Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—Іхняя i матка ганарлівая была, некалі нашаму Адаму адмовіла. З багатай сям'і была, а мы з беднай.

—Суседка наша зноў грубая, — сказала яшчэ адну навіну Волька.

—Дай божа, — прамовіў.— У яе ж толькі двое. Можна i яшчэ адно, два, а то i болей дзяцей мець. Цяпер усяго ж усім хапае. Калі малыя дзеці, дык ix, здаецца, поўна, шмат клопатаў з імі, вырастуць — разыдуцца, нікога не ўгледзіш, адзін застанешся. Цяпер мала ў вёсцы дзяцей, лічы, усё людзі сярэдняга i пажылога веку. A калі мала дзяцей, маладых — старэе веска.

—Можа, i праўду вы, дзядзька, кажаце. I хапае ўсім усяго, i веска без дзяцей ды маладых старэе. Але ж маладыя цяпер не хочуць многа дзяцей. Адно, два завядуць — i ўсё. Баяцца лішніх клопатаў.

—I дарэмна. Без клопатаў псуецца чалавек.

—Можа, каб меліся яслі, садзік, дык яшчэ смялейшыя былі б. А то, у каго няма бабы ці дзеда, не маюць з кім дзяцей пакінуць, калі абое на рабоце. Учора да нас новыя настаўнікі прыходзілі, прасілі маму паглядзець іхняе дзіця колькі гадзін, пакуль самі з работы прыйдуць.

—Пойдзе маці?

—Дзіця ж іхняе зусім яшчэ малое, месяцаў шэсць ці сем толькі. Вучыліся разам, пажаніліся... A ў мамы, самі ведаеце, якія рукі. Дзе ж яна вынасіць на ix малое? Ды i сваіх бэйбусаў чацвёра.

—Можа, нехта ўсё ж падрадзіцца паглядзець?

—Не ведаю, — паціснула плячыма Волька.— Наўрад хто захоча цяпер глядзець чужыя дзеці. Хто сваіх унукаў гадуе, хто, пагадаваўшы ўжо, не хоча лішняй марокі. Пенсію атрымалі — можна i ўздыхнуць лягчэй...

—Трэба ўсё ж маладым памагчы, — сказаў Сямён.— Яны прыехалі вучыць нашых дзяцей, выводзіць у людзі — а мы адварочваемся ад ix. Хіба не гэта добра? Хіба гонар — не ўважыць настаўніка?

—Канечне ж, трэба памагчы, — згадзілася Волька.— Можа, хто i падсобіць.

—Грэх вялікі, калі не хочаш памагчы чалавеку ў бядзе, — прамовіў.— Дабра тады на свеце меншае. Зашмат, як пустазелля, сеецца зла. А зло губіць усё людское ў чалавеку.

Вольцы стала няёмка. Яна падтакнула яму i пастаралася сысці з двара. Ён жа са шкадаваннем доўга пазіраў ёй услед — невысокай, тоненькай, гаротнай, але, здаецца, не зусім чулай да чужой бяды. На словах спачувае, але далей свайго спачуваыня ступіць не хоча. Не такая ўжо хворая яе маці, магла б i паглядзець гадзіну-другую тое настаўніцкае дзіця.

Не ведаў прыезджых маладых настаўнікаў, не бачыў ix сына ці дачку, але трывожыўся ўвесь дзень: як яны будуць жыць? Што ім рабіць? Ісці на працу i браць з сабою шасцімесячнае ці сямімесячнае дзіця? Якая ж у ix тады будзе работа i якое маленства будзе ў дзіцяці? Трывожыўся яшчэ i таму, што, як можна смела сказаць, паглушэлі вясковыя людзі да чужых непрыемнасцей i нягод, не кідаюцца, як некалі кідаліся, памагчы небараку, таму, каму часова цяжкавата. Ці ён нешта перабольшвае, перажывае за настаўнікаў іменна таму, што некалі i яго жонка, Маруся, Марыя Палікарпаўна, была настаўніцаю, гэтаксама мела нямала клопатаў з чужымі i ca сваімі дзецьмі? Можа, іншыя людзі абыякавыя да чужой бяды, каб навучыць людзей умець найперш самім клапаціцца пра сябе, пераадольваць усякія — малыя ды вялікія — цяжкасці?

Па тэлевізары паказвалі кіно. Пра калгас, пра вясковы люд, пра клопат аб кожным чалавеку. Сямён, начапіўшы аісуляры, сядзеў на канапцы, глядзеў гэтае кіно, не толькі здзіўляўся, але аж ківаў галавою: як спрытна i хораша ўсе гавораць! Вось каб так усё i было! Ды тут, у Міланьках!

Пачуў: у хату зайшоў чалавек. Знаёма затупаў сюды, у лепшы пакой. Андрэіха — Андрэева жонка, Вольчына маці. Невысокая, поўная, як капа.

Здзівіўся: чаго яна зайшла? Пад вечар, калі ледзь не сустрэліся каля яго хаты, яна надзіва жвава шуснула ад яго, нібы не заўважыўшы. A цяпер вось, увечар, сама зайшла.

—Сямён, ці е ў цябе перац? — сказала тая адразу, нават не павіталася.— Хочам закатаць гуркі, памідоры, а перцу няма. Перавёў зяцёк, любіць дужа вострае.

—Ды е. Сядзь, пашукаю. Паглядзі кіно. Пра вёску. Дужа хораша гавораць, — адказаў Сямён i падаўся на кухню.

—Няма калі кіны глядзець. Кажу ж, работы багата, — прамовіла Андрэіха i затупала за ім. Калі падаў пакецік чорнага перцу, дык адразу, хаваючы позірк, хацела вымкнуцца з хаты.

—Пачакай, дзеўка, — ён затрымаў неспадзяваную госцю.— Е да цябе пару слоў. Скажы: ты зусім не захацела паглядзець настаўнікам дзіця?

—Нашто мне чужыя дзеці? — адказала, запыніўшыся каля парогa.— Сваіх унукаў няма? Не, е. Грошай мала? Не, хапае.

Ён уключыў тут, на кухні, святло. Андрэіха не толькі прыплюшчыла ад яркасці вочы, але i сумелася. Сэрцам адчуў: на душы яе разгубленасць, неспакой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x