Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Петухоў зноў апусціў вочы, напомніў:

— Распішыцеся, Аляксандр Іванавіч, i аддайце позву мне. Мы аддадзім яе прыставу, а той верне судовай палаце.

Алесю стала ўжо няёмка, што Петухоў бачыць разгубленасць i адчай у іхняй сям'і. Каб не даць яму вельмі пацешыцца, ён наўмысна загаварыў да таго:

— Вы не можаце, пан ураднік,— пры гэтым наўмысна не назваў таго па імені i па бацьку, a толькі як службовую асобу,— растлумачыць, што значаць 51-шы i 129-ты артыкулы?

— Чаму не, магу,— ахвотна згадзіўся той, дастаў з сумачкі «Уголовное уложение».— Артыкул 129 мае на ўвазе асоб, вінаватых «в произнесении или чтении публично речи или сочинения или в распространении или публичном выставлении сочинения или изображения, возбуждающих: 1) к учинению бунтовщического или изменнического деяния; 2) к ниспровержению существующего в государстве общественного строя; 3) к неповиновению или противодействию закону... 6) вражду между отдельными частями или классами населения, между сословиями или между хозяевами и рабочими». За гэта можа быць высылка на пасяленне, зняволенне ў «исправительном доме» альбо ў турме да 3 гадоў (пры абцяжарваючых акалічнасцях да 8 гадоў катаргі).— I далей, не падымаючы галавы, дадаў: — У артыкуле 51 гаворыцца аб «преступном деянии, учиненном несколькими лицами»...

Маці заламала рукі, глуха застагнала; заміргалі-заміргалі вейкамі Кастуся i Ядзя, плаксіва зморшчыліся.

— Так што наракаць вам не варта...— складваючы паперы ў сумку, прамовіў Петухоў.— Злачынныя дзеянні Аляксандра Іванавіча яўныя, відавочныя. Гэта: i яго прамовы перад канцэртамі, i падбухторванне сялян да змены існуючага ладу, i яго часопісы, i злачынная групаўшчына...

Петухоў зноў стрымана, нібы ветліва развітаўся i пашыбаваў з хаты, важна несучы над пахаю рудую сумачку.

Маці загаласіла. Зірнуўшы, Алесь убачыў у яе невялікіх, шараватых, нават, бадай, ужо выцвілых вачах страх. Боль за яго, як яна думала, разумнага, добрага, але нешчаслівага сына.

— Пасадзяць цябе, сынок,— прыгарнула да грудзей худыя рукі.— Змарнуюць твае маладыя гады.

Ён i сам цяпер разгубіўся: праўду маці кажа, пасадзяць. Ну што ж, турма дык турма. Урэшце перасталі катаваць душу, рашылі вызначыць яго лёс. Лепш ведаць, што будзе, чым жыць з няясным чаканнем i з няведаннем, што будзе нават заўтра. Перасіліў разгубленасць, адчай, усміхнуўся:

— Не спяшайцеся аплакваць мяне... Я ж не нябожчык. I да пакарання смерцю не прысудзяць...

Але пазней, калі расхваляваныя кабеты пайшлі на двор, у грады, а ён застаўся адзін у цеснай цяпер, здаецца, i няўтульнай хаце, не мог супакоіцца. Нешта зрушылася ў яго душы. Ён стаў сам не свой. Ці можа хто быць спакойны, абыякавы да пагрозы кары, турмы? Ды за што? Калі судзілі б за хітрасць, крадзеж, забойства ці прыстасавальніцтва, дык было б нашмат лягчэй.

«Якія трэба даваць паказанні? — думаў.— Па якой «дзейнасці, што падрывае асновы нашага самадзяржаўя»? Хіба ўсё тое, што я рабіў, можна назваць толькі так? Хіба ніхто не заступіцца?»

Не знаходзіў сёння прытулку ні каля сваіх кніг, ні на ціхім, сонечным двары. Адчуў: трэба сысці некуды, пабыць аднаму. I ён сцежкаю падаўся да Могліц, да лесу.

З загумення згледзеў: у сваім двары стаіць, абапёршыся на плот, Шлёма i пазірае нa ўсход, удалячынь. Відаць, думае пра сына, які нечакана, тыдзень таму, збег з дому. Нi ім, бацькам, ні яму, Алесю, нічога не сказаў. Учора Шлёма прыходзіў да ix, распытваўся, можа, ён, Алесь, што ведае пра Фолю. Не пачуўшы нічога, змаркотнеў, хітаў галавою, скардзіўся, што бог кепскага сына яму даў.

Малады лес цяпер, яснаю, цёплаю часінаю, быў павесялелы. Свежы, зялёны, абмыты вясеннімі дажджамі. Пад шмат якімі хвоечкамі былі новыя жаўтаватыя ямкі — нехта драў маладое карэнне на кошыкі. Сям-там былі зрэзаныя, зламаныя верхавінкі, замест ix жаўцеліся аголеныя канцы — дзеці скручвалі верхавінкі на стралялкі ці, можа, i на калатушкі. Па хвойніку зелянелася высокая трава, купкі шчаўя; недзе блізка зачэкала сарока; у небе заліваўся жаваранак: паблізу зарыпеў воз, заляскалі колы — відаць, нехта з гаспадароў вёз дровы. Усё знаёмае, звыклае, як i кожны дзень. Ды толькі нязвыкла было, калі не пуста, дык крыўдна, пакутліва, самотна на яго душы.

Алесь сышоў з тупкай дарогі i пайшоў маладняком. Цяпер адчуў: ён павінен не толькі пабыць сам-насам, але мусіць схадзіць да Гаспадаракаменя.

Мінуўшы Могліцы, перасек падсохлае ўжо, з маленькім зялёным пустазеллем аранае ўвосень поле, гладкую i тупкую стаўбцоўска-кляцішчанскую дарогу-сыпанку i па яе ўзбочыне, дзе было шмат раўчукоў пасля паводкі, змытых з дарогі жоўтых каменьчыкаў i пяску, пайшоў да блізкага маладога бору, да Палосак, як тут казалі. Пазней, каля таго лесу, каля межавых слупоў i табліцы з назваю лесу, павярнуў налева i па іншай, ужо вузейшай i няроўнай дарозе, што вяла ў Сухі Мох, куды людзі ездзілі па бярэзнік, па сена, падаўся да валуна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x