Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён стаяў у яшчэ макраватым, парным алешніку i скуб лісце. Як лавіў ротам галінку i цягнуў да сябе, заплюшчваўся: дрэва траслося i абкідвала густымі кроплямі, ад якіх у яго была ўжо вільготная спіна. Убачыўшы мужчын, якія неслі ў апушчаных руках стрэльбы, паскі ад якіх амаль цягнуліся па зямлі, чапляліся за кусцікі, ён ужо не думаў выбягаць насустрач, але i не збіраўся ўцякаць. Паразважаў: няхай ідуць сабе на здароўе, куды ім трэба.

—Гавораць, што недзе во тут, у гэтым алехавым гайку, ходзіць той падлетак, ідзе да людзей...

—Страшнавата неяк, халера...— дрыготкім голасам прамовіў маларослы.— Закон жа ест строгі!..

—Бо ідзеш так у першы раз...— хіхікнуў высокі, змахваючы вольнаю рукою з твару мокрае павуцінне i паднімаючы вышэй стрэльбу.— Але паўплятаеш на поўную губу раз-другі дармавога смачнага мяса — i варанага, i паранага, i катлетак, i шметак, — то асмелішся, яшчэ панясешся ў лес... Стой! — Ён раптам стаў, як укамянеў, схапіў за плячо спадарожніка.— Дальбуг, вунь ён стаіць...

—Дзе? — пытаўся той, плюшчыў маленькія вочкі.

—Па кубельцу, брат, будзя...— прашаптаў высокі, ціха здымаючы з плечука сумку i апускаючы яе долу, падымаючы стрэльбу.— Так што не лгалі людзі, бачылі-такі...

Губаты ўсё стаяў i пазіраў, здзіўляючыся, што самі нарэшце ідуць да яго людзі, углядаюцца; ён пачуў пагрозлівы порахавы пах ca ствалоў, але не збаяўся, помніў, што яшчэ чуйней пахла i леснікова стрэльба, якая ніколі не зрабіла яму нічога благога.

—Э-э, стралок!— грэбліва прашаптаў высокі мужчына меншаму. — Ды ў цябе рукі калоцяцца i губы дрыжаць, як у зайца... То я пальну... Калі не ўкладу, то ты тады бі...— i паволі, стараючыся не шумець, не рабіць лішніх рухаў, сціснуў поўныя вусны, што яны пасінелі, прыціснуў прыклад да плечука, прыплюшчыў левае вока, паварочваючыся сам i ведучы ў яго бок ствалом.

Губаты дажаваў лісце, губляючы долу зялёную сліну, хацеў падацца адгэтуль i толькі сабраўся адводзіць галаву, як на міг пачуў, што нешта моцна ляснула, а пасля асляпіла, зваліла з ног, i больш ужо ён нічога пе мог уцяміць: яго ахутала глухая цемната...

1976

ЗОЛКАЯ РАСА

1

...Калі ўгарэліся тоўстыя сухастоістыя, пакладзеныя адзін на адзін вываратні, звуголілася i спапялілася дробнае галлё, Здзіслаў паблізу сябе надзяўбаў рыдлёвачкай зямлі i ўскінуў яе на жар. Той адразу прытух, прычарнеў, а сыры пясок, грэючыся ды высыхаючы, пачаў шарэць, сыпацца праз вуглі на дол.

Гэтае невялікае, але яркае вогнішча палала на тупкім грудку-паляне ў густым, ад таго i зацішным стараватым хвоініку. Палымяныя языкі, іскры імкнуліся ўвысь, дзе адразу за цёплым i мільгатлівым паветрам усё ніжэй ды чарней згушчалася кастрычніцкая цемень, ухалоднівалася сыраватае неба. Калі вада, што выпарвалася з сыраватага камля ,лілася на нямоцны яшчэ агонь, тушыла яго, дык цемра абрыньвалася ледзь не да зямлі, a калі агонь большаў, цёмная навісь адступала — i асветленая паляна мігам прастарнела.

Вакол вогнішча — на кучках назанашанага наноч сушняку — сядзелі Здзіслаў, яго жонка Валя, i паблізу яе стаяў ён, Мішук.

Муж i жонка Акаловічы паспускалі галовы, пазіралі моўчкі на шапатлівы агонь i, здаецца, ні пра што не думалі, хіба толькі з нейкім дзівам глядзелі на свае макраватыя штаны ды чаравікі. З ix цяпер — ад угрэву — цяплілася пара; Мішук зажмурваўся ад гарачыні, дыму, што выядаў вочы, нагінаў галаву над агнём i стараўся ўбачыць, ці не выкіпела вада ў падвешаным на сырой жардзіне кацялку — у ім варыліся грыбы. I агонь, i пара, i дым пяклі ў шчокі ды ў лоб, але ён усё ж пабоўтаў лыжкай у кацялку i адчуў, што там яшчэ рэдка, яшчэ не будуць падгараць дробна пакрышаныя сыраежкі.

—Ну, вось i пара, браткі мае, бульбу пячы! — нарэшце нарушыў маўчанне, усміхнуўся Здзіслаў, падняўся i — нейкі вельмі ж тоўсты ў свае дваццаць дзевяць гадоў, у чаравіках, у джынсах, у самаробным світэры — падаўся да свайго жаўтаватага «Запарожца», што стаяў непадалёку, ля самай туга нацягнутай палаткі, — на ёй цяпер жоўта адбіваўся бляск вогнішча, асвятляў, з неікаю прагаю выхопліваў з цемені.

Здзіслаў нагнуўся, лэпнуў раз-другі далонню па заднix — даволі ўжо з'езджаных — колах i, мусіць, адчуўшы, што яны нагрэліся, упёрся грудзінай i адапхнуў машыну далей. Пасля ўзяў з яе рэчмяшок i вярнуўся да агню.

—Гэта ж, браткі мае, адны прысмакі — печаная ў прыску бульба! — сказаў, прысеў ля яго, Мімука, развязваў некалі зялёны, а цяпер ужо шараваты ад старасці рэчмяшок i дастаў цэлафанавы мяшочак, завязаны капронавай белай ніткай. У ім было з паўвядзерца бульбы. — Зараз, браткі мае, пачастую вас, векавечных гараджан, лепшаю беларускаю страваю... Ласункам пастухоў i начлежнікаў — вялікіх рамантыкаў... Як i мы во сёння...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x