Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэлька, слухаючы ix, успыхнула сарамлівым чырванцом i ад гэтых гутарак, i ад таго, што было ў яе з Стасюкевічам напраўдзе, маўчала, толькі колькі разоў зірнула на яго з ласкаю, як просячы заступіцца. I ні ў якім разе не браць ад яе сахара.

— Я гараджанку падмяню, — сказаў ён i падышоў да Люсі, — а то ёй без прывычкі, можа, i праўда цяжка.

Тая спачатку ўсміхнулася, як не ведаючы, што рабіць: аддаваць сахор ці не, каб не пасаромець свайго, гарадскога, гонару, а пасля ўсё ж аддала, саступіла ўбок, з прыязнасцю на яго зірнула.

— Значыць, самае першае каханне мацнейшае?

— А як жа: першае ест першае...— адказаў ён i гэтым як перабег дарогу Вандзі, што яна i не ведала, здаецца: а з чаго яшчэ можна пакпіць?

Калі стаў збоку, Стасюкевіч раз за разам браў салому вялізнымі ахапкамі i шпурляў яе на машыну, што старыя i не паспявалі яе рассунуць па баках ды добра ўкласці. Miгам увагрэўся, запалымнеў на шчоках.

Калі нагрузілі саломы, Стасюкевіч уваткнуў сахор у скірду i споўз долу, памог шафёру i старым уціснуць салому. Маладзенькі шафёр патурзваў рукою за вяроўку, а Стасюкевіч падлажыў яе, вяроўку, за спіну, закруціў яе канец над галавою i абедзвюма рукамі сціснуў вузел, усёю сваёю вагою вяроўку, а пад ёю i жэрдку ціснуў уніз, да зямлі, ад чаго машына аж гайдалася.

— Во сілы!— не супынялася Вандзя, якая гэтаксама добра дагэтуль кідала зверху салому.— Вот хто патаптаў дык патаптаў бы! Дык напраўду скажы, Гэлька, удалец ён ці няўдалец?

— Ай, перастань ты, памяло! — нарэшце як папрасілася тая.— Жартачкі знайшла, а мне потым...

Калі пачуў гэта, Стасюкевіч аж узлаваўся на Вандзю: ну, колькі можна плясці адно i тое ж, чапляцца! I як толькi цярпіць Гэлька? Хоць змоўчвае таму, што добрая. Як ні адна, можа, кабета ў вёсцы... Проста не раз плакаць хочацца, што яна дасталася такому дурню-п'яніцу Бронісю...

— От перамяні пласцінку, — усміхнуўся ён i наўмысна перамяніў гутарку.— Паслухай вот лепш, пра што пішуць у газетах, — сказаў i дастаў з-за халявы згорнутыя газеты.— I мяне парторг пахваліць, i ты разумнейшая станеш...

— Што — газета!— усміхнулася i тая, гэтаксама згадзілася гаварыць пра іншае, як адчуваючы, што зашмат жартавала з Гэлькаю, — Усё, што на свеце робіцца, я i з тэлевізіі ведаю. А вот ты жывеш, лічы, па суседстве, а пра цябе ўсяго не знаю. Вот ніяк не пайму: ну, чаму ты не жэнішся?

— Што табе прыстала мая гэтая жаніцьба?— пажартаваў Стасюкевіч.— Ці не думаеш ты кінуць свайго Чэся ды за мяне пайсці?

— Я старая ўжо для цябе, — адгаварылася тая.— А вот Ірка з канторы млее на табе. Прыйдзеш у кантору, дык яна так i круціцца, каб пагаварыць, распытаць пра цябе... Ці ездзіш куды ў другую вёску, ці хто піша табе з дзяўчат...

— Што там за Ірка? — не выцерпела, спытала ў Вандзі Люся.

— Бухгалтарка наша, — адказала тая.— З твару не такая ўжо красуня, але на целе мяккая, гладкая, беленькая. Спакойная надта, чырванее ўсё, калі загаворыш да яе... Але не хоча во браць, лепшай, харашэйшай шукае...

Люся пазірала на яго i ўсміхалася. Як была вельмі рада, што ён пасля яе нікога не можа пакахаць.

3

Калі нагрузілі яшчэ адну машыну, прыкрылі нанач благой саломай адпалавіненую скірду, рабочыя паехалі дадому.

Стасюкевіч яшчэ на хвіліну прытрымаўся тут.

Ён, разагрэты ад працы, вясёлы ад жартаў з кабетамі, доўга праводзіў позіркам грузавік, адчуваў, як яму хочацца падацца ўслед, пасля атрэпаўся ад асцюкоў, прытрымаўся ля «Жыгулёў» і, як кожны вечар, паглядзеў на неба, туды, куды нядаўна зайшло сонца. Пагадаў, што будзе заўтра на дварэ. I сонца, i небакрай былі захілены цёмнымі кастрычніцкімі хмарамі, на небе не было нават светла-ружовай палоскі, a ўжо загусціўся морак. Ён мігам устойваўся над лесам, прычарніў яго, зліў у адну нейкую чорную сцяну з небам, поўз сюды, на поле, выцемніў лагчынкі, лазовыя кусты ў забалотках-лапінах. Стасюкевіч падумаў, што трэба звезці да саўгаснага гумна яшчэ сем скірд — i сёлетняя такая цяжкая праца ў полі будзе закончана, а брыгада-аддзяленне зноў зойме першае месца — i людзі возьмуць добрую плату, прэміі, ладную трынаццатую палучку.

У машыне скінуў куртку, расшпіліў пінжак, зняў фуражку, паклаў ix збоку, уключыў святло i, пазіраючыся ў маленькае круглае, з патрэсканым капронавым абадком люстэрачка, выцер хустачкаю потны лоб, прычасаўся, стараючыся валасы зачэсваць не на патыліцу, а з правага боку на левы — каб прыкрыць імі вялікія залысіны.

«I чаго гэтак лысею? — падумаў, — Яшчэ год-другі — дык i лысіна будзе. То напраўду трэба скарэй жаніцца. Можа, i бухгалтарку Ірку браць, да якой так сватаюць канторскія кабеты. A ў інстытуце, куды так раіць паступаць дырэктар, можна i жанатаму вучыцца. Ці, можа, пачакаць: можа, прышлюць у кантору, а то i ў школу дзяўчат i сярод ix будзе тая адна? Бо няма ў душы, што Ірка — толькі мая, што жыць без яе не магу...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x