Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– 3 чаго ета ты на сябе не падобная, хоць да раны цябе прыкладай? – асмеліўся, спытаў бабу Зосю Колька, у нерашучасці тупаючы па падлозе, сцяўшыся ад дзёрзкасці сваёй. Баба Зося пачула гэтую дзёрзкасць у яго голасе, здзіўлена і шырока раскрыла вочы, і зноў у гэтых вачах прамільгнула штосьці даўняе, шляхетнае, ганарыстае. Але баба Зося хуценька прытушыла бляск у вачах.

– Ідзі прыбірай караваць, дзіцятка, – загадала яна Лецечку, але загадала зноў жа без строгасці, і Колька пайшоў, недаўменна пацепнуўшы плячыма, гадаючы сам сабе, што такое сталася сёння з бабай Зосяй.

Козел і Дзыбаты сустрэлі яго стрымана. Ім ужо даўно былі не даспадобы гэтыя раннія ўставанкі Лецечкі. То жылі мірна, дружна, разам клаліся, разам засыналі, разам уставалі, а тут раптам Лецечка стаў штосьці выкаблучвацца, аддаляцца ад іх. Але ні Козел, ні Дзыбаты, зразумела, уголас аб гэтым нічога не сказалі, ды Лецечка ўсё скеміў і па іх маўклівасці. І сам загаварыў аб іншым, аб тым, што было незразумелае яму.

– Баба Зося заходзіла да нас?

– Заходзіла, – адказаў Козел, – і вельмі злавала, што зноў знік кудысьці.

– Не перабольшвай, – не даў Козелу схлусіць Дзыбаты, – запытала толькі, дзе ты ёсць.

– Запытала толькі, – ускочыў з крэсла і пабег па пакойчыку Козел, пабег круга ложкаў, круга прыбранага ўжо, са свежым настольнікам, стала, на якім па-сірочы блакітнелі незабудкі, што баба Зося паставіла яшчэ ўчора, спыніўся каля Колькі.

Але Колька рабіў выгляд, што не бачыць Козела, не адрываў вачэй ад незабудак, якія здаваліся ў іх аднатонным белым жытле не толькі іншароднымі, а нават і выродлівымі. Трывогай павявала ад іх шклянога блакіту. Колька не вытрымаў, абышоў Козела, зняў са спінкі свайго ложка чорныя, з бліскучай стальной дужкай радыёнавушнікі, паклаў іх каля шклянкі з кветкамі. І кветкі ажылі, але для раўнавагі яшчэ чагосьці не хапала. Лецечка азірнуўся, шукаючы гэтага чагосьці. Козел апярэдзіў яго, грэбліва, адным пальцам, падчапіў навушнікі за бліскучую дужку і павесіў на ранейшае іх месца. Колька ўсміхнуўся: Козел бачыць, як і ён, Лецечка, толькі баіцца быць шчырым.

– А цяпер пагаворым шчыра, – сказаў Козел, звярнуўшыся да Лецечкі.

Але гаварыць шчыра Козелу перашкодзіла баба Зося. Яна ўвайшла ў пакой і паставіла на стол каля кветак двухлітровы глёк з малаком. Глёк поўны-поўненькі, з коптурам белай пены. Колька ўзрадаваўся, але не малаку, а нечаканаму з'яўленню бабы Зосі, якая пазбавіла яго ад размовы з Козелам. Яшчэ ўчора ён быў бы рады і малаку, але сёння штосьці ўжо занадта прыхільная да яго баба Зося. У будзень малака прынесла. А мо свята якое сёння?

