Анатоль Бароўскі - Азірніся ў каханні

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Азірніся ў каханні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Азірніся ў каханні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Азірніся ў каханні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў. Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.

Азірніся ў каханні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Азірніся ў каханні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І я маляваў цяпер абодвух — Айца і дзеда Міхася. Стараўся, каб яны былі падобныя адзін да аднаго. Не забыўся накідаць абрысы і месячыка, што праплываў паўз нас, і пугу-маланку... Для чаго маляваў, не ведаў. Лепш за вялікіх майстроў Іванава і Веласкеса зрабіць, безумоўна, я не мог. Але ж цягнула невядомае і неадольнае жаданне напісаць Божаньку — Божаньку-мудраца, Божаньку-прарока. Жартаўніка і простага зямнога чалавека.

Мне ніколі так не працавалася, як цяпер. Мне здавалася, што пэндзаль сам хадзіў, што я яго і не трымаў у руках. Можа, упершыню я адчуў, што такое натхненне.

Я не вылазіў са сваёй верхатуры цэлы дзень, потым вечар і ноч зноў правёў за мальбертам. Знямогся — гудзелі рукі і ногі, галава стала важкая і пустая. Не памятаў, як і дзе заснуў. Прачнуўся на падлозе каля мальберта...

Першае, што я заўважыў над габой — шэрую столь. Адлежаў руку і не адчуваў яе — а як падняўся, яе пачалі «кусаць мурашкі». Гудзела галава, быццам учора была сяброўская вечарынка і я ўзяў лішку.

Балкон быў чамусьці адчынены — помніцца, на ноч я зачыняў дзверы, каб не перашкаджалі гукі дзяцей і гудзенне машын. Хто ж адчыніў?

Стрэлкі на гадзінніку паказвалі палову пятай.

Калі ж я пільна прыгледзеўся да намаляванага, то заўважыў, што Божанька, якога я намаляваў на воблаках у правым кутку, перамясціўся ў левы, ніжні, — і хітра паглядаў на мяне.

У маю душу пракраўся страх. Мне стала не па сабе. Адчуў, што нейкія патаемныя сілы акружаюць мяне, кіруюць мною.

Мне падалося нават, што нехта хадзіў па пакоі рыпелі маснічыны. Адчуў, як па спіне пацяклі халодныя раўчукі.

4.

Твар у Фядоса Рыгоравіча старанна паголены. У вачах спакойнасць і задаволенасць. Ён раз-пораз закусвае верхнюю губу, сядзіць з дзелавым выглядам, як бы даказвае самому сабе, што робіць усё правільна і прыстойна. І што ніхто ў свеце не зможа папракнуць яго за нейкія памылкі, калі яны і ёсць...

Але іх быць не можа. Таму што ён абраны, правераны, за яго галасавалі выбаршчыкі. А таму ён чысты, як золата вышэйшай пробы, і на ім не можа быць ніводнай плямінкі.

На століку, што злева прыткнуты да вялікага стала, зазумерыў плаўна і пяшчотна, як прасіў прабачэння за турботы, тэлефон. Вочы не адрываліся ад паперчыны, а левая рука прывычна падалася да трубкі. У промнях сонца зырка бліснула крышталёвая запінка.

— Ганчарэнка, — глухім і аўтарытэтным голасам азваўся гаспадар кабінета і глядзеў у акно — вусны сціснуты, душэўны камертон настройваўся на хвалю, прымяраўся, як патрэбна гутарыць з тым, хто пазваніў, — што невысокае начальства, тое было зразумела па тэлефоне. — Ганчарэнка слухае.

У трубцы нейкі момант маўчанне. Потым пачуўся кашаль, пытанне:

— Фядос Рыгоравіч? Шылко. Прасілі пазваніць?

— Прасіў, Пётр Лаўрэнцьевіч. Як там у вас жыллёвы фонд?

Шылко — генеральны дырэктар дрэваапрацоўчага аб'яднання — трохі памаўчаў, чуваць было, як гартаў паперы ў сябе на стале, адказаў няўцямна:

— Ды тут як паглядзець. Так-то яно быццам і ў норме, а калі па сутнасці, то трохі і не вытанцоўваецца.

— Не разумею, Пётр Лаўрэнцьевіч, растлумачце.

— Добра. Не хапае нам дзвюх кватэр, хоць разбіся. Людзі вельмі заслужаныя, ды і абяцаў я ім, а тут... Вы ж абяцалі ў гэтым годзе вярнуць нам даўжок.

— Абяцаем мы многім. А потым непрадбачаныя нечаканасці. Так?

— Так-то яно так, Фядос Рыгоравіч, — кашлянуў зноў генеральны дырэктар, прадчуваючы, мусіць, што дабром размова не скончыцца, — але ж і людзьмі заставацца трэба.

Фядос Рыгоравіч усміхнуўся, падумаў сам сабе: «Хітрыць генеральны, бедненькім прыкідваецца. Сам жа ведае, што мы вышэй абставін і нікуды ад гэтага не падзецца... Не, брат, нікуды ты не ўцячэш ад мяне. Жыць з начальствам трэба мірна, тады і лягчэй самому працавацца будзе...»

— Так, доўга гаварыць не будзем. Есць просьба — гарвыканкому неабходна адна, усяго адна кватэра! — старшыня сказаў галоўныя словы і зноў паглядзеў па акно — чакаў, што адкажа цяпер дырэктар.

У трубцы зноў чулася маўчанне: пяць, дзесяць секунд... Ганчарэнка не падганяў, таксама маўчаў. Выпрабоўваў нервы Шылко. Верыў, што зломіць яго.

— Не магу, — пачуўся глухі адказ.

— А падумаўшы, Пётр Лаўрэнцьевіч? — пытанне было ўжо з'едлівым, з падколам, бо чуўся і працяг яго: «Падумай, бо могуць быць вялі-ікія непрыемнасці...»

— І падумаўшы, Фядос Рыгоравіч, не магу. Хоць павееце. Усё ўжо зацверджана. Людзі ведаюць, каму што будзе выдзелена. Ужо і мэблю заказалі сабе, грошы ўнеслі. Што хочаце рабіце, я не магу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Азірніся ў каханні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Азірніся ў каханні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Анатоль Бароўскі - Пякельны рай
Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі
Барыс Пятровіч - Сон між пачвар
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч
Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак
Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Азірніся ў каханні»

Обсуждение, отзывы о книге «Азірніся ў каханні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x