Анатоль Бароўскі - Азірніся ў каханні

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Азірніся ў каханні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Азірніся ў каханні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Азірніся ў каханні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў. Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.

Азірніся ў каханні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Азірніся ў каханні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Згодзен, згодзен, святы Айцец, на ўсё згодзен!

— Тады быць таму! — падняў стары руку над галавой, але не мяне перажагнаў, а суседняе воблака, што пакрысе сунулася на нас.

Ён ступіў на яго, ёмка ўсеўся і больш ужо не глядзеў у мой бок. Як і не ведаў мяне, і ніколі не бачыў, не страчаў нідзе.

Во дурань: дамовіўся з Богам і не ведаў, пра што дамовіўся. Паддурыў мяне Айцец, ой як паддурыў!

І тут да мяне аднекуль з вышыні данёсся зычны і грамавы голас:

— Тры і тры даю табе. Адзін цуд — для каханай. Другі — для ворага. А трэці, грэц яго, — для няшчаснага. Для каханай ты можаш узляцець да нябёсаў — зрабіць яе шчаслівай ці наадварот, як пажадаеш. Ворага можаш знішчыць ці яго зброю, ажывіць забітага ворагам. Трэцяе — даць зрок невідушчаму ці ногі калеку...

Я ўважліва слухаў, стараўся запомніць кожнае слова, бо паверыў адразу і аддана ва ўсё, што пачуў, паверыў ў сябе іншага, усёмагутнага і моцнага. Але калі я прыняў боскі дарунак, то здзівіўся — не пачуў той палёгкі, якая жадалася.

Дык у чым ён, Цуд? У тым, што мне стала не лягчэй, а ўтрая цяжэй. Цяпер жа перада мною паўстала задача — як найлепш распарадзіцца трыма маімі жаданнямі... Як Пугачова спявае? Тры жаданні, толькі няма рыбкі залатой? У мяне ж, здаецца, ёсць рыбка, ёсць тры жаданні. Божа, навучы мяне розуму, каб я ўдала імі распарадзіўся.

— Ды запомні яшчэ, ганарлівец, — зноў данёсся голас аднекуль зверху, толькі ўжо з другога боку — ззаду: — Кожны цуд — роўны аднаму году жыцця. На тры, чуеш, на тры гады скароціцца твой век...

Я пачуў. І зніякавеў. У гэтым жыцці за ўсё трэба нечым плаціць. За цуды — сваім жыццём.

— А калі іх можна будзе здзейсніць?

Адказу не пачуў. Замест яго непадалёк ад мяне нешта зашыпела, затрашчала, потым белая пуга зыркай маланкі пранізала два абцяжараныя свінцовасцю аблокі. Яны сутыкнуліся лоб у лоб, не саступіўшы адзін аднаму дарогу. Я закрыўся рукамі — як ратаваўся ад нечага, не ведаючы, ці то Айцец сварыўся на мяне, ці то ўхваляў мае думкі.

Прыгледзеўся — а то зусім і не воблакі былі, а нейкія жывыя істоты з абліччамі не то людзей, не то звяроў...

Я сеў на тое воблака, на якім сядзеў святы Айцец. А загадкі адна за адной прыляталі да мяне.

Маўчала неба. Маўчаў Бог. Я зноў крыкнуў у шэрую прастору і зноў не пачуў адказу.

Калі расплюшчыў вочы, найперш падумаў: «Сон? Ці ява?» Ува мне адбылася нейкая значная перамена. Калі сон, то ён быў велічны, з намёкам. У маіх руках была «Шчыгрынавая шкура» Бальзака, якую я пачаў чытаць звечара.

Я так яскрава бачыў Усявышняга, яго рукі і ногі, а вочы — не то сумныя, не то вясёлыя — запомніліся найбольш...

3.

У маім інтэрнацкім пакоі ціха і адзінока. На стале маўчыць, не цікае будзільнік — усё не збяруся аддаць у рамонт.

На вуліцы лета, цяплынь. Праз вокны да мяне далятаюць птушыныя галасы.

На сцяне, над маёй галавой, свяціўся ад акна сонечны прамавугольнік. Пасля ён перабярэцца да дзвярэй.

Дзень у мяне распісаны да гадзіны. У інтэрнаце я жыву ўжо год. Перабраўся сюды пасля таго, як мяне кінула жонка. Выпускныя экзамены я заваліў, правільней, завалілі маю дыпломную работу. А я не вынес таго і кінуўся ў абдымкі Бахуса. Быў не раз у выцвярэзніку. Жонка знемаглася змагацца за мяне і падала на развод. З'ехала некуды — каб і не бачыць мяне. Што ж, усе правільна.

Ногі неслі мяне порстка і лёгка. Быццам быў я бязважкі, быццам у мяне выраслі крылы. Я дзівіўся нечаканай перамене, а прычыны не мог знайсці — вінаваты велічны мой сон?

Дзень быў сонечны, з белымі аблокамі. Я нейкі момант не адрываўся ад іх, успамінаў нядаўні сон і ўсміхаўся: а сапраўды было б добра сесці на воблака.

На думку прыйшло яшчэ адно — захацелася намаляваць свой сон. І Айца. І воблакі. І блакіт неба — там, на вышыні, быў ён нейкі празрысты, мяккі, хоць рукой пагладзь.

Мая майстэрня была як ў Бога за пазухай.

Будавалі над Прыняццю дом. Па праекце гарадскога архітэктара Панфіленкі. Дык от, мой старэйшы сябра — мастак-кераміст Пушкарчук — угаварыў архітэктара над дзевятым паверхам размясціць майстэрні мастакоў. Са шкляным дахам. Каб на мальберт падала натуральнае святло.

Я пра тое не ведаў. А каб і ведаў, то ўсё роўна не разяўляў бы рот — маглі выдзеліць любому, толькі не мне. Выпадак з выцвярэзнікам ды і ранейшая сварка, якую я ўчыніў у гарвыканкоме, доўга будуць помніцца гарадскім уладам. А найбольш загадчыку аддзела прапаганды гаркома партыі Здроку, якога я абазваў дурнем за тое, што ён пачаў мне раіць, што пісаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Азірніся ў каханні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Азірніся ў каханні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Анатоль Бароўскі - Пякельны рай
Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі
Барыс Пятровіч - Сон між пачвар
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч
Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак
Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Азірніся ў каханні»

Обсуждение, отзывы о книге «Азірніся ў каханні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x