Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ён-то, Пётрык, ліхі чалавек,— паразважала маці, тручы памытыя нядаўна, але не белыя, а парэпапыя, чарнаватыя ля пазногцяў рукі.— Вікця — кабета добрая, спагадлівая. I сам Віця — хлопец ціхі, спакойны... Ды што казаць, багатырэ ж! Першыя на Янкавіны людзі! I не толькі на нашы Янкавіны. Усяго ж — i зямлі, i лесу, i сенакосу — удосталь. Ды на двое! Падзеліць стары абоім папалавіне — дык i то кожнае самае багатае ў вёсцы стане. Ніколі не будзе жаднае кавалку хлеба, не будзе голае...

— Ну, мама, самі падумайце! — спыніла матчыны развагі-мары Зося.— Хіба ён мужчына? Ён жа, кажуць, не то хлопец, не то дзяўчына! I без вусоў, i голас пісклявы.

— От плятуць абы-што людзі, дачушка,— зноў мякка, не павышаючы голасу, сказала маці.— З-за зайздрасці. Абы нагаварыць на хлопца. Чаму ж ён не мужчына? Хлопец як хлопец. Бяда вялікая, што вусы слаба растуць, голас тонкі... Ну, а што ціхі, памяркоўны, маўклівы, дрэмны, як кажуць, дык хіба гэта ўжо так i блага? Хіба ўсе могуць быць рухавыя, агністыя? Хіба надта добра, калі каторы гарачы, як агонь, але злы, крыклівы, рукі без дай прычыны ў ход пускае? Лепш жа, калі маўчыць i не б'ецца... А так, можа, усё мірненька, дружненька будзе... Ды чаго сварыцца, біцца ў дабры жывучы? Як сыр у масле плаваючы!

— Дабро дабром, мама. Бывае, што i дабро тое не мілае...

— Хто ж ведае, дачушка. Бывае, як ты кажаш, не мілае i дабро, але яшчэ найгарчэйшая, мусіць, беднасць, нястача...

— Лешп, мама, не даесці, чым пераплакаць...— адказала Зося.

— Бяда без дзяцей, але бяда i з дзецьмі...— зноў уздыхнула маці, відаць, ад таго, што не змагла яе ўгаварыць. Як маці дачку.

Абедзве пачулі хуткія крокі, азірнуліся: сюды шыбаваў бацька. Па-ранейшаму без пінжака, без брылёўкі. Не пераапрануўся. Але гэта Зосю не супакоіла, наадварот, яшчэ больш узрушыла: у руцэ бацька трымаў дубец ад веніка. Яна не дзіця ўжо, каб збаяцца гневу ці пакарання за непаслухмянасць, але ёй зрабілася не па сабе ад таго, што іменна змусіла бацьку выцягнуць з дзеркача дубец.

— Ідзі ў хату. Адны ж там людзі... Кінуліся-рынуліся ўсе з двара! — буркнуў жонцы. Тая рапей любіла з ім, сварлівым, агрызацца, а сёння надзіва была пакорлівая. Пашыбавала адгэтуль.

— Тата...— прамовіла, зірнула на бацьку з мальбою.— Ну, чаму вы хочаце выгнаць мяне з хаты? Хіба я вам ужо лішняя? Аб'ела вас, абпіла?

Ён, канечне ж, не чакаў яе такога спакойнага, вельмі чуллівага наступу. Штосьці сціснула, змякчыла яго бацькоўскае сэрца: апусціў руку з дубцом.

— Не мы з маткаю, дачка, а гора, бяда змушае ісці цябе не ў надта шаноўную, але багатую хату...— адказаў спакойна, раздумна.— Ды рана ці позна трэба аддаць цябе замуж.

Адвярнулася ў адчаі. Адчула: бацька загарэўся — i яго цяпер легка не пераломіш.

— Увойдзеш у Гарбацэвічаву сям'ю — гаспадыняю над гаспадынямі будзеш! — пачаў яшчэ ўгаворваць, расталкоўваць.— Не будзеш, дзякуй богу, гэтак гараваць, як мы з маткаю гаравалі i гаруем. Не было i няма шчасця нам, дык хоць ты будзеш шчаслівая! Калі маеш розум, дык не адварочвай нос, не кляні нас, бацькоў, a ідзі ў хату, пакланіся такім паважаным людзям...

Маўчала. Зразумела: трапіла ў тупік. I за Віцю ісці як на смерць, i паўставаць супраць бацькоў не хапае ні сілы, ні волі, ні рашучасці.

— Ідзі ў хату i не дуры,— сказаў ужо цвёрда.— Чуеш?! Бо... Бо ў другі раз Гарбацэвіч сватоў не прышле. Адвернецца i плюне на нас. I не пазычыць нам ніколі нічога за тое, што мы яго абразілі. Ты ж не толькі пра сябе адну думай, але i пра нас з маткай не забывай...— гаварыў i заадно паддаваў сабе злосці.— Нам жа з маткаю гэтаксама жыць яшчэ трэба, меншых трэба на ногі падняць. А ты... Ідзі, кажу! Не злуй! Бо не пагляджу, што i паненка! Высільгаю во дубцом!

— Біце!!! — закрычала, нібы хацела заадно з крыкам выдыхнуць з сябе ўвесь боль, енк пра несправядлівасць на свеце.— Але не пайду, не пакланюся.

— Не пойдзеш? — закрычаў. Відаць, яе ўпартасць паддала яму злосці.— Не, міленькая! Пойдзеш! Што я скажу, тое i будзе! Бо я яшчэ гаспадар у хаце. Дык i кажу: ідзі туды, бяры ад ганаровых людзей хлеб, кланяйся да самай зямелькі!

Зося не абзыўнулася. Стулілася, нервова кусала пазногці.

Бацька размахнуўся, свіснуў дубцом. Раз-другі. Па клубах i сцягне. Яна сціснулася нібы ў камячок, уздрыгвала i ціхенька завыла. Здаецца, перасільваючы сябе, бацька хлістаў i, каб апраўдацца, прыгаворваў:

— Дык не пойдзеш? Зганьбіш людзей? Зганьбіш бацьку i матку? Род наш?

Ад яго рэзкіх удараў запяклі агнём клубы, сцёгны. Яна не ўцякала, бездапаможна ціснулася да плота i цярпліва перамагала боль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x