Прамаўчаў. Пазіраў, як у Засценку атухала полымя — спачатку яно спала, толькі памігцела нейкі міг у вачах, пасля раптоўна хлынула на вёску цемната.
Ззаду кавалеры-ганарліўцы ўсё яшчэ ўпрошвалі Кацярыну вярнуцца да ix. Ім не хацелася ісці ў тую кампанію, куды імкнуўся Янка. Самае вялікае — яны калі-нікалі заходзяць на вечарынкі ў Засценак — да шляхты.
«Не дай бог, каб была дома Зося i ўбачыла мяне з акна ў гэтай кумпаніі...— з жалем падумаў Янка.— I блізка тады не падпусціць да сябе. Адгоніць з пагардаю: бяжы да тых, з кім пад ручку шпацыраваў!»
Гаворачы, падышлі да хаты Мішуковых. Яна была перад вялікаю вясковаю лагчынаю, дзе ўвесну i ўвосень заўсёды шмат вады. Процьма яе i ў летнія ліўні. Раней тут, кажуць, i абрываліся Янкавіны. Бо недалёкі, за вярсту, Засценак, дзе асела некалі шляхта, быў ужо хутар. Але пасля паміж лагчынаю i Засценкам — на горцы, на пясочку — пачалі ставіць хаты прышлыя людзі, Супраневічы i Вайтковічы, Чорныя, як на ix гаварылі, i паволі, год за годам, звязалі вёску з Засценкам, a самі апыпуліся ў цэнтры. А гэты цэнтр чамусьці назвалі Сялом.
Яны, Чорныя, людзі тут адметныя. Калі ўсе астатнія мужчыны i кабеты звычайныя, са светлымі, ці з русявымі, ці зрэдзь i з рыжымі валасамі i блакітнымі вачыма, дык Чорныя інакшыя. Руда-цёмныя, нібы цыганы. У ix чорныя, што смоль, валасы, вялікія чарнявыя вочы, абвіслыя ніжнія губы. Калі з ix раднi хто возьме «белую» ці хто з «белых» пойдзе замуж за ix, дык усё роўна павядуцца дзеці цёмныя, у іхнюю гарачую кроў, з іхнім дзёрзкім i смелым характарам.
Чорныя — не тутэйшыя. Кажуць, сюды яны — нібы мешанцы тутэйшай крыві з татарскаю — перабраліся з-за недалёкага Немана, з Чорнай Русі[ 4 4 Чорная Русь — гістарычная вобласць у верхнім i сярэднім цячэнні Немана i яго левых прытоках.
] яшчэ за Радзівілам[ 5 5 Маецца на ўвазе час да 1772 года.
], калі ў гэтых мясцінах капалі балотную жалезную руду. Ix i іхніх землякоў яшчэ называюць i інакш — занямоне, ці занямонцы. Канечне ж, іхнія прадзеды ўцяклі сюды ад беззямелля, кінуліся ў заработкі на завод на выплаўцы жалеза ў Налібаках. Але ні тыя, нi гэтыя Чорныя не пабагацелі, засталіся самыя беззямельныя людзі. Век з ix — найміты, парабкі, хадакі ды ездакі па шчасце ў горад i за мяжу. Сёй-той з ix у роспачы выходзіў шукаць лепшую долю i з нажом на вялікую дарогу, употай шастаў уночы на далейшых вёсках па гумнах ды свірнах.
Праўда, не Сяло цяпер захвалявала Янку. Іншае. А што, калі Зося дома i пазірае ў гэтую хвіліну на яго?
— Ваня,— прамовіла Кацярына,— хочацца сказаць табе адно пажаданне. Хлопец ты відны, цябе любяць i будуць любіць дзяўчаты, дык не разбэшчвайся ад такой увагі. Пакахае хто цябе, пакахаеш ты — цані, беражы каханне. Страціш яго — шмат страціш. Калі i не ўсё. Хоць, я веру, ты будзеш добры муж.
— Ды ніхто не хоча за мяне ісці замуж...
— Няпраўда, манюка.
— Ды праўду кажу: адмахваюцца ўсе памялом...
— Ой, які хітры! — здзівілася Кацярына.— Бяры вось Машу. Чым кепская дзяўчына?
«Жонка дык жонка будзе! — падумаў.— I гультайка, i распусніца... Цесць — поп-машока ды мацюжнік...»
— Ды не раўня я ім,— адказаў.— Яны ў горадзе вучыліся, а я тут усяго два класы асіліў. Яны i самі больш на Дзяжко, на Гарбуковіча ды на Петухова глядзяць. Тыя вучаныя, на добрай службе. А я хто? Лапаць. А лапаць боту не пара...
— Дуры, дуры нам галаву! — уставіла сваё слова Маша.— Мы ж добра ведаем, што яно i як... Ведаем, на каго ты маеш вока...
— Ну, на каго? — усміхнуўся.
— Нa таго, чые вокны толькі што вачыма еў...— з іроніяю адказала Маша.— На ганарыстую Зоську!
— От, выдумляеце нешта.
—Не выдумляю. Усе ведаюць: аж млееш за ёю.
«Злыя гэтыя пападзянкі,— падумаў.— Як восы. Вучаныя, гарадское вучылішча ў Нясвіжы паканчалі, ганарлівыя, што без качаргі носа не дастанеш, а ніхто нават i не пасватаецца... I Дзяжко, Гарбуковіч ды Петухоў круцяцца каля ix, жлукцяць папоўскую гарэлку, а не завіхаюцца браць каторую, з беленькімі ручкамі, замуж. Смяюцца за вочы: «Хай пашукае бацюшка іншых дурняў!»
— Ну ідзі, Янка, не будзем табе замінаць...— запынілася каля Супраневічавага плота Кацярына.— Удачы табе... Мы з табою ці з вашаю Кастусяю яшчэ пашэпчамся. У нас ёсць адна сакрэтная размова...
«Канечне ж, пра Алеся...— здагадаўся.— Можа, i сёння нешта сказала б, каб не гэтыя цытры...»
5.
Гаспадар, Супраневіч, яшчэ таптаўся каля хлява. Здаецца, мяшаў пакалкам у цэбры сечку.
Янка зірнуў на яго цёмную, сагнутую постаць толькі на міг, адразу ж перавёў вочы на маленькае акно: хто там, у хаце?
Читать дальше