– Сёння, дзені, снедаць будзем у ізалятары, – абвясціла баба Зося, страсаючы з настольніка нябачнае смецце. У голасе бабы Зосі пры ўсёй яе бурклівасці Лецечка пачуў нязвыклыя для яе дырэктарскія ноткі. І гэты фальш у яе голасе, загадны тон як знялі Кольку з месца і закруцілі яго па пакоі. Колькі можна ім камандаваць? Колькі можна: таго нельга, гэтага нельга, таго не бяры, туды не ступі! А чалавек амаль што пражыў ужо сваё жыццё, лічаныя дні засталіся чалавеку жыць на гэтай зямлі. Дык мае ён права быць самім сабой, рабіць тое, што яму хочацца, хаця б у гэтыя апошнія дні? Мае. Хопіць. У гэтыя апошнія дні ён павінен жыць, як жыве мужчына ў свае апошнія дні.

Але, як павінен жыць мужчына ў свае апошнія дні, Лецечка не ведаў. Хутчэй за ўсё не так, як ён жыў да гэтага. А як? Лецечка з нянавісцю і агідай паглядаў на малако, што прынесла баба Зося, і было яму моташна ад гэтага малака, прыкра было Лецечку і ад таго, што аб ім так клапоціцца баба Зося, прыкра яму было і ад прысутнасці Козела і Стася, прыкра да агіднасці было ад устойлівага паху лякарстваў і хвароб, якія праелі ўжо гэтыя белыя з рудзінкай сцены. Ён не хацеў больш заставацца ў гэтых сценах. Калі ўжо яму наканавана памерці, дык лепей упасці на хаду, на бягу, пад адкрытым небам, каб можна было на развітанне раўнуць па-звярынаму, без рызыкі разбурыць штосьці, без рызыкі абваліць на сябе столь і сцены, каб лёгкім хапіла паветра на апошні ўздых, каб ён паплыў над зямлёй, дасягнуў неба. Туды, на свежае паветра, да хлопцаў, дзе бяжыць, бяжыць па сцежцы саду, смыгаючы на хаду трусікі, Бурачок, дзе смех і раззлаваная Лена Лаза.

– Як хто, а я снедаю сёння разам з усімі, у сталоўцы, – цвёрда сказаў Лецечка.

– Не, Лецечка, не, дзіцятка...

Але Лецечку ўжо было не спыніць. Ён ляпнуў дзвярыма і, разам з кіруючым да сталоўкі людам, памчаў па дарожцы саду, куды не хацелі яго пускаць і дзе так смачна пахла. Хаця, памчаў – гэта, мабыць, гучна для яго сказана. Ён хутчэй клыхаў, чым бег, старанна стрымліваў сябе на спусках, аббягаў, абмінаў карэнне, пянькі. Хочаш не хочаш, а прыходзілася вось так стрымліваць сябе. Сэрца жыло ў ім гэтай раніцай неяк непрыцёрта да цела, і на кожным кроку гэтая непрыцёртасць муляла болем. Нібыта сэрца няспынна кублілася там, у грудзях, згубіла сваё законнае месца і не магло адшукаць яго. Лецечка не жадаў прыслухоўвацца, засяроджвацца на гэтых сардэчных ускідках, імкнуўся думаць пра нешта старонняе, прыемнае, але мімаволі ўсе думкі сыходзіліся на адным, якімі б кружнымі шляхамі яны ні беглі. А ўпартасць і свавольства, з якімі ён кінуў-рынуў малако і ізалятар, і гэтае клыханне-бег бадзёрылі яго. Як ні наракае сэрца, а бегчы цудоўна. Калі ты бяжыш, і жыццё бяжыць, ты нібыта ўтыкаешся ў яго, прасаджваеш яго наскрозь, здзіраеш з сябе напластаванае гадамі, і не хвароба, а прахалода нязведанага ахутвае цела. Ёсць, ёсць смак у хуткасці, у скорасці. На зямлі ж дваццаты век, век скорасці, і як пражыць яго і не адчуць скорасці, імклівага руху паветра, што струменіць па твары і руках і растае ў сэрцы, ахутвае сэрца водарам і халадзінкай мяты. І зямля, што знікае з-пад ног, пакінутыя табой ззаду дрэвы – адкінутае табой і адразу ж забытае мінулае, якое ўпісалася больш у вочы табе, чымсьці ў памяць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x