды больш пацямнелай, пабляклай ды ярка свяжэйшай. Добра ідзецца па гэтым мяккім шоргаце, у сонечнай ласкавасці ранняга адвячорка, у сцішаным, урачыстым стаянні дрэў. Адаы ў спакойнай вечназялёнай трываласці, другія i без ветру спакваля цярушачы долу славутыя чырвань i золата.

Прыблуда Шарык, i сёння на нашай дачы толькі што накормлены, у добрым настроі суправаджае мяне. Нялёгка цюхкае то спераду, то ззаду, то пастарэчы трэцца, блытаецца ў маіх нагах, нібыта хочучы мяне спыніць, хоць абодва мы не спяшаемся.

Крыху стаміўшыся, прысядаю на змалку люба пярэстым, таўставатым ствале бярозы-вываратня, з камлём у карнявішчы, што бокам тырчыць над сваёй ямай. У палавіне перарэзаны ствол трохі задзёрты над травою, нібы й запрашае прысесці. Вяршыня яшчэ не старое бярозы перацягнута на другі бок дарогі. Гэта ўсё яшчэ летась, калі тут прайшоў буралом.

Сабака спачатку таксама прысеў на хвасце, побач са мною, нават лабаціну падставіў пад маю далонь, з палёгкай хэкаючы ў сваім не вельмі вылінялым чорна-бурым кажушку, потым устаў, адышоўся, гжэчна адзначыўся на зялёнае вераценца — ялаўцовы стромы кусцік, а тады прылёг, нейтральна гледзячы на дарогу, з яшчэ ўсё недаразяўленай для спатольнага хэкання пыскай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x