Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Дыхтоўнасць сырамятных шораў з вострым пахам дзёгцю. I здаравенны местачковы рымар Хаім, брахлівы ды нястомны гаварун. Вось ён — помніцца — выклікаў з хаты на двор, дзе мы сядзім, нярослую, рухавую, заганяную малечай жонку i загадаў:

— Малка, дай міне троху соку, міне ўжо суха шыць!..

Яна ведала з яго ранейшых жартачкаў, што гэта за сок, i таму, не маючы часу на большае, сказала толькі «Мішугінэ!» i, плюнуўшы, трушком падалася ў свае незачыненыя кухонныя дзверы, бо там ужо ёй трэба на каго-небудзь больш, чым на дварэ, пакрычаць.

А ён смяецца, задаволены. Няспешна шыючы дратвай набэдрык. На надворным стале, пры якім i я прысеў на лаве.

Усю збрую нам тады пашыў. Лейцы як быццам i цяпер у маіх руках. Такія духмяна надзейныя, як ні рвецца дахаты, застаяўшыся, наша гонкая кабыліца.

Уявілася гэта ўсё, чытаючы «Голэм» Густава Майрынка ў перакладзе з нямецкай мовы Васіля Сёмухі, якога я ўжо стаміўся хваліць, а вось жа трэба зноў.

Нізы пражскага побыту чэшскіх жыдоў. Хоць яны там не рымары ды не шаўцы ці кавалі, a рэзчыкі, гравёры ды мастакі або музыкі.

* * *

— Пагаварыць паселі? — спыніўшыся ў роснай траве, пытаюся ў трох ластавак на белай раме навонкі адчыненага акна.

А яны пакуль што ціха сядзяць, ужо не шыбуючы ў харчавальных бясконцых палётах, маючы права на адпачынак з дарослымі дзецьмі. Здаецца, што ix якраз двое такіх з пані-маткай.

* * *

У жарабячую жычку куплялася «жывое срэбра», ртуць. I не помніцца, каб хто з сямейнікаў гаварыў пра шкоднасць гэтай ртуці. Пакуль тым маленькім i рухавым шарычкам апынуцца ў жычцы, мы ix нават пакочвалі малымі, нецярплячымі пальцамі, то я, то крыху старэйшы брат на разасланым на стале шыракаватым тканым паяску. Пасля той паясок складваўся наўздоўж, з шарычкамі «жывога срэбра» ўсярэдзіне, i сшываўся, a ўжо канцы змацоўваліся на шыі жарабяці. Усё гэта рабіла мама. Яшчэ адзін брат, дзяцюк, трымаў жарабятка адной рукой пад персні, другою пад задок, a маці сшывала канцы паяска, які надоўга застанецца каляровым нашыйнікам, абручыкам ад грыўкі, што прытрымлівала яго, пад горлечка. Мама сказала свайму гаспадару: «Ну, пускай!», а тады жарабяці: «Во як табе будзе хораша!» Што жычка — ад шкоднага, зайздроснага вока, пра гэта гаварылася. Цяпер з гэтым будзе парадак! Не памятаю дакладна, можа, далейшае так i было, а можа, мне хочацца так даўявіць,— як наша кабыла, якая,— здаецца, у свежападасланым хляве — спакойна глядзела на тое абніманне-стрымліванне яе малога ды майстраванне на ягонай шыйцы, a калі яго адпусцілі i яно памкнулася храпкай пад матчын жывот, да салодкага, яна пяшчотна, стрымана за-фу-ту-ту-ка-ла.

* * *

Старому Шарыку, што прыбіўся да нас з залясной далекаватай вёскі, што ўжо i павольны, i глухаваты, i неахвотна гаўкае, нядрэнна начуецца дый днюецца пад паветкай, дзе ён ляжыць на сухім, цёгшым пясочку, нібы заслужаны дзед-гаспадар у ладнай сям'і, на спрыяльна напаленай печы. Каб жа яшчэ не назолы блохі, на якіх тут кажуць «скацукі», ад якіх не адджургацца. Часамі ён нават уцякае ад ix пад нашу вялізную ліпу, на сухі, няросны дзёран на ўзлобку яе разлеглага карнявішча.

Калі па-моднаму ўздыхнуць, дык ёсць у яго i другія праблемы. Скажам, ён вельмі баіцца грымотаў. Ціснецца, просіцца ў хату, да людзей. Так учора, калі разгрымелася, раздажджылася, калі я адчыніў дзверы глухое веранды на ганак, дзед Шарык, намоклы ад перабежкі сюды з падпаветкі, хацеў нырнуць на веранду, а там на падлозе былі разасланы шпалеры, якія нашы дзяўчаты расклалі, абклейваючы свой бакавы пакойчык. I я сабаку не пусціў. Накрычаў на яго, i ён, паслухмяна стуліўшыся, падаўся з ганка па ходніку, а пасля па суточках паміж сеткай агароджы i сцяной — на сваю «печ». Неахвотна, асуджана.

Сусед казаў, што грому вельмі ж баіцца i іхні малады аўчар.

Штосьці таксама «касмічнае» з гэтым. Не ідылія з поўняй, a сцішната. Як у тым усеагульным, несусветным сабачым выцці ў трывожнае неба, якім у ноч магутнага землятрусу быў ахоплены ўвесь распрасторны Ташкент, што мне якраз цяпер, пішучы, успомніўся з красавіка 1966 года.

* * *

Югаславія, май пяцьдзесят шостага.

Саракагадовыя, з адхіленнямі ў пэўную нязначную маладзейшасць ці старэйшасць, мы адчувалі сябе значна маладзейшымі, чым былі. Максім Танк, Пімен Панчанка, Алесь Адамовіч, калі ўспамінаць толькі найбліжэйшых з нашай турысцкай групы. Такому адчуванню спрыяла i часовае вызваленне ад службовых ды сямейных абавязкаў, i свабода, можа, перш за ўсё тая, што адчувалася пасля XX з'езда партыі, якая ўпершыню паспрабавала абтрэсвацца ад сталінскіх грахоў. Спрыяла па-свойму i краса прыроды, i прысутнасць у групе жанчын, таксама ў нечым вызваленых, i гасціннасць югаславян, якіх так яшчэ нядаўна было загадана лічыць ворагамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x