Анатоль Бароўскі - Азірніся ў каханні

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Азірніся ў каханні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Азірніся ў каханні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Азірніся ў каханні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў. Лёс герояў «Княжабора» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню І прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.

Азірніся ў каханні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Азірніся ў каханні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я буду ведаць не толькі пра гэта. А пра тысячы невядомых чалавецтву ісцін, якія памаглі б людзям пазбавіцца ад фізічных і душэўных хвароб, ад адчування болю. Але такім шчасцем я не змагу падзяліцца, бо парушу няйвялікшую і свяшчэнную тайну на зямлі — навучу людзей быць бессмяротнымі.

Тады ж, у тое самае імгненне, перастане існаваць жыццё...

Восень, лістапад, ліставей...

Падай, падай, срэбразвоннае лісце, укрывай сабою зямлю, каб потым накрыцца новай коўдрай — пульхным цёплым снегам.

А пакуль я ляжу на тваім прасцірадле, буду ўспамінаць, успамінаць, можа, і дакапаюся да прычыны, чаму ж так адбылося і менавіта ў такі перыяд, калі я і без душэўнай траўмы стаю на краі абрыву... Я многае магу ўспомніць — які ранак быў вясной дваццаць гадоў назад і як нас хаваў парасон ад цёплага дажджу, і таму мы забыліся на яго, як прачытаў першую кніжку і калі празвінеў для мяне па-іншаму сэнс вядомых і нязначных слоў кахання...

І яскрава ўспамінаецца ўчарашні, пазаўчарашні дзень, помню, з-за чаго ўпершыню пачало хвалявацца і балець сэрца. Як прагучала першае балючае слова знявагі і папроку. Я помню адценне ў голасе. І на адлегласці бачу яе твар, сумныя вочы. Але голас цвёрды, рашучы.

Ад галінкі адрываецца ліст — вялізны, шырокі, нібы аладак, што пякла мне некалі мама, — як даўно тое оыло. А можа, гэта і не ліст адрываецца, а я, ды не адрываюся, а яна галінка, страсае з сябе непатрэбны груз, пазбаўляецца яго, каб адчуць сябе вольнай. І незалежнай.

А і сапраўды — існуе заканамернасць. Ва ўсім. Ліст у галінкі не пытаецца, ці можна яму не адрывацца. І не просіцца пачакаць яшчэ які час. Гэтак і яна, не зважаючы ні на што, вызваліцца ад непатрэбнага цяжару. І адчуе незвычайную лёгкасць.

А восень плыла, набіралася моцы, ткала сабе стракатыя андаракі і хусткі, прымярала на сябе і тут жа скідвала ўборы на зямлю. У той жа час, як аблятала лісце, чулася шчымліва-салодкая мелодыя.

Як спакойна ляціць лісце ў першым і апошнім сваім палёце! Мне б яго спакойнасць і мудрасць. Добра, што з сабою не цягаю ў лес падрамнік — абавязкова не ўтрымаўся б і паспрабаваў бы перанесці наваколле на палатно. А можа, і не — пашкадаваў бы псаваць пэндзлем такую прыгажосць. Намалюю горш, чым яна ёсць.

Лістапад...

Ліставей... І воблакі нада мной плывуць спакойна і ўрачыста. Узляцець бы на іх, пасядзець, паразважаць пра жыццё, перакінуцца словам-другім з Айцом, параіцца — мо і падказаў бы што пэўнае...

Я, калі шчыра, ужо амаль і не ўспамінаю пра нашае каханне. Яна пашкадавала сваю сям'ю (і правільна зрабіла), не пашкадавала мяне. Але пасля таго я баюся застацца адзін на адзін з жанчынай — баюся, што зноў пачую нейкае ласкавае слоўца. Або не ўтрымаюся і скажу яго сам. Тады і пачнецца, паўторыцца зноў тое ж самае. Каму захочацца зноўку перажываць пражытыя драмы? Лепей глядзець іх у кіно ці на сцэне. Або пачуць ад каго...

Эх, лістапад, лістапад...

2.

— ...Божа, ты ўсё можаш, ты на ўсё здатны, ты ж — усёмагутны. Зрабі так, каб я быў вышэй над людзьмі мог, як і ты, хоць адзін раз зрабіць цуд!

Бог нейкі момант маўчыць, а потым, хітра прыжмурыўшы вока, з'едліва спытаў:

— А не пашкадуеш, ганарлівец?

— Аб чым? — не ўцяміў я.

— Ну, калі навучышся рабіць, тварыць цуды.

— Не! — амаль крыкнуў я. — Не пашкадую. Век на цябе маліцца буду.

Бог зноў хітра глядзіць на мяне, мезенцам да зуба дакрануўся, цікавіцца:

— А цяпер чаму ж не молішся?

Я хуценька перахрысціўся.

Айцец задаволена ўсміхнуўся, усеўся ямчэй на мяккае воблака, бы на канапу, уздыхнуў — рукі склаў на грудзях.

Цяпер павінна адбыцца нешта незвычайнае, чакаю, калі святы Айцец прыступіць да чарадзейства. Можа, ператваруся я ў нейкую іншую істоту? А твар у мяне будзе чалавечы? Ці пазнае тады мяне Наташа? Але нічога такога не адбывалася, і я занепакоена глядзеў на Бога.

Ён маўчаў, склаў рукі на жываце і, здаецца, драмаў, прымружыўшы павекі.

Паўз нас плыў жоўты месяц у бліскучым арэоле, ён свяціўся ў нейкай таямнічай святасці, аж зіхацеў. Айцец на яго не звярнуў аніякай увагі, адно не адрываў позірку ад сваіх худых і белых ног — няўжо дзед ніколі не выстаўляў іх сонцу?

— Ну, што ж, на тым і парашылі, — уздыхае Айцец, кладзе далоньку ў далоньку, і я толькі цяпер заўважаю, што яны ў яго нейкія кашчавыя, маленькія, бы ў нашага дзядзькі Вінцэся, якога скалечыла ў вайну, — быў ён маім суседам. — Дык ось так, дарагі мой, калі я старэчым сваім вухам цябе правільна пачуў, то ты, грэй яго, згодзен на ўсё?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Азірніся ў каханні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Азірніся ў каханні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Анатоль Бароўскі - Пякельны рай
Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі
Барыс Пятровіч - Сон між пачвар
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч
Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак
Анатоль Бароўскі
Анатоль Бароўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Азірніся ў каханні»

Обсуждение, отзывы о книге «Азірніся ў каханні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x